Мая сястра Наташа ўспамінае:
- У гарачае, засушлівае лета ў Каралішчавічах мы заўважылі, што бацька кожны вечар падаваўся ў глыб лесу з графінам вады ў руцэ. Аказалася, што, адшукаўшы сямейку грыбоў, ён паліваў іх і закрываў яловымі лапкамі.
У маладосці бацька перанёс сустаўны раматус, потым былі цяжкія рэцыдывы: калі мне было ўсяго некалькі месяцаў, ён амаль на паўгода быў прыкаваны да ложка. Пасля вайны лячыўся ў санаторыях, хадзіў з кіёчкам з сярэбранай булдавешкай у выглядзе драконавай галавы.
На Нарачы хлапчуком я выразаў для бацькі добры кіёк з ядлоўца - сапраўдны посах, асмаліў яго на вогнішчы і адпаліраваў лісцем папараці. Бацька любіў з ім гуляць і хадзіць У грыбы. Кіёк захаваўся дагэтуль, зараз на яго абапіраюся я. Аднойчы сасніў, што згўбіў яго, і доўга плакаў у сне...
У сталым узросцв бацька рэдка мог выбрацца ў лес, але любіў гуляць у Купалаўскім скверы. Аднойчы пад вечар, калі ён ішоў, абапіраючыся на ядлоўцавы посах, насустрач беглі два падлеткі і брудна лаяліся. Вітка зрабіў ім заўвагу.
Адзін з нягоднікаў падскочыў да старога і з усяго маху ўдарыў яго пад дых.
Мне нічога не сказалі, хаця я званіў бацькам штодзень. Толькі праз два дні, калі я наведаў іх, мама паціху паведала мне пра гэта.
Я аглядзеў бацьку і прапанаваў пару дзён пагуляць разам у скверы. Яму не спадабаўся выраз майго твару, і ён адмовіўся ад суправаджэння.
Я заўсёды дзівіўся бацьку, які, маючы плячыма толькі сямігодку, прафтэхшколу і літаратурныя курсы, так многа ведаў. Мяне і сястру Наташу ён пачаў далучаць да мастацтва з маленства.
Музыка ў нашым выхаванні займала значнае месца.
Зруйнаваны Мінск таго часу часта наведвалі музыканты-салісты, аркестры і ансамблі з усяго Савецкага Саюза, ладзячы выступленні, у тым ліку і для дзяцей. Па дзіцячых абанементах мы хадзілі з бацькам па канцэртах некалькі гадоў. Слухалі Сяргея Лемешава і Івана Казлоўскага, Ларысу Александроўскую і Ісідара Балоціна, Ірыну Архіпаву і Давіда Ойстраха, Леаніда Когана і Дзмітрыя Кабалеўскага, Галіну Чэрны-Стэфаньску...
Бацька добра ведаў і любіў класічную і духоўную музыку і многа пісаў пра яе. На паліцы каля стэрэасістэмы стаялі яго любімыя пласцінкі, якія ён часта слухаў.
На канікулах пасля другога курса, як і іншыя хлопцы з нашага інстытута, я працаваў падручным муляра на будоўлі "Беларусьфільма". На заробленыя грошы купіў прайгравальнік і пласцінкі — пачатак маёй фонатзкі: "Рэквіем" Моцарта, сімфоніі і канцэрты Пятра Чайкоўскага і Людвіга ван Бетховена, арыі з опер і песні ў выкананні Фёдара Шаляпіна, Леаніда Собінава, Антаніны Няжданавай, Элы Фітцджэральд, Эрнста Буша...
Гадоў каля трыццаці таму бьшо цяжкавата з прадуктамі і ў СП (Саюзе пісьменнікаў) для сем'яў пісьменнікаў пачалі выдаваць наборы па памяркоўных коштах: кволае кураня другой катзгорыі, пачак масла, крупы, цукар і чай. Па гэтыя наборы хадзіў я, а часам - бацька. Аднойчы ён сустрэў у парку Горкага Алеся Пальчэўскага. Той спытаў:
- Ціма, ты куды?
- За сіняй птушкай!
Пасля нейкай нарады ў Саюзе бацька з сябрамі зайшлі перакусіць у кавярню. Юная афіцыянтка з прыемным беларускім абліччам, на шчасце, яшчэ не зусім зачэпленым "цывілізацыяй", прынесла ежу і запытала гучна:
- В кого борщ?
Дзяўчынцы так хацелася выглядаць "городской"! . .
Бацька не вытрымаў:
- В меня!
16 мая 1961 года ў старым Саюэе пісьменікаў праходзіў юбілейны вочар, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння бацькі.
Уступнае слова, цёплае і шчырае, гаварыў Міхась Ціханавіч, а даклад аб творчасці юбіляра - Янка Казека, даўні, яшчэ з бабруйскага часу, сябар. Спяваў народныя песні невялікі хор з Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р. Шырмы. Іван Браніслававіч Шаціла - выдатны акцёр-купалавец, бацькаў сябар, прачытаў "Нясказанае слова", дзе словы Лынькова вымавіў голасам аўтара.
Было цёпла і радасна, даносіліся гул і грукат з Цэнтральнай плошчы: узрывалі помнік Сталіну. Гэты шум не сапсаваў агульнага настрою: канцэрт закончыўся позна.
Памятаю з юнацтва: усё пачыналася з тэлефоннага званка Алеся Бачылы. Ён запрашаў бацьку на спатканне з "жалезнымі дзяўчатамі" - купалінкамі са славутага фантана Купалаўскага парка. Пасля званіў іншым.