Выбрать главу

— Колькі ў Прыпяці народу?

— Тысяч пяцьдзесят.

— Ці даўно быў пасёлак?

— Ці даўно быў пасёлак, — паўтарыў Чубакін. — Калі ты быў тут апошні раз?

— Мы пачалі праектаваць станцыю над Мінскам… Кіламетраў за дваццаць.

— Бліжэй трэба. Бліжэй! — са злосным сарказмам адказаў Чубакін. — I з гэтымі ж рэактарамі!.. — Мартынюк зразумеў: б’е па ім, бо ён добры сябра аднаго з аўтараў атамных рэактараў чарнобыльскага тыпу.

Яны доўга маўчалі, праводзячы аўтобусы. Будзе ім канед ці не будзе?

Чубакін закрыў твар рукамі.

— Мільгае ў вачах. Галюцынацыі пачынаюцца. Не здолею весці машыну. Куды ix вязуць? Дзе ix размесцяць?

Урэшце ўтварыўся невялікі разрыў, i яны ўціснуліся паміж аўтобусамі. Шматкіламетровы картэж машын вяло ДАІ. Павольна. Чубакін нерваваўся. Мартынюк зразумеў: сябра апанаваў страх. Чаго ён баіцца? Радыяцыі? I ён, добры фізік, не можа ўявіць памераў катастрофы. Хутка ён выказаў гэты страх i гэтую разгубленасць:

— А што, калі заўтра вось так прыйдзецца падняць Кіеў?

Васіль Данілавіч не адчуваў страху, ім валодала адно жаданне, навуковае — усё ўбачыць i асэнсаваць так, каб мець здольнасць даць рэкамендацыі ўладам. Ен не падумаў пра такія маштабы, як Кіеў. Не мог падумаць. Яго разлікі, калі ён з расказу Камуннікава ўпэўніўся, што адкрыла адзін рэактар, не давал i велічынь да Кіева, да Мінска. Хоць практыка ведае толькі ўзрывы бомб — пад Хірасімай, Нагасакі, выпрабаванні ў атма сферы, аварыя на Урале. Практыка можа абвергнуць разлікі тэарэтыкаў. Яны, тэарэтыкі, пераканалі сябе ў поўнай бяспецы атамнай энергетыкі. Сказаўшы Чубакіну пра Мінскую станцыю, ён думаў пра тое, што ні ў яго, ні ў калег яго, ні ў вышэйшых па аўтарытэту розумаў не ўзніклі сумненні наконт Мінскай стандыі, яе пасадкі ледзьве не ў межах горада, усе, каму належала, з лёгкай душой паставілі свае подпісы пад заключэннем, пад праектным заданнем. Цяпер акадэмік разумеў, якое недаравальнае глупства яны рабілі.

Сябраў страх за магчымую эвакуацыю Кіева абліў халодным потам i яго спіну, хоць кузаў машыны выпраменьваў набраную на стаянках цеплыню. Ці а дну цеплыню?

Сустрэчнага руху амаль не было, прайшоў картэж урадавых машын ды калона ваенных грузавікоў. Аднак Чубакін не адважваўся выйсці на левую паласу, каб паспрабаваць абагнаць аўтобусы; не ўціснешся, кал i насустрач рушьщь гэткая ж калона ці будуць імчаць на шалёнай хуткасці міліцэйскія, санітарныя машыны.

Каля Дымера на бакавым з’ездзе стаялі дзве ваенныя машыны, афіцэры i салдаты рабілі замеры радыяцыі ў паветры i на зямлі. Рабілі прыборамі, якія мела толькі армія. Чубакін быў адным з аўтараў такога дазіметра. Таму, праскочыўшы з’езд, ён крута ўзяў на абочыну i спыніўся.

— Пагледзімо, што паказваюць нашы стрэлачкі.

Але ваенныя не толькі не паказалі ім «стрэлачак», a ўвогуле аднесліся падазрона.

— Паказваюць, што ёсць.

— А што ёсць?

— Грамадзяне, не перашкаджайце.

— Ён, — паказаў Мартынюк на сябра, — адзін з канс. труктараў гэтага прыбора. Пакажы, Максім, дакумент.

Дакумент ваенныя не сталі глядзець. Па дарозе да машыны Васіль Данілавіч сказаў:

— Ты знаеш, што ў гэтай сітуацыі можа нарабіць найбольшай бяды? Сакрэтнасць. Наша нера зумная сакрэтнасць.

Ён доўга развіваў гэтую тэму, бадай, аж да Кіева. Чубакін маўкліва згаджаўся. Даволі гаманкі ўкраінец раптам сцяўся, змоўк, напэўна, аглушылі яго, пазбавілі мовы думкі пра эвакуацыю Кіева. Ёсць ад чаго анямець!

На нейкі момант Чубакіна «прарвала», i ён, захлынаючыся ад шчасця ці ад страху, пачаў расказваць пра свайго першага ўнука, якому ўсяго тры месяцы. Дзеці — у Белай Царкве, i яму трэба абавязкова сёння ж паехаць туды, толькі жонку захопіць…

Мартынюк разумеў яго.

Месц на самалёт не было. I ён увесь душны i трывожны вечар праштурхаўся на забітым людзьмі чыгуначным вакзале. Ішла самаэвакуацыя. З аглядкай перадавалі самыя ыеверагодныя чуткі — такія, што фізік здзіўляўся, як не ўзнікае паніка. Што думаюць улады?

Чаму ніякай інфармацыі? Хацелася пайсці ў радыёрубку вакзала i расказачь людзям, што здарылася, ва ўсякім разе, паспрабаваць пераканаць, што тагачаснай пагрозы пакуль што няма, можна не ўцякаць гэтак паспешліва, аднак… Аднак… На жаль, ніхто яго да мікрафона не пусціць, а каб i дабраўся туды, то нямнога б яму далі сказаць.

Месца за трайную цану купіў у правадніка вагона, успомніў вопыт зяця, які ніколі не мае праблемы з білетамі, не ў прыклад цесцю.

Да загадчыка аддзела Мартынюк трапіў лёгка, да яго заходзіў, як кажуць, без стуку, бо загадчык — вучань яго.