Выбрать главу

I Сяргей вылез з тостам. Не сказаць тоста ён не мог, лічыў абавязкам сваім. Але каб не раптоўнае жаданне дагадзіць Барысу, уславіць яго перад гасцямі, тост яго быў бы іншага зместу — пра бацькоў маладых: пра вядомага ва ўсёй рэспубліцы старшыню калгаса, пра чалавека, які цягне цяжкі дзяржаўны воз, старшыню райвыканкома, ну, безумоўна, i пра жонак ix, пра матак, што нарадзілі i вырасцілі такога сына i такую дачку.

— Мой першы тост за вас, маладыя. За вас, Ірына. За цябе, Глеб, мой стары сябра. Я паднімаю гэты бурапенны бакал…

«Што ў яго пеніцца?» — хмыкнуў Барыс.

— …за тое, каб у клопатах сямейных не згасаў ваш камсамольскі агонь. Наадварот, каб разгараўся ён. I гэта памагала табе, Глеб, даваць энергію будоўлям гераічнага часу перабудовы, а вам, Ірына, вяртаць людзям ix энергію. I каб добра злівалася ваша энергія i давала плады… папаўненне акцябрат, піянераў…

Мабыць, энергія, ад якой з’яўляецца папаўненне, выклікала далікатны смяшок, які не збянтэжыў прамоўцу, a натхніў.

— Я рэзервірую за сабой слова пра бацькоў. А цяпер — тост за асаблівага чалавека, якім павінны ганарьщца не толькі бацькі, але i ўсе мы, уся камсамольская арганізацыя раёна. Я паднімаю бакал за брата жаніха. За цябе, Барыс Уладзіміравіч, — Плечка працягнуў бакал праз стол, але Барыс адкінуўся на спінку крэсла як бы далей да небяспекі i напружыўся, што перад атакай, — Ты сумленна выканаў інтэрнацыянальны доўг. За ўсіх нас…

— Ты быў у Афганістане? — перапыніў тостагаварыцеля Барыс хрьшлым голасам — як з-пад шлемафона.

Плечка сумеўся.

— Не быў. На жаль…

— То i заткніся! На жаль!.. Трапло! Яшчэ — на жаль…

— Барыс! — узлавана крыкнуў Уладзімір Паўлавіч.

Птушкай падляцела да сына маці.

— Бора! Барысок! Хіба можна так? Чалавек хацеў пахваліць цябе.

— Не трэба мяне хваліць. Абрыдла слухаць — доўг, доўг… — ён стрымліваў сябе, каб не сарвацца на крык, падняўся i павярнуўся да бацькі i як бы даводзіў аднаму яму: — Нікому я там не быў павінен. I мне ніхто. I ні ад каго мне нічога не трэба. Не доўг я аддаваў. Я паліваў агнём… людзей! Пасля адной атакі я адмыць сябе не магу… дагэтуль… Дзіця баюся па галаве пагладзіць…

Змоўклі госці, хоць некаторыя i добра ўжо выпілі.

Усхліпнула Марыя Пятроўна. I Уладзімір Паўлавіч не меў што сказаць, бо толькі цяпер да яго дайшла глыбіня трагедыі, якую перажыў сын. Толькі хіба маці даўно ведала гэта, убачыла, зразумела яшчэ ў першы яго прыезд. Не так гэта проста, як думаюць вось такія прапагандысты, як Плечка, — лятаў, бамбіў, страляў, выконваў доўг, зарабляў славу, ордэны.

Маці асцярожна гладзіла Барысу плячо.

— Супакойся, Барысок!

— Не бойся, мама. Я проста хачу, каб людзі зразумел!.. даўгі нашы… I свае!

Падышла Ірына, абняла дзевера.

— Барыс! Ты хочаш сапсаваць нам свята?

— Што ты, Ірына! Я ляцеў, каб упрыгожыць ваша свята.

З кухні прыбегла Тамара.

— Хадзем мы з табой лепш прагуляемся. Вечар — казка i песня.

Ад жаночай увагі i ласкі Барыс размяк, засмяяуся. Узяў ix рукі, тры, — матчыну, Ірыніну, Тамарыну i па чарзе цалаваў. I госці ажывіліся, зашумелі, зазваніў нажом па графіне сват — тамада.

Плечка сядзеў, уціснуўшы галаву ў плечы, бледны, абражаны, спалоханы.

Барыс, адпусціўшы жанчын, зірнуў на яго i, магчыма, пашкадаваў, ён быў добры, як усе Пыльчанкі.

— Не вешай нос, сакратар. Не быў ты ў гусарскіх баталіях! На маю лапу.

Плечка падняўся з выглядам глыбока пакрыўджанага, але руку працягнуў — зрабіў ласку.

Нехта з гасцей запляскаў поціску ix рук.

У перапынку, калі жанчыны прыбіралі ca сталоў i рыхтавалі каравай, сталыя мужчыны курылі i гаварылі аб перабудове, моладзь танцавала. У двары. Двор прасторны. Вольга Андрэеўна, Ганна i Тамара прыбралі яго, падмялі. Уладзімір Паўлавіч нават здзівіўся — калі паспелі? Дарэмна, выходзіць, зайздросціў чысціні на двары ў свата. Але яшчэ больш здзівіўся, калі з франтона дома, ад хлеўчука i ca слу па яго асвяцілі не ліхтары — пражэктары, як на стадыёне. Хоць чаму здзіўляцца — жаніх дыпламаваны энергетык. Трохі, праўда, непакоіла мора святла — такой ілюмінацыі ў гарадку i на свята не бывае. Кіўнуць яму нядобразычліўцы. Але тут жа ўпікнуў сябе: «Чаму азіраешся? Ты ж i ў даўні час умеў быць незалежным… Ад каго? Ад начальства? Ад грамадскасці? Не прыхарошвай сябе. Заўсёды ты адчуваў сябе залежным. Толькі хіба больш дзёрзкім, чым некаторыя іншыя».