Выбрать главу
На нейкі міг Вулей заціх — Рой высыпаў на сонца... — Глядзі, як б'юць мае тваіх! Мікіта кажа жонцы.
— От, цешыцца надумаў хто! Здзяцінеў (бачаць людцы). Лепш прыкусі язык, а то — Да нашых дабяруцца!..

KАЗA КАЗОЮ БУДЗЕ...

Спакойна клённікам ідзе, Зялёны ліст смакуе, Глядзіць, Надраць бы лыкаў дзе, Зглыдаць кару б якую...
Ды здрыганулася каза — Трывожны ўчула шорах. Хутчэй бяжыць схавацца За Пагорак. Раптам — вораг!
Трасе ад страху Барадой! Над ёй дрыжыць Асіна! Каза радзілася казой — Цікаўнасць перасіліць:
Яна вяртаецца назад, На тое ж месца акурат, Каб паглядзець хто там такі?
...Вось так i ловяць коз ваўкі.

ЯК ДЗЕД МАРОЗ РАБІЎ АБХОД

Кожны раз На Новы год Робіць Дзед Мароз абход...
Ёсць размова ў мамы з татам: — Свята быць павінна святам
Дзеда для дзяцей бяром — Сазваніся ты з бюром. Раз завецца так яно — Добрымі паслугамі, I сябруем з ім даўно,— Нас бюро паслухае! Каб было ўсё з глагадзе, Грошы плацяць загадзя.
I вясёлы Дзед Мароз Пачынае мотакрос. — З Новым годам! З Новым годам! З новым снегам! З новым лёдам! З ліўнямі, з пасатамі!
З новымі пасадамі! Дзед Мароз дае пакункі, Дарагія падарункі. Побач з Дзедам механоша. Дзед ласкавы, Дзед харошы Як на дзіва Дзед багаты! А Снягурка — не для таты! Усміхаецца малая. Мама тату больш не лае. Аж падскоквае малы. Дзеда просяць за сталы. Слаўны Дзед Мароз вусаты! Налівае Дзеду тата.
Весялее мотакрос. Весялее Дзед Мароз. Ад квартала да квартала Сагразаецца памалу. Выступае пот на твары, Горача, нібы ў Сахары! Тостаў Дзеду не шкада. Замінае барада. Просіцца кажух з плячэй, Трэба ўсё канчаць хутчэй... I яшчэ ў адной кватэры Дачакаліся вячэры. Плачуць дзеці нездарма, Бо Мароза ўсё няма! — Дзе вясёлы Дзед Мароз?.
Міліцыянер павёз...

ТЫ ПАД ВАКНОМ НЕ СТОЙ...

Ты пад вакном не стой Да самай раніцы. Я не пайду з табой — Ты горкі п'яніца.
Я не хачу з табой Быць i хвіліначкі, Бо ў цябе любоў Да чацвярціначкі.
Ужо не раненька, Не страш пагрозамі, Ты хлопец п'яненькі, А я цвярозая.
Ну як з табой мне быць, Ты, мой міленечкі, Умееш ты хадзіць На чацвярэнечках.
З табой нам не гуляць Густым бярэзнікам — Ты любіш начаваць... У выцвярэзніках...

Ад кішлака да кішлака

ГІСАРСКІ УПАМІН

Па жончыных прысмаках не ўздыхай, Даверся лепей носу, нос не вешай. Сусаніным ідзе Рыгор Няхай, Дзе пахне ўладна смажанінай свежай. Настрою хмурага адкінь башлык, Арэхі лушчы, злосны перац трушчы. Сквярэцца без датацыі шашлык На лютых вугалях на ўласным тлушчы. Здымай з бутэлькі ўпартую чалму — Шкляны халат нявінны мае колер. Буксуе, сам не ведае чаму, Ішак — чатырохногі мотаролер. На протары кавалак барана — Бяры яго зубамі,— як са шпагі. Сквірчыць у роце, хоць глыток віна Ён просіць, захлынаецца ад смагі. Усюды восень смажыць шашлыкі, Ад дыму сіне над Таджыкістанам. Завоблачны Памір i кішлакі Ад паху захмялелыя хістае.

* * *

Сонца, горы не экрань. Рань. Баркас, спі. Справа — горад Ленкарань, Злева — Каспій. Гэта я ў якім баку, Сам не помню. Першы раз пасля Баку Бачу пойму.