Выбрать главу

— Ты куды, Валодзя?

— Не ўцякай, усё роўна ў госці прыйдзем.

Крайні каля прахода сядзеў начальнік міліцыі Дунец — i на адпачынку, i на службе.

— Машына твая тут?

— Тут.

— Паехалі.

— Самы фінал.

— Не стагні. Нагледзішся яшчэ. Нахапаеш нуклідаў.

— Чаго?

Начальнік міліцыі, грузны чалавек, запыхаўся ад хутісай хады. Стадыён праводзіў ix зацікаўленымі позіркамі: што дзе здарылася?

Яны доўга працавалі разам, равеснікі, i пры неслужбовых адносінах, адзін на адзін, былі на «ты».

— Што здарылася, Уладзімір Паўлавіч? — спытаў начальнік.

— Твае архараўцы ўзялі майго сына.

— Ды ну? Во служба! Ацані, Жаніха?

— Ды не, старэйшага.

— А што ён — такое ягня?

— Наадварот — сарвігалава. Таму i баюся, каб не разнёс тваю міліцыю.

— За што яго маглі ўзяць?

— За што твае хапаюць? Пахне. Пасля вяселля чалавек. Спыні гэтую ганьбу — лавіць людзей па нюху!

— Ты кажаш — спыні. A Сінякоў загадаў: ca стадыёна кожнага выводзіць, хто хоць на корак наступіў. A ў мяне такое ўражанне, што сёння паўстадыёна п’яных. Чуеш, як равуць? Як сто тысяч буйвалаў.

— Пабачыш, як заравуць, калі свае будуць гуляць. Людзі дзіўна ўзбуджаныя. Праўда, што п’яныя.

У аддзяленне Барыса не прыводзілі. Гэта яшчэ больш усхвалявала Уладзіміра Паўлавіча. Калі павялі ў паліклініку на абследаванне — будзе бяда: узбунтуецца хлопец, моцна ўзбунтуецца, цяжка нават адгадаць, што можа натварыць. Як пазаўчора з Плечкам. Вокам ніхто не паспеў міргнуць, як той быў выкінуты, што куль саломы, за плот. Аднак помслівы хлюст зацугляваўся, не баіцца i яго, стар шыні, гатовы на любую нізасць, абы адпомсціць крыўдзіцелю. Падняў трубку тэлефона, спытаў у дзяжурнага нумар паліклінікі, a набраў чамусьці ўласны, хатні. Адказала жонка.

— Дзе Барыс?

— Дома.

— Дома?!

— Сядзіць з хлопцамі з міліцыі. Расказвае ім пра Афганістан.

Уладзімір Паўлавіч засмяяўся: ай ды, Борка, ай ды зух!

— Што цябе развесяліла? — спытаў Дунец. — З кім ты?.. З нявесткай? Яна дзяжурыць? Значыць, мае сел i ў лужыну? Ідыёты!

— Каці, Кузьма, на стадыён. Сачы за парадкам. Ды не хапайце вы людзей. А то i сам плюхнешся Ў лужыну.

— З вамі плюхнешся. У вас заўсёды стрэлачнік вінаваты. Прыдумалі закон — для самагоншчыкаў. А мы цяпер — вылаўлівай ix. Паглядзіш, што будзе…

— Не скрыпі, а то на пенсію адашлюць. Прыходзь пасля футбола, размочым сухі закон. Сыноў мы з табой не часта жэнім. Жаніх, праўда, на работу паехаў — аварыя ў ix…

Аварыя Дунца не зацікавіла — спяшаўся на футбол; машына рванула ўсё роўна як на лоўлю банды.

Барыс з двума міліцыянерамі сядзелі на верандзе i пілі гарэлку.

Служкі падхапіліся пры з’яўленні старшыні райвыканкома, заплюскалі вачамі: вінаватыя. Яшчэ як вінаватыя — на дзяжурстве ж, лайдакі! Варта пакараць. Але ж госці, Барысавы госці. А гэтага чарцяку лепш не чапаць. Ды i радасць самога распірала, тая ж зухаватасць i задаволенасць сынам, захапленне ім: здолеў спакусіць нават міліцыянераў! Усё ўмее, самае неверагоднае!

Сяржант цяжкім языком дакладваў:

— Вінаватыя, таварыш старшыня. Але тут такая аперацыя… Начальнічак адзін… — паказаў узровень начальніка — па пояс, — даў нам каманду: узяць яго, — кіўнуў на Барыса, — маўляў п’яны балельшчык. Думаў, мы дурні. Ды не… Зналі мы, чый гэта сын. I зналі, хто ён. Герой Афганістана! Капітан!

Мы па «смірна» павінны перад ім стаяць. Вось так. Мы не пасмелі адмовіцца ад яго запрашэння. I выпілі за яго. А як не выпіць? Праўда, таварыш старшыня?

— Праўда! — пацвердзіў Барыс. — I за нашу доблесную міліцыю вып’ем.

— Добра. Сядайце. На стадыён вам нельга. Ахоўвайце капітана ваенна-паветраных сіл.

— Ёсць — ахоўваць капітана!

Пыльчанка весела думаў, як схаваць гэтых хлопцаў ад Дунца, які можа з’явіцца значна раней, чым скончыцца матч: начальнік слабы на зелле, як i яго падначаленыя. Трэба выдумаць ім задание з выездам за горад. З Барысам. Што? Зрабіць разведку на Украіне? Ідэя! Не, нельга. Пасылаць людзей на такую справу на падпітку — вяршыня легкадумнасці.

Тут з’явілася Тамара. Адчыніла дзверы, убачыла Барыса i міліцыянераў — вельмі здзівілася. Ажно прысела, а потым зарагатала — ад радасці.

— Борка! Горка!

Міліцыянеры разгубіліся. А Барыс схапіў яе пад пашкі, як малую, пацалаваў у носік, пасадзіў за стол. Тамара выцірала слёзы смеху. Не вельмі пристойна выхаванай дзяўчыне так рагатаць. Але Уладзімір Паўлавіч разумеў яе. Яму таксама хацелася смяяцца — упершыню з учарашняга дня.