Выбрать главу

Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу

* * * Чутны гоман — там войска сьпявае, Ўвёсцы водгалас рэха чуваць. Беларускі жаўнер прыбывае Ў сваю вёску начлегам стаяць.
Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы, Беларусь — родны край — бараніць. Хоча скінуць чужыя аковы Ў вольным краі, каб вольным мог жыць.
Людзі кветкамі іх абкідаюць, А дзяўчаты цалункі ім шлюць. Яны з радасьцяй гэта прыймаюць Так прыгожа празь вёску ідуць.
Па кватэрах гаворка, шаптаньні, Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, — Ноч прайшла, надыйшло развітаньне Бо жаўнера такі ўжо лёс.
Беларускае войска сьпявае — У крывавы гатуецца бой, А дзяўчына жаўнера пытае, Чаму браць ён ня хоча з сабой.
Родная краіна Шкода роднае Краіны І тый міленькай дзяўчыны, Шкода, шкода, баліць сэрца, Яна гіне ў паняверца.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Яна, бедная, чакае, Горкі сьлёзы пралівае, А я тутка між чужымі Тужу вечна за сваімі.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Але прыйдзе і хвіліна, Калі любая дзяўчына Зможа пры мне пасядзеці І ў вочкі паглядзеці.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
У нас гаворкі будзе многа, У аднога і ў другога. Што чуваць і як жывецца Да чаго кожны імкнецца.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Будзем Бога мы прасіці, Каб пазволіў разам жыці. Па прайшоўшай завірусе Ў сваёй роднай Беларусі.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Новыя часы Ўжо новыя часы для нас наступаюць, Бо і нас у войска сваё заклікаюць. Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязамі Як зло пераможам, дык зноў будзем з вамі.
Мы роднай старонцы йдзём усе служыці І ворага злога ўсюды будзем біці, Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая, Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая.
Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыці І колькі сіл хваце будзем бараніці. Каб наша змаганьне марна не прапала І Беларусь вольнай як найхутчэй стала.
Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілы Бараніць край родны да самой магілы. І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці, Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.

Нямеччына,

травень 1941 г. Б. Д-ч.