Уважліва i сур’ёзна выслухаў расказ, як прыйшла звестка аб пажары, як пазваніў загадчык райана, што паведаміў Пустаходаў зяць, вярнуўшыся з Пры пяці. I пра яго, Пыльчанкавы, вячэрнія пошукі звестак.
— За паўсотню кіламетраў жывём — а як на іншай лланеце. Тэлефоннай сувязі з суседзямі не маем. Брацкія рэспублікі! Людзі праз акіян проста пера званьваюцца, з вулічнага аўтамата. Пра галоснасць галосім. Якая да чорта галоснасць!
— А што вы хочаце — званіць на ўвесь свет пра такі аб’ект?
— Які аб’ект? Пятро Міхайлавіч! Амерыканцы не знаюць нашы атамныя станцыі? A калі вось з гэтага чыстага неба сыплецца… чорт знае што там можа сыпацца! Як яны называюцца — радыенукліды? Пра фаны мы! Невукі! Я толькі ўчора ўвечары фізіку пачытаў… за дзесяты клас. Нарэшце дайшоў, што ж гэта за звяры — нукліды. На зборах па грамадзянскай абароне сядзеў — i мух лічыў ці пра надоі думаў…
— Каб што сыпалася — нам далі б сігнал.
— Ты ўпэўнены?
— Ёсць людзі, якія гэтым займаюцца.
— Усё ў нас ёсць! I людзі. I прыборы. Але людзі спяць, а прыборы — папсаваныя, трыццацігадовай даўнасці. Калі ўзарвалі першую бомбу, апраменілі людзей, жывёл — тады падумалі пра абарону. А ця пер — як перад Айчыннай. Былі танкі, была артылерыя, а немцы ішлі трыумфальным маршам…
— Што вы так узвінцілі сябе? Дзякуй богу, ніхто не наступав.
— Не наступав? Невуцтва наступав! Разгільдзяйства! Безадказнасць! Самазаспакоенасць!
— Ну i ну, сапраўды не вясельны ў вас настрой. А з Плечкам уладзьце. Будзе скандал.
— Які скандал цябе хвалюе? Ды пляваў я на гэты скандал!
— М-да… Не выветрылася ў вас…
— Што ў мяне не выветрылася? Хмель? Пятро Міхайлавіч! За каго ты мяне лічыш?
— Я вас лічыў харошым работа i кам.
Спыніліся перад ганкам райкома. Сакратар як бы даваў зразумець: усё, дайшлі, пагаварылі, хопіць, давай займацца кожны сваёй справай. Не, Пыльчанка не здаваўся.
— Пайшлі, пазвонім Аляксею! Не можа быць, каб ён нічога не знаў.
— Калі ён не звоніць, то i нам няма чаго барабаніць. Выхадны.
— Мы абавязаны інфармаваць.
— Пра што? Што ў су седа кабыла здохла?
Недарэчны жарт. Пыльчанку ён абурыў.
— Пятро!..
Першага спачатку збянтэжыла, здзівіла фамільярнасць старшыні. Цяпер пачала раздражняць, злаваць. Ен намагаўся вынайсці, як паставіць на сваё месца, падобна, сапраўды непрацверазелага «бацьку раёна». У чалавека яўна «пункцік» з’явіўся — боязь радыяцыі. Чытаў ён неяк, што ў Англіі, здаецца, урачы адкрылі i такое псіхічнае захворванне i нават назву яму прыдумалі адмысловую, якую i вымавіць цяжка. Можа, сказаць старому пра гэта — як бы жартам? Не зразумее ў такім стане. Пакрыўдзіцца. Далікатна нагадаў, каб вярнуць да субардынацыі, што ён не проста Пятро, а Пятро Міхайлавіч. У адказ пачуў рашучае:
— Трэба адмяніць свята!
— Яков?
— Футбол наш.
— Да вы што? Панікёр вы, Уладзімір Паўлавіч. Вось вы хто! Ды нам голавы здымуць за такую па ніку! А мне галава яшчэ патрэбна. Не знаю, як вам.
Выходзіць, i з «бацькам раёна» карысна пагаварыць вось так. Пыльчанка як звяў адразу. Вшавата— так, прынамсі, здалося Пятру Міхайлавічу — пераступіў з нагі на нагу, па-старэчы нязграбна павярнуўся i пайшоў пад каштанамі, што за адзін дзень зацянілі тратуар зялёнай кіпенню маладога лісця.
Партыйны кіраўнік, адказны за лес людзей, глядзеў на ссутуленую спіну (не бачыў яго раней такім ссутуленым) таварыша па рабоце i ўпершыню падумаў: «Пастарэў… Куды б гэта яго перамясціць? Пасля свята параюся з Аляксеем Раманавічам».
Іншае Пятра Міхайлавіча не клапаціла ў тую чароўную раніцу.
На стадыёне сабралася паўгорада людзей, ніколі тут столькі не збіралася, лічылі вялікім поспехам раённага спорту, калі была якая тысяча. А сёння малеча — уся, не толькі хлопцы, але i дзяўчаткі, уся рабочая моладзь, ды i бацькоў нямала, нават пенсіянеры некаторыя прыпляліся, пра якіх Пыльчанка падумаў нядобразычліва:
«А гэтыя атопкі чаго не бачылі? Як два дзесяткі лайдакоў ганяюць адзін мяч?»
Увогуле збор людзей на спартыўнае свята яго трывожыў: «Як на бяду». Раздражняла, што першы, іншыя раённыя кіраўнікі радуюцца гэтаму. Няхай іншыя не ведаюць, а Пятру ж ён сказаў, але нічога, выходзіць, да яго не дайшло. Раз маўчыць абласное начальства — значыць, усё добра. А ён таксама не меў што сказаць, ніводнага новага факта ў яго не было. Перад футболам званіў на гідраметэапункт. Адказала тая ж флегматычная жанчына, што i ўчора ўвечары, якая напэўна i ўмела толькі запісаць замеры ўзроўню вады ў Прыпяці.
— Радыяцыя? А гэты прыбор, па-мойму, сапса ваўся. Стрэлка як застыла на чырвонай рысцы, так i не варушыцца.