Выбрать главу

— З Тамарай не танцуй!

Плечка звыкся, што танцаваць з ім дзяўчаты лічылі за гонар i ніколі ніхто з гарадскіх хлопцаў не сказаў яму такіх слоў, яго прымалі, як настаўніка танцаў.

Хлопец здзівіўся.

— Чаму?

— Я не паўтараю двойчы. I не даю тлумачэнняў.

Нядобра — крыва, як бы грэбліва, іранічна пасміхнуўся Плечка, абразліва пасміхнуўся, як бы ска заў: «Які ж дзікун! А яшчэ капітан! Афганец!»

Барыс узарваўся. Але — надзіва самому сабе — стрымаў выбух гневу. Танцуючы пасля гэтага з Тамарай, ён адтаптаў ёй чаравікі, можа, таму яна з радасцю згадзілася на новае Сяргеева запрашэнне. Плечка меў дурную рысу — рабіць на злосць: ах, ты так, дык я вось гэтак! I ён, на злосць Барысу, пачаў запрашаць адну Тамару, хоць навокал нямала дзяўчат жадалі патанцаваць з такім майстрам.

П’янаватага Барыса такія яго паводзіны пасля папярэджання завялі на поўныя абароты. Выявіўся характар школьнага задзіры, забіякі — той характар, які прынёс нямала турбот, хваляванняў маці. Кал i Барыс паступіў у ваеннае вучылішча, Вольга Андрэеўна неяк прызналася мужу: «Сумую я па Борку, але… можа, i нядобра гэта… сплю спакайней, чым тады, калі ён дапазна гуляў невядома дзе». Тады Пыльчанка працаваў у вялікім горадзе — Мазыры, i Барысавых прыгод баялася не адна маці, у бацькі складваліся цяжкія адносіны ca старэйшым сынам. А бравага афіцэра Уладзімір Паўлавіч палюбіў. Калі Барыс прыязджаў на пабыўку, трохі непакоілі хіба яго легкадумныя адносіны з дзяўчатамі. Але помніў, што ў маладосці I сам, здаралася, назначаў па тры спатканні на вечар, любіў разнастайнасць. «Афганскі ўзлёт» Барысаў — за паўтара года два званні, два ордэны — напоўніў бацькоўскае сэрца гонарам i радасцю. Ён быў проста ўлюбёны ў старэйшага сына i лічыў, што цяпер каштан Пыльчанка не можа зрабіць глупства, як ніколі не зрабіў i сам ён пасля таго, як вырас да інструктара райкома.

Па сабе мераў сына. Таму i не звярнуў увагі, што Барыс пераетаў танцаваць, калі танцаваў Плечка. З Тамарай. Хадзіў вакол круга тых, хто танцаваў, што тыгр вакол статка антылоп, — насцярожаны, пільны.

Плечка адчуваў, як каштан сочыць за ім, i ў перапынках лоўчыўся знаходзіцца ў акружэнні моладзі. Гэта яму лёгка ўдавалася, бо, акрамя прыпяцкіх Глебавых сяброў, усе раённыя яго ведалі, калгасныя, можа, нават лепш, чым гарадскія.

Але ў адной паўзе Барыс усё ж злавіў Плечку каля плота, дзе той курыў — далей ад дзяўчат, далікатны хлопец.

— Я што табе сказаў?

— А што?

— Памяць адчопаў? З галавы ў задніцу вытрусіў?

— Навошта так некультурна?

— Ты хочаш вучыць мяне культуры? Кажу апошні раз: да Тамары не кранайся!

— Ха! Выходзіць, з Афганістана ты не ордэны прывёз, a душманскія манеры. Нахапаўся там, як сабака блох…

Не ведаў Плечка Барыса, не ведаў, што гэта не той чалавек, якому можна беспакарана сказаць абразлівае глупства. Хто разумнейшы мог бы з яго ўспышкі за сталом вывесці, як яму баліць гэты Афганістан, i не чапаць яго больш.

— Я табе, гніда, пакажу, чаго я хапнуў. Я цябе хапну!

I… хапнуў. Прыёмам каратэ падхапіў лёгкага танцора, перакуліў цераз галаву i, як мяшок, кінуў цераз плот на вуліцу, у канаву.

Некаторыя ахнулі, іншыя засмяяліся.

Тамара кінулася да Барыса, схапіла за рукі, як бы спалохаўшыся, што ён выкіне яшчэ кагосьці.

— Што ты робіш, дурань!

Плечка нейкі момант не адзываўся — у шоку быў, ці што? — а потым заенчыў.

Уладзімір Паўлавіч не бачыў самой аперацыі. Пачуў енк. Яму растлумачыў сват, ca смяшком нядобрым:

— Твой капітан выкінуў камсамол за пляцень. Тамара настойліва цягнула крамольніка ў дом, яўна далей ад бацькі — пад матчыну абарону.

Пыльчанка ледзьве стрымаўся, каб не адвесіць сыну ляшча. На людзях. Не, менавіта людзі стрымалі. Працадзіў праз зубы:

— Ну, сыночак, любое свята ты ўмееш сапсаваць. Дзякуй табе, парадаваў.

Дзіўна — Барыс засмяяўся:

— Нічога не здарылася, бацька. Не перажывай, — i абняў Тамару за талію.