Выбрать главу

Не спадабалася, што палкоўнік выпрабоўвае яго цярпенне — чытае нейкую паперу, перагарнуў туды, назад, падкрэсліў нешта алоўкам. Да яго прыходу не мог прачытаць?

Працягнуў паперу.

— Чытайце, капітан!

Барыс яшчэ ў школе здзіўляў i сяброў i настаўнікаў хуткасцю чытання; дайце яму адну мінуту, i ён мог расказаць змест цэлай старонкі. Так жа хутка ён прачытаў i гэтае пісьмо на бланку райкома камсамола роднага горада, граматна адрасаванае: «Начальніку палітаддзела часці №…» Подпісы другога сакратара райкома, якога не ведаў, i членаў бюро — чатырох. Распісвалі хлопцы з чужога голасу, як ганебна афіцэр паводзіў сябе на вяселлі брата — напіваўся да чорцікаў, буяніў, абражаў дзяўчат, пабіў першага сакратара райкома камсамола.

Барыс з палёгкай уздыхнуў — драбяза! Упікнуў сябе за слабасць — што ўсхваляваўся: было з-за чаго! Палажыў пісьмо на стол.

— Прачытаў? — здзівіўся палкоўнік хуткасці.

— А што тут чытаць?

— Праўда?

— Не, няпраўда.

— Няпраўда?! — Жыгунову нават лягчэй зрабілася, ведаў, што гэты афіцэр ніколі не маніў, каб выгарадзіць сябе, калі рабіў праступкі; сяброў выгароджваў.

— Адно хіба праўда. Я выкінуў яго за плот ca свайго двара.

— Каго?

— Сакратара.

— Завошта?

— Мне здалося: лішні ён на вяселлі майго брата.

Палкоўнік абурана ляпнуў далонямі па стале. Падхапіўся, закрочыў па кабінеце, загрымеў па-камандзірску:

— Чорт ведае, што такое! Што ты за чалавек, Пыльчанка! Цябе ж нельга выпускаць за распалажэнне часці.

Барыс таксама падняўся, стаяў на «смірна», пакорлівы, маўклівы, засвоіў, як паводзіць сябе з начальствам, калі яно ў гневе.

— Толькі ў неба. У небе ты — герой. А на зямлі… мая пасада не дазваляе мне сказаць, хто ты на зямлі…

— Чалавек.

— Чалавек-то чалавек. Але які? Які! Ніводная твая паездка ў Кутаісі, у Сухумі не канчалася без скандалу. Залезці ў дзявочы інтэрнат на чацвёрты паверх па трубе! Звесці з пляжа чужую жонку… На вяселле брата паехаў i там чорт ведае што натварыў,— Жыгуноў схапіў ca стала пісьмо, патрос паперай перад Барысавым тварам. — Я ім веру! Ім! Усё бюро піша.

— Дурні! Яны былі там?

— Маўчаць! Мала таго, што вы прызналі? Выкінуць за плот сакратара райкома…

— Камсамола.

Палкоўнік спыніўся ашаломлены.

— Ты яшчэ здзекуешся? — пагразіў пальцам. — Я знаю твае адносіны да камсамола! Зубаскал няшчасны! Во, як яны праявіліся! Хуліганствам, за якое судзіць трэба! Чаму мы цябе вучылі столькі гадоў?

— Лятаць, ваяваць.

Жыгуноў асекся, доўга глядзеў на капітана, у яго вочы, думаў угледзець там здзеклівых чорцікаў, во тады даў бы яшчэ волю эмоцыям. Але на шчасце — на чыё шчасце? — яны там не скакалі; вочы былі сур’ёзныя, бадай, сумныя. I палкоўнік спытаў:

— А я, значыцца, цябе нічаму не навучыў? I бацька? У цябе ж бацька партработнік.

Ад такога сумнага вываду адчуў стомленасць, увогуле ў гэтай праклятай парылцы з трапічнымі ліў нямі ён дрэнна сябе адчуваў — узрост. Вярнуўся за стол, сеў у крэсла, выцер хусцінкай успацелую лысіну, выбіў пальцамі сумны такт. З лагоднай заклапочанасцю спытаў:

— Што мне рабіць з табой?

— Пашліце мяне ў Афганістан.

Палкоўнік ажно здрыгануўся, адкінуўся на спінку крэсла, шырока расплюшчанымі вачамі глядзеў на Барыса. Складаныя пачуцці, думкі вірыліся ў яго сэрцы, у галаве. Есць загад — змяніць полк, які зна ходзіцца там. Сёння раніцою гаварылі на гэтую тэму — камандзір, ён, начальнік палітаддзела, начальна штаба. Неафіцыйна дамовіліся: паўторна нікога з лётчыкаў не пасылаць. Згадзіліся з бацькоўскай разважлівасцю начальніка штаба: «Не будзем прымушаць дзяцей нашых двойчы выпрабоўваць свой лёс». Але ж… просіцца чалавек. Як гэта выйгрышна для палітданясення: герой Афганістана паўторна папрасіўся туды. Во якіх арлоў выхавалі! Аднак ад думкі пра магчымасць гібелі такога хлопца — вайна ёсць вайна, асабліва цяпер, калі ў маджахе даў з’явіліся «стынгеры», — у яго балюча сцісну лася сэрца i вочы ледзьве не набрынялі слязамі.

Але пры ўсёй складанасці пачуццяў хітраваў пал коўнік. Сам з сабою. Ціснула на яго яшчэ адна па таемная прычына, у поўным сэнсе бацькоўская. Але пра гэта ён уласнай жонцы не скажа.

Сын яго лётчык, i яму, бацьку, удавалася тры маць хлопца ў сваёй дывізіі. Пакуль што. Але Ва лерый даводзіць i маці, i жонку да сардэчных пры ступаў пагрозамі, што папросіцца ў Афганістан. Жыгуноў-старэйшы адносіцца да гэтага спакойна, бо ўпэўнены: не папросіцца. Не Пыльчанка, на жаль Мамчын сынок. Аднак у такой сітуацыі — лепш хут чэй скамплектаваць лётны састаў палка «СУ 25», які праз тры дні возьме курс на Кабул.