Выбрать главу

Карапей пазяхнуў i непрыгожа, па-мужыцку, пачухаў ягадзіцу.

Акадэміка ашаламіла такая рэакцыя дзяржаўнага чалавека.

«Няўжо не разумее, што можа здарыцца? Растлумачыць!»

— Антон Пятровіч! Да вы разумееце, калі гэта ўзрыў рэактараў!..

— Дык вы кажаце, што туды паляцеў ваш шэф. Яму — i карты ў рукі. А што я магу?

— Мне трэба інфармацыя аб ступені небяспекі. Вам дадуць.

— А хто мне дасць? Ох, цяжка з вамі, вучонымі. Вы павынаходзілі, а кал i што не так — нам рассёрбваць…

— Пазваніце каму-небудзь з адказных работнікаў. Няўжо вам самому не цікава?

Карапей паглядзеў угору на электронны гадзіннік, на табло якога з незвычайнай хуткасцю выскоквалі зялёныя секунды. Зноў пашкроб мяккае месца — як дэманстраваў знявагу.

Васілю Данілавічу стала да слёз крыўдна. Не дурны ж, здаецца, быў чалавек, i не атлусцеў тут, у высокіх кабінетах, наадварот, схуднеў, высах, пасівеў — не гультай на працы. А якая цвердаскурасць, як у бегемота. Такая катастрофа яго не ўсхвалявала. Не, відаць, не разумев. Трагедыя ў тым, што i наверсе не адразу могуць зразумець.

Карапей нехаця, з яўнай дэманстрацыяй — на, адчаплюся я ад цябе, няпрошанага госця, — набраў тзлефон. Ветліва павітаўся. Назваў сябе. Яму таксама назваліся, бо ўзрадаваўся чалавек, іншым го ласам загаварыў:

— З добрым днём вас, Папік Гарагінавіч. Чаму званю? Ды тут цэлы раман, Зямляк мой, акадэмік, ні свет ні зара падняў мяне з цёплай пасцелі. Прысніў у гасцініцы, што ў Чарнобылі атамны рэактар узарваўся. А ён — фізік! Не лірык… Мы з вамі таксама не лірыкі, Але i не фізікі. Правільна. Матэматыкі. Самая дакладная навука. Лічым — не кавычым…

Хвілін колькі ўважліва слухаў, такаючы.

— Дзякую, Папік Гарагінавіч. Адлягло ў мяне. Адляжа ў яго. Фізік правільна разлічыў. У дзевяць змена? На дачу? А я — у Падольск, унукаў наведаем, засумавалі за тыдзень. Усяго добрага.

Паклаў трубку, падняў вочы, якія толькі цяпер, здалося, прачнуліся, прыветліва пасміхнуўся: нарэшце гаспадар узрадаваўся госцю.

— Ну, вось вам — поўная карціна, — кіўнуў на тэлефон. — Адказны дзяжурны Саўміна. На станцыі быў пажар. Дзесь гадзіны ў дзве ночы. Патушаны. Ніякіх узрываў не было. Навакол людзі спакойна даглядаюць сны…

— Але ж радыяцыя дайшла да Мінска. Калі гараць звычайныя матэрыялы…

Вочы ў Карапея патухлі.

— Не знаю, што там да вас дайшло. Не ўзнімайце панікі. Гэта не я кажу. Указание з самагасамага, — паказаў вачамі ў столь. — Народ наэлектрызаваны… Дэмакратыя i галоснасць — рэчы добрый, але не ўсе яшчэ навучыліся карыстацца імі Рэчы вострыя. Не для дзяцей…

Выйшла з пакоя гаспадыня, прыбраная, пры часаная.

— Запрашай, Антон, госця ў залу. I ўмывайся, Будзем снедаць.

— Не, дзякую. Я палячу дадому. Заеду ў гасцініцу — i ў аэрапорт. У дзесяць — рэйс.

Карапей угаворваць не стаў.

— Але дазвольце пазваніць у Мінск.

— Калі ласка, — амаль радасна сказала жанчына.

Гаспадар на гэты раз пачухаў жывот — даймала алергія.

Васіль Данілавіч набраў намесніка. А той з папрокам:

— Божа! Нарэшце! Сказалі: пазвоніце праз паўгадзіны…

— Я сказаў? Я прасіў вас пазваніць. Вы ж ведаеце: з нашых гасцініц…

— Тройчы набіраў. Куды вы зніклі?

— Паднімаў начальства з пасцелі. Не скачыце там цераз плот. Супакойце людзей. Аварыя далёка — на Чарнобыльскай.

— Гэта вы называеце — далёка? Для нас Англія — за плотам.

— Гэта так. Для нашых часцін…

— Што ў ix там здарылася?

— Тут таварышы гавораць, што мы, фізікі, панікёры. Не панікуйце, але ў ЦК далажыце. I жонцы маёй пазваніце. Каб не везла ўнукаў на дачу.

Чамусьці размова перапынілася. Карапей паківаў дакорліва галавой.

— Дарэмна вы палохаеце людзей.

— Дай бог, каб дарэмна. Дзякую вам…

— Няма за што.

Рукі на развітанне не падалі адзін аднаму.

Карапей асудзіў госця, калі той выйшаў:

— Вучоныя! Думаюць, што яны ратуюць чалавецтва. Яны вядуць яго да прорвы. Але, паколькі канец свету не наступіў, пайду я дасплю, — падняўся i пачухаў спіну аб касяк дзвярэй, — вейкі зліпаюцца. Ад дымедролу. Не люблю… I без яго не сплю. Во заразная хвароба.

— Можа, i нашым пазваніць, каб дзяцей не выпускалі? — нясмела спытала жонка.

— Ты што гэта! — начальніцкім голасам загрымеў Антон Пятровіч. — Во як паніка ўзнікае! Не хапае, каб яна ад нас пайшла, — i папярэдзіў своеасабліва, каб не ўздумала званіць: — Спаць я не буду. Заснеш з вамі… хіба вечным сном.

V

На нядзелю прызначылі міжраённае футбольнае спаборніцтва. Адкрыццё сезону. Прыедуць каманды i госці з двух раёнаў, аднаго суседняга, другога дальняга — з палескай глыбінкі.