Выбрать главу
Я ў СП у час уношу ўзносы. Рыфма для мяне — не навіна. Шчэ б не так апеў пракосы-косы, Каб не слабасць гэная адна:
Ледзь таксі свабоднае пабачу, Падымаецца сама рука. Праз яе вялізарную ўдачу Упусціў, як шчупака з кручка.
Напішу пісьмо на вёску свату, Хай прышле бярозавых кіёў. Папярос куплю на ўсю зарплату I пакрочу у прастор палёў.
I на гэты час, начальнік мілы, Хоць i зябнуць буду ў тумане, Ў гаражах трымайце ІЛы, ЗІЛы, Каб яны не зманьвалі мяне.
Ушчынаць не буду з Вам! сварку Чалавекам чулым Вас лічу. А народным стану — Таксопарку За прастоі нат переплачу!..

АСАБЛІВЫ TВOP

Хоць не хапае зор, Ды хоча тучна піснуць: — Нерукатворны твор, Мой твор — Машынапісны!

НЕСПАКОЙНЫ КРЫТЫК

Не есца i не спіцца. Запала думка ў голаў — Уставіць палку ў спіцы Літаратурных колаў!..

НЯЛЁГКАЯ ПРАЦА

Аднойчы ішлі мы каля Тэатра юнага гледача, Сустрэлі там П. Макаля. Ён з Вольскім сячэ з-за пляча — Карчуюць сааўтары глухамань, Сябе яны працай замучылі. А п'еса (ў афішы глянь) Усё «За лясамі дрымучымі»!

ВЕРЛІБРЫСТ

Даўно ўжо Рыфмамі не грашу,— Забыўся на розныя спробы там. Для ўсіх кантынентаў Верлібры пішу: Для перакладу — Палёгка робатам!

КРЫТЫК НЕХАЦЯ

Няшчодры ў Музы быў Да працы Жонка змусіла: I іншых я вучу пісаць У змучаных дыскусіях.