Выбрать главу

— Работнічкі! Дзе Рамейка? Перадалі вы ёй, каб мне пазваніла? Чаму не звоніць?

— А яна дадому паехала. На кватэры сказалі…

— Куды дадому?

— A ў свой Мядзель. Змянілася раней, чым трэба, узяла малога i пакаціла. Сказала: маці захварэла.

Уладзімір Паўлавіч здагадаўся: Рамейка ратуе дзіця. Можна яе асуджаць за гэта? Не, ён не асудзіў Не выбухнуў абурэннем супраць яе безадказнасці Якая безадказнасць? Па сувязі гідрамета яна, безумоўна, даныя перадала. I зрабіла больш, чым ёй належала па інструкцыі,— пазваніла ў школу. А вы вырашайце — фізікі, урачы, начальнікі! Логіка бездакорная. I ніхто не асудзіць маці малога дзіцяці!

«Маці больш адукаваную, чым мы, невукі высока пастаўленыя», — дакараў Уладзімір Паўлавіч сябе.

— Журнал дзяжурстваў у вас вядзецца?

— А як жа! Акуратненька.

— Што запісала Рамейка?

— Чакайце. Пагляджу… Во… Пятнаццаць нульнуль… Тэмпература. Вільготнасць. Вецер.

— Па радыяцыі…

— Па радыяцыі? Не разбяру. Нейкі зашкал. Што гэта такое? Зашкал ДП-5.

Пыльчанка абурыўся: што за кадры на гідраметэапастах! Але стрымаўся ад выказвання. Кадры розныя: была Рамейка-спецыяліст, ёсць гэтая, якая небудзь мясцовая былая настаўніца, бухгалтарка ці работнік сувязі, якая пры доме зарабляе свае шэсць дзесят рублёў пенсii.

Для Рамейкі зашкал прыбора — сігнал прыбора. Якое яшчэ пацвярджэнне ёй трэба, калі побач атамная! Перш-наперш спрацавала матчына пачуццё — пазваніла ў школу. А пасля хуценька змянілася, схапіла дзіця i паехала ў Мядзель.

Які маскімум на ДП-5? У якіх адзінках? Які нармальны ўзровень радыяцыі? Усё трымае ў галаве: аналізы глебы па кожнай гаспадарцы, колькасць мікраэлементаў у кожнай культуры, план развіцця, фінансы, гандлёвы абарот… сотні іншых лічбаў, істотных i дробязных, патрэбных i непатрэбных. А самая галоўная — пры такім суседстве! — ніколі не зацікавіла, хоць пра радыяцыю ад атамнага вы буху талдычылі да атупення. На кожных зборах меўся лектар па гэтай тэме. Ці ён не называў норму, канцэнтраваў увагу толькі на дозах прамянёвай хва робы (ix Пыльчанка помніць), ці ўсё гэта пралятала міма вушэй яго? Начальнік абароны! Камандуючы!

На стадыёне ўгледзеў санітарнага ўрача. Прабіўся да яго, калі матч пачаўся.

— Карповіч! У цябе дазіметр ёсць?

— Ха! Чаго захацелі! Таварыш Пыльчанка! Вы забыліся, колькі дакладных я вам напісаў. Ай-я-ай…

Урач з усімі іншымі гаварыў на чыстай мове, рускай, беларускай, — у залежнасці ад установы. Але з кіраўніцтвам чамусьці пераходзіў то на грузінскі, то на яўрэйскі акцэнт, то на палескі дыялект, бабскі, ляпаў рукамі па клубах: «Ай, матачка! Навошта ты мяне нарадзіла?»

— Які ў нас радыяцыйны фон? Норма. Максімальны ўзровень.

Карповіч задумаўся i сказаў натуральна:

— Дай бог памяці. У межах 0,01-0,02. Але, гэта так! А навошта вам?

Навошта! Навокал людзі навастрылі вушы: пра што пытае старшыня? I тут жа, убачыў, страцілі цікавасць: не пра кілбасу, не пра гарэлку i не пра малако з кішэчнай палачкай — не забываўся эпізод двухгадовай даўнасці. Пра нейкую радыяцыю. Вузкапрафесійнае пытанне, нікога яно не цікавіла пакуль што.

Балельшчык Уладзімір Паўлавіч быў умераны, спакойны — да гульні саюзных каманд, да міжнародных чэмпіянатаў. Але поспехі раённай каманды яго хвалявалі, як i яго калег. Усе чакалі гульні сваёй каманды. Але першыя гулялі госці. З пераможцамі падужаюцца гаспадары. У гэтым сэнс свята.

Цікавая псіхалогія людзей: балеюць за далёкіх — за лельчыцкіх, i амаль варожа настроены супраць бліжэйшых суседзяў. Свішчуць, крычаць «партачы!».

Кіраўнікі раёна крыўдзяцца. З ix кпяць. Але i ўлагоджваюць — госці.

— А вашы летась як нашым свісталі?

— Дык вашы i праўда партачылі. Успомніце лік. А нашы вунь — чацвёрты мяч вядуць. Будзеце вы бітыя. На сваім полі!

— Ну, i госцейкі пайшлі! Уладзімір Паўлавіч! Паслухай, як паводзіць сябе ваш калега. Прыйдзецца выстаўляць на мяжы кардон.

— Давайце, давайце. Калі мы ўвядзём пошліну, дык у вас штаноў не хопіць з намі разлічыцца.

Сядзяць на месцах, адведзеных для начальства, — у сёмым радзе. Даўнія дружбакі. Разам пілі гарэлку, калі можна было. Перажываюць сваю абразлівую боязь выпіць цяпер. Свята не ў свята. Таму востраць языкі, кпяць адзін з аднаго больш звычайнага. Раней першым вастрасловам у такіх кампаніях быў ён, Пыльчанка. Але сёння яму не да жартаў.

Гэта заўважылі i праязджаюцца na ім.

— Нешта Уладзімір Паўлавіч сёння не ў гуморы.

— Дык пасля ж вяселля. Які тут гумар! Радасць мала дым, а бацьку адны страты.