VI
З Масквы Васіль Данілавіч не паляцеў у Мінск — паляцеў у Кіеў. Дабраўся туды пад вечар. Горад жыў звычайным перадсвяточным жыццём. Наконт бяды — глуха. Знаёмыя калегі, якіх ён наведаў — званіць не стаў, толькі ад яго ўзнавалі непрыемную навіну, здзіўляліся, лаялі начальства: чаму маўчыць?
У нядзелю ca сваім універсітэцкім таварышам, вядомым фізікам Чубакіным, на яго «Жыгулях» паехалі на станцыю. Ад Сухалучча падарожнікаў i рыбакоў паварочвалі назад. Толькі дзякуючы сваім дакументам, якія сведчылі ix прафесію, удалося прабіцца да Чарнобыля. Далей, у Прыпяць, не пусцілі i ix, не памагла i хітрасць прыладзіцца да маскоў екай трупы. Усё гэта пацвярджала здагадкі Мартынюка, што аварыя сур’ёзная, непамерна больш не бяспечная, чым гаварыў віцэ-прэзідэнт, дзяжурны Саўміна, чым гаварылі тыя кіяўляне, якія ўжо мел i хоць нейкую скупую інфармацыю.
Урэшце ім «пашанцавала» — сустрэць знаёмага з маскоўскай групы, які пабываў ужо на станцыі,— спецыяліста па рэактарах, праектанта Камуннікава.
Дзіўна загарэлы, ён у прыёмнай райкома глытаў ёдзісты калій i піў з бутэлькі «Кабернэ». Ён адзіны чалавек, які не азіраўся перад тым, як выказаць сваю думку, гаварыў скупа, але на поўны голас. Ён не толькі наведаў станцыю, ён абляцеў яе на верталёце. I ён сказаў ім без сумнення, з цвярозай разважлівасцю i будзённасцю, быццам здарылася штосьці звыклае:
— Рэактар разбураны.
Мартынюк i Чубакін пахаладзелі. Толькі яны, фізікі, маглі ўявіць, чым гэта пагражае.
Камуннікаў сказаў больш:
— Я схапіў рад пяцьсот, калі не ўсю тысячу.
— Ды ты што! — пабялеў Чубакін i мімаволі адступіў ад яго.
— Вось табе i што! — пасміхнуўся праектант. — Я глянуў у яго жэрала. Відовішча, я табе скажу! Ніхто не бачыў такога агню. Блакітнага. Сіняга… Чорт знае — якога. А гэтыя ідыёты, — кіўнуў ён на дзверы кабінета першага сакратара, — спрачаюцца: разбураны ці не разбураны? Пераканаць некаторых немагчыма. Я кажу ім: ды ён ужо выплюнуў намнога больш, чым хірасімская бомба. Закрываюцца рукамі, як ад зачумленага. Як мы ўмеем ад усяго за крыцца вось так… Па-мойму, гэта ілюзіённы эфект: авось нас не ўбачаць. Тут убачаць. I вас, тэарэтыкаў, i нас, практыкаў.
У прыёмнай было нямала людзей. Слухалі Камуннікава ўважліва, але з недаверам — як хворага. Адзін так i сказаў:
— У бальніцу вам трэба.
Другі раздражнёна крыкнуў:
— Не развадзі дэмагогію! Панікёр!
— А ты закрыйся далоняй. Менш страху будзе.
Мартынюк паверыў кожнаму слову Камуннікава, які добра разумеў, што з ix, праектантаў, спытаюць у першую чаргу.
Выехалі яны позна, доўга шукалі крыніцы інфармацыі. Атрымалі яе нямнога, кал i не лічыць выказванне Камуннікава. I гэта пры тым, што разварушаны маляўнічы гарадок наваднілі не толькі міліцыя i ваенныя, што сведчыла аб сур’ёзнасці сітуацыі, але прыехала нямала i спецыялістаў — фізікаў, энергетыкаў. Больш выказвалі здагадак, прагнозаў. Мартынюк злаваўся: каб выказаць такое, не трэба было i прыязджаць сюды. Асабліва злавалі тыя, каму ўдалося ўбачыць разбураны блок. Суцяшэнне хіба адно — што разбураны адзін блок, чацвёрты, пра гэта сведчылі ўсе. Але, па сутнасці, адзін Камуннікаў быў цвёрда ўпэўнены, што ўзарваўся рэактар. Менавіта спецыялісты, фізікі ў першую чаргу, ставілі гэтую здагадку пад сумненне. Верыў у яе просты люд — тыя чарнобыльцы, што пачалі стыхійную эвакуацыю. Чубакін, між іншым, таксама спачатку лічыў, што больш панікі, чым бяды. Яго i Камуннікаў не пераканаў: па мінулых сустрэчах, канфліктах тэарэтыкаў i практыкаў Чубакін не заносіў яго ў лік сур’ёзных i адказных спецыялістаў — крыкун, няўдачнік, больш траціць энергіі на бітву з начальствам, навуковымі апанентамі, чым на справу.
Але калі Мартынюк i яго сябра выбраліся з вішнёвай засені чарнобыльскіх вуліц i выехалі да магістралі, што звязвала сталіцу з галоўным энергагенератарам, то был i ашаломлены i ўражаны, як нічым іншым у той дзень. Па шашы, як кінуць вокам, ішлі аўтобусы. Сотні аўтобусаў з людзьмі. Як растлумачылі ім работнікі ДАІ, якія доўга не пускалі ix i яшчэ не адзін дзесятак «Жыгулёў» i «Масквічоў» уліцца ў гэтую жоўта-чырвона-сінюю раку вялікіх машын:
— Эвакуіруецца горад Прыпяць, увесь, падчыстую.
— Ну, што скажаш, Максім? — як працяг спрэчкі, бадай, пераможна спытаў Васіль Данілавіч.
— Ды ўжо ж, — панура адклікнуўся ўкраінец i надоўга змоўк. Вычарпалася тэма для дыскусіі, для здагадак. Якое маюць значэнне навуковыя дэталі таго, што магло адбыцца на станцыі. Здарылася бяда для мнопх тысяч (а можа, i мільёнаў?) людзей.