Мама расказвала мне, як яны ўпершыню сустрэліся:
”У маі 37-га (я бьла на шостым месяцы) пад вечар поркалася ў нашым агародзе.
Да плота падышла пажылая маленькая жанчына, якую я ніколі раней не бачыла, але пазнала адразу:
- Гэта ты, Волька?
- Я, мама. Заходзьце, калі ласка.
- Цімох дома?
- Зараз прыйдзе, мама.
I ўвайшлі ў хату."
3 гэтага дня ў іх адносінах на ўсё жыццё запанавалі любоў і павага.
Бабка была вечнай працаўніцай, заўсёды нешта рабіла. За два дні да смерці яна павалілася на градку, якую пачала палоць. Дачку Тасю, што прыбегла, каб дапамагчы, бабуля папрасіла паклікаць Тоню, Цімоха і Барыса. I на другі дзень усе прыехалі ў Еўлічы. Пад вечар Марыя Міхайлаўна села э імі за стол і нават пажартавала, што бацька наліў ёй няпоўную чарку, але не здолела яе прыгубіць. А ўначы бабуля ціха адышла.
Жанчыны, якія не спалі, прадчуваючы гэтае няшчасце, закрылі вочы нябожчыцы. Мужчыны прачнуліся ад незвычайнай цішыні ў хаце. Я не здолеў прыехаць на пахаванне: працаваў на Далёкім Усходзе і даведаўся пра смерць Марыі Міхайлаўны толькі праз тыдзень.
Усё жыццё выконваю яе запавет:
- Калі ўваходзіш у хату, здымі шапку!
Адукацыю бацька працягваў ў кузні свайго хроснага - кульгавага каваля Валадыма, памяць якога Вітка ўшанаваў у вершы "Гартаванне":
Пасля таго як бацька скончыў пачатковую школу, любімая настаўніца Таццяна Мікалаеўна адвяла яго ў суседнюю вёску, дзе была сямігодка. Скончыўшы яе, ён паступіў у Слуцкую прафтэхнічную школу, атрымаў спецыяльнасць слесара.
Цімох Васільевіч пачаў працаваць на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце - найбуйнейшай новабудоўлі першай пяцігодкі. Тут ён трапіў у добрыя і ласкавыя рукі другога "хроснага бацькі" — Міхася Ціханавіча Лынькова.
Творчая атмасфера таго часу добра характарызуецца словамі Барыса Мікуліча - цудоўнага пісьменніка, памерлага маладым пасля шматгадовгій ссылкі:
"Неяк у Слуцку пазнаёміўся з Яўхімам Коханам і Цімохам Крысько, якіх ведаў да гзтага па вершах і па дастаткова інтэнсіўнай перапісцы... Абодвум ім "зайздросціў"
У сэнсе ведаў жывой мовы. Яны ўжо тады пісалі таленавітыя вершы, былі нязвыкла калючымі (самастойнымі) для пачынаючых | паэтаў. Крысько па натуры быў стрыманы і скрытны... больш слухаў і выпытваў. Кохан быў больш экспансіўны. Крысько браў хутчзй тонкасцю, Кохан - больш непасрэднасцю. Нават тады ў "стылізацыях", якія пісалі абодва, адчувалася своеасобная, прыхаваная тонкасць, якая і сведчыла, што з іх абодвух выйдуць паэты... Пазней, калі я паехаў з Бабруйска, Цімох Крысько пераехаў на працу ў "Камуніст" і жыў у маім пакоі...
Рэдакцыя "Камуніста", а мне - семнаццаць гадоў. Лынькоў — збіральнік бабруйскіх літаратурных сіл, уважлівы "бацька". I сам ён тады пісаў многа, і многа ўдзяляў увагі літаратурнай моладзі. Вакол "Вясны" гуртавалася яна — Шынклер, Алесь Жаўрук, Яўхім Кохан, Цімох Крысько... Кабінет Лынькова быў нашым клубам... Шчаслівая пара! Вез хмараў, без расчараванняў, толькі перспектывы, толькі імкненне наперад і - цёплае творчае сяброўства".
У Бабруйску, у гасцішшм доме Барыса Мікуліча і яго сясцёр, жылі Яўхім Кохан, Сяргей Грахоўскі і мой бацька. Насупраць, праз муліцу - Аляксей Зарыцкі. Вакол рэдакцыі "Камуніста" і яго штомесячнага літаратурнага дадатка "Вясна" групаваліся маладыя паэты і празаікі: Хведар Бужан, Хвядос Шынклер, Рыгор Бахта, Мікола Лобан, Алёкса Жукоўскі, Алесь Жаўрук, Пімен Панчанка, Янка Казека, Рыгор Суніца, Апанас Атава, Мікола Аўрамчык. У нашым сямейным архіве захаваліся фотаздымкі многіх з іх, тады малавядомых і вельмі маладых.
Калі ў 37-м бацьку выключылі з камсамола і выгналі з рэдакцыі "Чырвонай змены" "за страту пільнасці і лібералізм", мне было каля трох месяцаў. Пачаўся горкі перыяд нашага жыцця: свайго жылля і ашчаднай кніжкі ў нас не было, на работу бацьку не бралі.
Сяброў стала менш, але нас не пакінулі ў бядзе браты Лыньковы: Рыгор узяў на сваё імя тэрміновую работу і перадаў яе бацьку. Той пачаў перакладаць творы Чэхава і, сумесна з Рыгорам, — паэму Маякоўскага "Добра!"