Алесь не быў ні ў Кіеве — бацьку гарадоў усходнеславянскіх, ні ў Маскве ці Пецярбурзе — гэтаксама, як кажуць, вельмі прыгожых гарадах. Ён бачыў толькі Віцебск, Мінск, Смаленск. Яны спадабаліся яму, хоць нічым падта не здзівілі, не зачаравалі. Болей здзівіў, адабраў душы Полацк — стары горад, як лічаць, равеснік сівога Кіева. У Полацку, надта ля вялізнага каменя са старажытным падпісам, ля Сафійскага сабора, што пачынаўся будавацца яшчэ на самым пачатку адзінаццатага стагоддзя, ля Спаса-Ефрасіннеўскай царквы дванаццатага веку, дзе ў невялічкай келлі жыла, малілася за людзей i працавала слынная Ефрасіння Полацкая, адкуль выйшлі майстра залатых рук Лазар Богша, беларускі першадрукар Скарына, выдатны вучоны, асветнік Сымон Полацкі, ля старажытных муроў, камяніц, гарадзішча Алесь кожнаю жылкаю адчуваў: некалі тут было моцнае княства, была вялікая культура, але па волі нешчаслівага лёсу княства не ўстаяла, заняпала, а культура была раскрадзена, занядбана, стаптана, апаганена i забыта. У Полацку пахавана, спіць вечным сном самабытная, можа, найменш ваяўнічая за сваіх суседзяў краіна, што не адбылася, i на надмагільнай пліце яе няма нават надпісу, у Полацку пад пылам, забыццём, здзічэлымі селішчамі бруіцца крыйіца, i яе ўжо ніхто не бачыць, не ведае, i яна, можа, за апошпяе стагоддзе пачала выбівацца аж у Вільні, спрабуючы выліцца там у новую раку... Полацк жыў, ныў у Алесевым сэрцы, але... Трэба ўжо не столькі стагнаць, прыкрывацца сваёй шматпакутнасцю, а болей дбаць пра сваё новае...
Шмат было прычын, але Алесь, паважаючы i нябачаныя i бачаныя ім гарады, шчыра лічыў: самы даpaгi для яго, самы прыгожы горад на свеце — Вільня. Ён разумеў, што, можа, i памыляецца, шмат яшчэ чаго не пабачыўшы на свеце, як, мала ведаючы, яго бацька шчыра лічыць, што самы файны горад — Нясвіж, а той-сёй з вёскі — Новагародак. Тыя гарады, значыць, дзе ім выпала быць.
Пазней Вільня не толькі прыемна ўражвала, але i цяжка азмрочвала — тым, што ён убачыў за бляскам, раскошаю. Але гэтае прыгнечанне не адварочвала ад Вільні — не, станавілася болем яго душы.
У Вільні жыло нямала люду розных пацыянальнасцей, але, бадай, нідзе гэтак не пагарджалі ды не здзекаваліся «вышэйшыя» з «ніжэйшых», як тут. Можна было здзіўляцца i здзіўляцца, як яшчэ здольваюць «ніжэйшыя» не толькі выжываць пад цяжкім i змрочным покрывам рэакцыі, але i прабівацца на свет божы парасткамі духоўнай творчасці, веры i надзеі, чалавекалюбства! Сціплае, мужнае тое імкненне вабіла не адну душу, запальвала свечачку жыцця. Як нi намагалася цемра праглынуць, патушыць святло, ды не магла: як кажуць мудрыя людзі, чым гусцейшая цемра, тым далей i лепш відаць нават маленькі агеньчык...
Вільня прачнулася, прыйшла ў pyx. Насустрач Алесю па вуліцы пнууся ламавоз, цягнучы на вялікім возе з гумовымі коламі гapy ўсякіх кулёў, скрынак. Побач з возам клыпаў светлавалосы абадраны i брудны вознік. Падыходзячы да Вострай брамы, зняў шапку. Ад вакзала ляцелі сюды гудкі паравозаў, з горада — сірэны заводаў, аўтамабіляў, людскія крыкі. Адным словам, пакрыху ўсталёўваўся звыклы гарадскі гул, які потым будзе стаяць увесь дзень i ў водгаласе якога пасля не разбярэш, што гудзе.
Насустрач Алесю ішлі ўжо i людзі — найбольш беднага саслоўя. Мабыць, качагары, слесары, падсобныя рабочыя, а то i дробныя служачыя, а з жанчын — прыбіральшчыцы, кухаркі. Твары ў шмат каго былі нявыспаныя, нясвежыя, заклапочаныя. На яго не зважалі, як на шмат каго не зважалі, бо i ён для ix быў такі ж выпадковы падарожны.
Ідучы без пэўнай мэты, Алесь апынуўся каля Універсітэцкага пляца. Даўно ўжо цар Мікалай I зачыніў той славуты стары, з 1579 года, універсітэт — дарэчы, старэйшую вышэйшую навучальную ўстанову Расійскай імперыі,— але назва старая ўцалела. Бог ведае чаму, але Алеся сюды заўжды вабіла.
Можа, хацеў зірнуць на шаноўны будынак, можа, цягнула кінуць позірк на чыгуннага Мураўёва, які стаяў на пляцы, падпёршыся кіёчкам, i — мёртвы — па-ранейшаму пільна пазіраў на Вільню i край. I на цябе таксама. Здаецца, не ты, а ён лавіў твой позірк i прыжмурваў вочы. Спачатку хацелася ўбачыць, што ў тых генералавых вачах, які выславіўся не ў перамозе над чужым ворагам, а на крыві, слезах сумленных людзей? I што якраз цяпер?! Раскаянне? Спагада?