— Адкуль?
Назвалі вёску.
— Наехаў хлопец у суботу, як пачуў пра пажар, i маўчыць. Што там з ім?
Міліцыянеры, трое, гойдаючыся на хвалі, перагля нуліся паміж сабой. Мабыць, не мелі інструкцый на кожны выпадак. Разумелі трывогу блізкіх, сустрака ліся ўжо з такімі выпадкамі, калі людзі, шукаючы сваіх, прабіраліся ў эвакуіраваны горад. Але яшчэ часцей пралазілі туды марадзёры, бандыты радыяцыі не баяцца. Таму загад начальства строгі: нікога не пускаць.
Гэтым жанчынам нельга не верыць. Таму міліцыя нер падняў рэспіратар i звычайным чалавечым гола сам параіў:
— Вам трэба ў Чарнобыль. Там штаб. Але па вадзе нельга.
Вольга Андрэеўна пашкадавала, што не параілася з мужам, больш таго — збегла употай, як дзяўчынка, пакінуўшы на стале запіску, — пабаялася, што ён рашуча запярэчыць i не пусціць, урэшце, яго воля заўсёды перамагала, гэта ён проста i грае, што ва ўсім падпарадкоўваецца ёй. Іван Іванавіч таксама занепакоіўся ix намерам плыць, адгаворваў: «Пачакайце. Мы з Уладзімірам Паўлавічам нешта прыдумаем». Спрабаваў сазваніцца са сватам. Але i ў таго, i ў другога хапала іншых клопатаў. Ад Ірынінага бацькі яны таксама, па сутнасці, уцяклі. Паабяцалі чакаць: ён ведаў, што самі яны не паплывуць, a Віктара загрузіў тэрміновым заданием. Але добры i паслужлівы Віктар па натуры быў авантурным, яму спадабалася ідэя жанчын, бо i самому хацелася пабачыць, што ж там робіцца. Недарэмна ён славіўся тым, што першы прыносіў механізатарам усе навіны — еусветныя, раённыя i калгасныя, гэта яму давалася без цяжкасці, маючы такога цесця, такую дасведчаную жонку i такіх адукаваных сваячак. Тамара жартавала «Ты, Віця, што прарок!» Віктар з нейкім з шафёраў замяніўся без дазволу старшыні i паплыў з імі.
Вольга Андрэеўна ў думках згадзілася вярнуцца назад, павініцца перад мужам i папрасіць яго памагчы ім дабрацца да Чарнобыля. У добры час дабіраліся туды за нейкія дзве-тры гадзіны, прытым палавіну часу забіраў паром.
Але як толькі заплылі за паварот ракі, дзе ix не маглі ўбачыць з катэра, Ірына сказала:
— Пойдзем, мама. Па зямлі надзейней. Дойдзем.
Хіба яна, маці, магла запярэчыць жаданню нявесткі хутчэй знайсці свайго мужа — яе сына? Безумоўна, пойдзем!
Віктар не адразу знайшоў зручнае месца, каб прычаліць. Уткнуліся носам маторкі, здаецца, у сухі пясок. Але падманны ён вясной — паплыў пад нагамі ў жанчын, i яны чарпанулі чаравікамі пясчанай жыжкі i мусілі разувацца, вытрасаць пясок. Босыя, з чаравікамі ў руках, у Вольгі Андрэеўны быў яшчэ клуначак, зусім сялянскі — нешта загорнута ў хустку, яны паднімаліся на абрыў аднолькава цяжкаю хадою — старая i маладая. Ці даўно Ірына скакала, што каза, — спартсменка, валейбалістка!
I Віктару, які нічога не баяўся — ні цемры, ні дальняй дарогі, ні дурнога вока, ні зладзеяў, ні ра дыяцыі гэтай, нябачнай i нячутнай, раптам стала страшна за ix, бездапаможных жанчын. Адчуў ней кую асаблівую адказнасць перад усімі сваімі. Заха целася вярнуць ix. Але разумеў: не вернуцца. Знаў па Лізе сваёй: ва ўсім можа ўступіць, паслухацца i мужа, і маці, i бацьку, i сясцёр, але калі трэба знайсці яго, гуляку, рыбака, мысліўца, ні перад чым не спыніцца i ніхто яе не спыніць.
Крыкнуў:
— Абуйцеся ўсё ж!
Ірына павярнулася, падняла над галавой чаравікі.
— Віця! Ты там не палохай нашых.
— Не бойся. Сам знаю. Не дурны.
— Ен добры хлопец, Віця, — сказала Ірына свекрыві.— Але задужа кампанейскі. Ад гэтага Лізе цяжка з ім. Як малы. Куды ні паедзе, куды ні пойдзе — усюды з ім здараецца прыгода. Турыстам паехаў у Чэхаславакію i там надзівачыў. Так падружыўся з чэхамі, што адстаў ад аўтобуса. Ды яшчэ i грошы ўсе прагуляў. Давезлі яго чэхі да Прагі, да консульства нашага. Вярнуўся наш Віцька голенькi — без плашча, без чамаданчыка. А следам пісьмо з консульства i рахунак за добрыя паслугі. Бацька месяц стагнаў. А сяло рагатала. Добра, што ў Лізы вясёлы характар. Перахрысціла турыста дзеркачом, а пасля пачала смяяцца разам з усімі. Па-мойму, сама сачыняла многія дэталі «мужавай» прыгоды. Ліза ў нас сачыніцелька. Падабралася пара. Яна сачыняе — Віця здзяйсняе. Мама так i казала ёй: сама ж ты робіш падказкі яму. Мама за Ваню баіцца, каб не пайшоў у бацьку. Але Ваня… Ваня — мой хрэснік. Я вам прызнаюся. Вазіла яго на Украіну хрысціць. У потай ад дзеда. Ваню было годзікаў шэсць ужо. А я першы курс скончыла. Так навучалі яго, каб нікому ні слова. Але што вы хочаце — дзіця! Пахваліўся. Ох, было нам ад бацькі. Ох, было! I маме, i Лізе, i мне. Пагражаў Лізе выгнаць яе з партыі. Але, дзякуй богу, да райкома не дайшло. Заглухла неяк. Можа, таму, што не адна Ліза, партыйная, так хрысціла… А мяне чаго пацягнула? З інстытута маглі выгнаць, каб хто напісаў. Я таксама як той Віця. Вы глядзіце за мной…