Выбрать главу

На гэты раз пачала з іншыга, сур’ёзна:

— Хочацца вам, Уладзімір Паўлавіч, займацца сёння?

— Хочацца? Гэтым, — ён кіўнуў на дзверы, — мне ніколі не хочацца займацца. Але… трэба…

— Трэба, — спачувальна ўздыхнула сакратар i ўсё ж паспрабавала стварыць настрой: — Значыцца, жэніцца Глеб?

— Жэніцца.

— А я марыла пасватаць яму сваю Зою.

— З Ірынай у ix даўняя любоў.

— Ведаю.

— Дык чаму ж марыла?

— Ay наш час ніхто не верыць ў такую дваранскую вернасць. Барыс прыляціць?

— Абяцаў. Маці не дачакаецца. Пасватай Барысу сваю Зою. Можа, атабарыцца лятун.

— Барыса — баюся. Дай яму зачэпку — будзеш кусаць локаць пасля. Вы такім не былі ў маладосці, як Барыс?

Ох, хітруня! Завядзе зараз у зялёны гай.

— Кліч. Хто там?

Першай увайшла жанчына з двухгадовай дзяўчынкай на руках, перад сабой упіхнула, як са спадніцы вытрусіла, хлопчыкаў-двайнятак гадоў па чатыры. Была яна маладая, хіба трохі больш за трыццаць, але выцвілая ўжо, змарнелая. Добрая знаёмая, даўняя i, бадай жа, самая цяжкая наведвальніца. Ba Уладзіміра Паўлавіча моцна ўпалі градусы настрою, калі ўбачыў яе. У прыёмнай не бачыў, мабыць, прыйшла пазней, але натуральна, што яе прапусцілі без чаргі.

— Галя! — строга сказала Дар’я, якая адчыніла наведвальніцы дзверы, запрашаючы. — А дзяцей навошта валачэш? Ану, хлопцы, назад!

— А я хачу, каб вы паглядзелі на ix. Глядзі, якія яны ў мяне слаўненькія, — адказала гулліва Галя.

Хлопцы, аднак, былі не з палахлівых — схаваліся за маці, адзін смешна грымаснічаў, паказваў цётцы язык. Але Дар’я схапіла ix за каўнерыкі i, мякка шлёпнуўшы крыўляку па попцы, выставіла за дзверы, уладна крыкнуўшы:

— Бабы! Паглядзіце дзяцей!

Вяртаючыся да стала, паглядзела на наведвальніцу збоку i ахнула:

— Галя! Даўно не бачыла цябе! Зноў? Што ты сабе думаеш?

— А мы з табой, Селівонаўна, любім гэтую работу. Толькі ты разумная: дваіх радзіла — i хопіць. А я так разагналася, што ніях не магу спыніцца.

Дар’я засмяялася Галінаму жарту. Уладзіміру Паўлавічу бьшо не да смеху. Што ён скажа гэтай жанчыне, у якой пяцёра дзяцей — вунь якіх! — i чакаецца шостае. Зноў карміць абяцаннямі? Колькі можна? Ды i час не той. Вунь як распісаліся журналісты! Але не газет ён баіцца — сумлення свайго. Дзякуй богу, не закарэла яшчэ зусім, цепліцца.

— Дык што вы мне скажаце, таварыш Пыльчанка? — апусціўшы малую на падлогу, пад стол, спытала Галя.

Уладзімір Паўлавіч сціснуў галаву далонямі — як спалохаўся, што яна расколецца.

— РАПА здае дом, i ў вас працэнты…

— Не ў мяне — у гарвыканкома.

— Я ж не маленькая, старшыня. Вы мне два гады абядаеце, а цяпер адсылаеце да таго, хто нічога не вырашае, ды i гаварыць з людзьмі не ўмее. Ягор гэты ваш, — у голасе жанчыны зазвінеў гнеў i слёзы.

Ах, было не было!

Старшыня падняўся з крэсла, як бы намерыўся прачытаць уголас урачысты акт ці прыгавор.

— Добра, Быхоўская. Праз месяц будзеш у кватэры. У гэтым рапаўскім доме. Тры пакоі. Большай няма.

— Праўда? — усміхнулася жанчына. — Не будзе яшчэ а дна абяцанка?

— Слова камуніста!

У Дар’і расшырыліся вочы: насмешлівы, як i яна, старшыня ніколі не рабіў такіх узнёслых заяў. Дзе ён возьме тую кватэру?

А Галя як пакланілася — падхапіла малую, загадала ёй:

— Скажы дзядзю дзякуй.

Дзіця памахала ручкай.

— Дзякуй вам, Уладзімір Паўлавіч. Сёйня я паверыла вам. Прабачце, першы раз, — i засмяялася, адступаючы да дзвярэй, як бы спяшаючыся выйсці, каб не аднялі радасць. — Віншую вас.

— З чым?

— А як жа! Сын жа жэніцца.

— Дзякую, Галя… Фёдараўна.