Трывогі ніхто з ix не выказаў — не панікёры, але Уладзімір Паўлавіч пачуў яе па той увазе, якую праявілі яго таварышы па няшчасці да аграпрамаў скай групы. Зусім іншая ўвага, чым да ўсіх папярэдніх гасцей.
Адзін толькі з ix не спадабаўся — нейкі нам. нач. пададдзела па жывёлагадоўлі. Ён з napоra пачаў даваць рэкамендацыі, ставіць задачу: рабіць усё, каб не зніжаліся надоі.
— I куды гнаць гэтае малако? Малаказавод павярнуў ужо з аднаго кал raca.
— Перастрахоўка.
— Напішыце нам свае рэкамендацыі.
— Напішу.
Дамовіліся, што група праедзе па раёне, зробіць замеры, i ў сем вечара галоўны радыёлаг i іншыя спецыялісты выступяць перад раённым актывам.
Актыў сабраўся. Прыехалі старшыні калгасаў, сельсаветаў. Але масквічы не з’явіліся. Жоўты аўтобус ix як у Прыпяць кануў, хоць у бліжэйшых ад райцэнтра сёлах яго бачылі. Няўжо ўцяклі высокія госці? Пыльчанку такая здагадка абразіла. Яму было сорамна перад кіраўнікамі гаспадарак, ведамстваў, якія змрочна пасміхаліся: — «Да Масквы ўжо яны пад’язджаюць, вашы галоўныя радыёлагі». Прыйшлося нараду праводзіць самім. Нават міністры ўцяклі: сказал i, што ім загадана «вярхоўным» у дваццаць дзве быць у абкоме.
Нарада была шумная. Але Уладзіміра Паўлавіча зноў моцна ўразіла, што гаспадары, у тым ліку i Пустаход, больш ламалі коп’і пра тое, што рабіць з каровамі, а не пра тое, што рабіць з людзьмі. Быццам за людзей адказваў нехта іншы, у яго няхай i баліць галава, ён няхай дае каманду. А яны адказваюць за кароў, за надоі. Жах!
Сінякоў таксама абурыўся:
— Што вы пра кароў! Пра людзей давайце падумаем. Пра дзяцей.
Змоўклі як бы пасаромленыя. Але ненадоўга. Той жа Пустаход узлавана спытаў:
— Дык што ж мы без малака будзем жыць? Ладна, я пражыву, a дзеці?
Пыльчанка ўрэшце не ўтрымаўся i выказаў i пра маскоўскую брыгаду, i пра сваіх родных міністраў такое, што ажно павесялелі сумныя вочы старшынь, дырэктараў, начальнікаў раённых службаў.
Тут дзяжурны i прынёс тэлефанаграму: у дзесяць вечара першаму i старшыні быць у абкоме!
Пыльчанка ўголас прачытаў загад, нявесела пажартаваў:
— На вайне як на вайне. Вы нас не чакайце. Але будзьце гатовыя, што можам падняць у тры-чатыры ночы. Гушча! Будуць перабоі з сувяззю — з’яўляйся з галавой пад пахай, бо ўсё роўна здымем.
Выйшлі ў двор, зайшлі перад дарогай у туалет, Сінякоў, стогнучы, быццам ішлі камяні, сказаў:
— Вы яшчэ можаце жартаваць.
— А ты чаму расстагнаўся? Не падабаецца мне твой выгляд.
— Я пра дзяцей думаю.
— Пра сваіх?
— I пра сваіх.
— Куды ты ix адаслаў?
— Нікуды.
— Як нікуды? Чаму? — уражана здзівіўся Пыльчанка.
— А што скажуць? I так — чулі? — якія званкі, якія размовы? Між іншым, кажуць, што i ваша жонка i нявестка зніклі.
— Мае не зніклі! А дзяцей… дзяцей мы вывозім! Па загаду начальства, калі ты такі правільны. Што ж ты сваіх падстаўляеш пад нукліды? Трус! Няшчасны кар’ерыст. Свяцейшым за каго ты хочаш быць?
— Уладзімір Паўлавіч! Вы забываецеся…
— Я забываюся… Я такі забываюся. Але я — твой бацька па ўзросту. Паехалі!
— Думаю, нам лепш у розных машынах…
— Не! Мы паедзем у адной. У тваёй. А мая павязе тваю сям’ю!
Яны выйшлі з-за дашчанай перагародкі i ў вячэрнім паўзмроку глядзелі адзін на аднаго, як бы жадаючы пазнаць, хто яны — сябры, ворагі.
Пыльчанка сказаў:
— Прабач.
У Пятра Міхайлавіча набрынялі вільгаццю вочы.
— Уладзімір Паўлавіч…
— Пайшлі пазвонім Паліне Антонаўне. Дзе гэта яе бацькі?
— У Лепелі.
— Во i выдатна. Туды i адсылай яе. Можа, туды не дастала.
III
На дальнім падыходзе да Прыпяці ix маторку затрымаў міліцэйскі катэр. Вылецеў з затокі наперарэз. У белых парусінавых робах, у рэспіратарах, адны фуражкі сведчылі аб ix прыналежнасці да аховы парадку, міліцыянеры мелі незвычайны, проста не зямны выгляд. Не сказаць, што жанчыны спалохаліся ix, але рэспіратары, якія Вольга Андрэеўна бачыла ўпершыню, дадалі трывогі i ёй, i Ірыне — за становішча, у якім знаходзіцца Глеб, i за тое, што прабіцца да яго нялегка.
Паступіў сігнал «Глушы матор!» — добра знаёмы Віктару, які зрэдку, тайна ад цесця, браканьерстваў — дзеля забавы — i зрэдку хітра даваў міліцыі злавіць сябе з невялікім уловам.
Катэр падышоў ледзьве не ўпрытак, але міліцыя нер гаварыў у рэспіратар, i голас яго страціў зямныя чалавечыя адценні, стаў механічным, як у робата ці як у прышэльца з космасу.
— Куды?
— Туды.
— К уды — туды?
— У Прыпяць. Там, на станцыі, сын яе i муж яе, — Віктар па чарзе паказаў на сваццю i на жончыну сястру.