Выбрать главу

Пыльчанка ведаў асаблівасць свайго характару: калі вып’е, то пачынае філасофстваваць, на некаторых чарка дзейнічае снатворна, яго ўзбуджае, здаралася пасля вячэры ў кампаніі калег, дзе заўсёды абмяркоўвалі мноства праблем, глабальных, агульнадзяржаўных i сваіх, мясцовых, ён не мог заснуць да раніцы. Часцей гэта здаралася перад абласнымі i рэспубліканскімі пленумамі, нарадамі, у гасцініцы, дзе i без таго дрэнна спіцца. A ўдзень на пасяджэнні пад манатоннае гаварэнне прамоўцаў неадольна хацелася спаць; прасіў суседзяў: «Засну — штурхай у бок».

Спрачаліся Пустаход i раённыя работнікі. Аб правах калгаса i правах раённых арганізацый. Асцярожны Іван Іванавіч, які заўсёды ставіўся да начальства з павагай, выказваўся ў падтрымку аднаго публіцыста, які нядаўна замахнуўся — дзе! у цэнтральнай газеце! — на ўсю аграпрамысловую надбудову, з раённага звяна да вяршыні піраміды. Яго, Пыльчанкава намесніца, шумная i дзелавая «Кацярына другая» (так яе называлі, бо была раней сакратар райкома Кацярына-першая), йжно кіпела супраць ліквідатарскіх тэндэнцый старшыні калгаса: усіх, маўляў, хоча разагнаць, адзін гатовы застацца.

— Уяўляю, у што вы ператварылі б калгас!

— У што ператварыў бы — яшчэ не ўяўляю, але прадукцыі даваў бы больш. Заліў бы нашу раённую сталіцу малаком i засыпаў бы памідорамі.

— Пагнаў бы на рынак?

— Няхай сабе i на рынак. Якая розніца, дзе вам купляць: у калгасным ларку ці райспажывецкім.

— Кулацкія ў вас тэндэнцыі, Іван Іванавіч.

— Не палохайце, Кацярына Панасаўна. Пачытайце, як яго рэабілітуюць, кулака. Яшчэ трохі, i ганаровае званне гэта будзе — кулак. У кніжкі «Памяці» заносіць будуць былых кулакоў. Глядзі, i я траплю.

— Уладзімір Паўлавіч! Паслухайце свайго свата! У кніжку яму захацелася!

Зацяты ў спрэчках, асабліва пад чаркай, Пыльчанка, лагодыы i добры, не лез у бойку. Яш здзіўляў Іван. Сур’ёзна ён гэта выказвае ці дражніць апаратчыду? Каця, безумоўна, баіцца экстрэмісцкіх пражэктаў. I гэта забаўляла. Ён i сам любіў апошнім часам папалохаць сваіх намеснікаў i памочнікаў скарачэннем з-за непатрэбнасці. Асабіста ў яго рэформы выклікалі дваістае пачуццё: ухваленне, таму што ўрэшце, здаецца, ацэньваеш эканоміку, перш-наперш сельскую гаспадарку, рэальна, i скепсіс да многіх абвешчаных перабудоў: былі яны i раней, розныя рэформы, ведае ён ix вынікі.

Настрой у гаспадара быў вясельны, таму цягнула пагарэзнічаць: падтрымаць свата i папалохаць намесніцу. Але Кацярына добра яму памагла ў арганізацыі вяселля, не яму — Вользе Андрэеўне, i з яго боку было б бестактоўна псаваць госці сваёй, што вядзе ўвесь рэй, добры гумор. Ды ўрэшце гэтыя бясконцыя спрэчкі не вельмі i цікавілі яго, прынамсі, тут, на вяселлі, абрыдлі на рабоце. Больш цікавіла моладзь. Вушамі лавіў спрэчку «гаспадароў жыцця», а вачэй не спускаў ca «спажыўцоў», якія то вальсавалі ў сур’ёзных танцах, то выкручваліся, дрыгаліся ў сучасных, модных.

Ледзьве не праслязіўся ад замілавання, кал i музыкi зайгралі стары вальс i на круг першымі вьшшлі маладыя — Ірына i Глеб. Здзівіўся, што сын яго ўмее так танцаваць, не ведаў, выходзіць, усіх яго здольнасцей. Дарэчы, ён сам у маладосці быў нядрэнны танцор. А Вольга яго дык тая рэдка, толькі ў дзявочай кампаніі, выходзіла на круг, а таму i не навучылася як мае быць; пасля шлюбу прызналася, што саромелася з-за беднага адзення свайго. За маладымі выйшлі Барыс i Тамара. Ім ажно запляскалі. Чаму? Ці не таму, што шмат хто падумаў пра тое, пра што i ён, бацька: «Харошая пара была б». Не ведаў, што гэтага яшчэ ўдзень пажадала i Вольга. Цікава, ці жадаюць гэтага Іван Іванавіч, Марыя Пятроўна? Але Іван Іванавіч — во цецярук! — так затакаваў, што яму не да моладзі, a маці Тамарына недзе парадак наводзіць i не бачыць, хто вядзе малодшую дачку, каму запляскалі госці.

Аднак хутка Уладзімір Паўлавіч пераканаўся, што сыны яго дылетанты ў танцах. Сяргей Плечка — во хто мастак i віртуоз. Ведаў даўно, што ўсе здольнасці ў камсамольскага сакратара ў нагах, аднак не мог не залюбавацца, калі той выйшаў спачатку з незнаёмай дзяўчынай, а пасля з той жа Тамарай. I што асабліва здзівіла: чартоўскі прыгожа выкручваліся яны i ў тым танцы, які ў іншых абставінах ён назваў бы крыўляннем. Ды пільнае вока бацькі не ўбачыла, як на танец Сяргея i Тамары глядзеў Барыс, якімі вачамі. Не адчуў стары Пыльчанка набліжэння буры, не ўбачыў i не пачуў, як развіваліся падзеі. Тамара i ГІлечка станцавалі раз, другі. Калі Сяргей i трэці раз рушыў да дзяўчыны, Барыс загарадзіў яму дарогу, кляшчамі сціснуў руку вышэй локця, пакуль што мірна адвёў у бок ад гасцей.