Шаша вяла ў горад. Але побач недалёка ад яе — чыгунка. Яны збочылі на палявую сцежку i выйшлі да чыгункі, узышлі на насып, ад якога востра пахла нагрэтымі на сонцы пяском, шпаламі, металам, мазутам. Рэйкі блішчалі. І з’явілася адчуванне адлегласці i хуткасці, якое заўсёды бывае на чыгунцы.
Яны глядзелі ўперад: там, ля горада, рэйкі разыходзіліся на многа пуцей, зіхацелі шыбамі станцыйныя пабудовы. Але там было пуста — ні вагонаў, ні людзей.
Ix спадарожнік пёсік, мабыць, першы ўгледзеў людзей — гаўкнуў у другі бок, на захад. Яны павярнуліся i ўбачылі там, за які кіламетр-паўтара, таварны састаў i людзей, што снавалі, як мурашы, выгружаючы скрынкі ці штосьці іншае — нават Ірына разгледзець не магла. Людзі выглядалі што прывіды — у белым адзенні. Але гэта былі людзі. I жанчыны пайшлі да ix.
На пераездзе ix затрымалі. Салдаты. Здзівіліся:
— Вы адтуль? — паказалі на горад.
— Не, мы адтуль, — кіўнула Вольга Андрэеўна на захад i пачала хутка тлумачыць, як яны трапілі сюды.
Вартавы не стаў слухаць — не яго справа, паклікаў з будкі камандзіра.
Старшы лейтэнант выйшаў непрычасаны, непадпяразаны, увогуле нейкі пакамечаны, як з пахмелля. Але ўбачыў жанчын — падцягнуўся, падперазаў рэмень, прыгладзіў далонямі непакорлівыя віхрастыя валасы. Слухаў ix уважліва. Асабліва ажывіўся, калі Ірына ад якой ён не адводзіў вачэй, перапыніўшы свякроў, аслабелым шласам, аблізнуўшы па трэсканыя губы, спытала:
— У вас ёсць вада?
— Піць?
— Піць.
Старшы лейтэнант кінуўся ў будку, вынес няпоўную скрынку пляшак з міргарадскай, мінеральнай.
У ірыны ажно закружылася галава, a ў перасохлым горле i страўніку пачаліся спазмы.
Камандзір адкаркаваў пляшку зубамі, ды тут жа збянтэжыўся, пляснуў ваду на зямлю.
— Вы прабачце… Я другую…
— Не, не…
Аднак ён ускочыў у будку i вярнуўся ca іпклянкай.
— Вы сядайце.
Спаласнуў шклянку вадой з адкрытай бутэлькі. Ірына ледзьве не закрычала, што ён вылівае ваду на зямлю. Пухіры газу лопаліся, стралялі. Яна на адлегласці лавіла засмяглым ротам ix жыццятворную вільгаць. Баялася, што страціць прытомнасць раней, чым нап’ецца. Другую пляшку афіцэр адкрыў «культурна» — пятаком. Наліў поўную шклянку, але на міг завагаўся: каму першай падаць ваду — старой, маладой? Перамагла выхаванасць ці, можа, тое, што Вольга Андрэеўна паведаміла, хто яны. Працягнуў шклянку ёй. Але маці тут жа перадала яе нявестцы.
— На, Ірыначка.
Тая працягнула руку і… паплыло неба, свякроў, калыхнулася мора вады i абрынулася на яе. Упала б яна на жорсткі i гарачы пясок, але салдат, што стаяў далей, чым Вольга Андрэеўна i афіцэр, спрытна падхапіў маладую жанчыну, падняў i паклаў на лаўку.
Вольга Андрэеўна спалохана закрычала. Разгубіўся афіцэр. А салдат узяў з яго рук пляшку, набраў вады ў рот, пырскнуў Ірыне ў твар, паднёс да вуснаў шклянку. Праз міг яна прагна пачала каўтаць кіслую ад газу ваду. Прытомнасць вярнулася да яе. Яна вінавата ўсміхалася свекрыві i вайскоўцам, што завіхаліся побач.
— Божа, як ты напалохала мяне, дзіця маё.
— Нічога. Гэта бывае. Гэта i з намі здараецца, з мужчынамі,— разважліва казаў малады, але вопытны салдат.
Ірына прагна піла ваду, i з кожным глытком да яе вярталіся сілы, дужасць. Яна паднялася. Але Вольга Андрэеўна i афіцэр падтрымалі яе.
— Нельга вам на сонцы. Хадзімце ў будку. Там прахалода.
— Не, не. Нам трэба ісці.
— Куды вы пойдзеце?
— Міліцыянеры сказал i — трэба ў Чарнобыль.
Афіцэр ціха свіснуў.
— Ды вы што! Праз горад, міма станцыі машыны не пускаюць. Вунь які круг робім, — ён паказаў рукой на поўдзень, у палявую прастору, што танула ў паўднёвай смузе, задумаўся, уздыхнуў: — Бачу, назад вас не адашлеш. Добра, я давязу вас на першай жа машыне. А цяпер адпачніце. Але хвіліначку…
Кінуўся ў будку; трэба было перад тым, як запрасіць жанчын, прыбраць сляды мужчынскай неахайнасці.
Яны паверылі яго абяцанню i паслухмяна ўвайшлі ў чыгуначную будку, дзе была прахалода, але паветра вільготнае i цяжкое, ударыла ў насы пракіслаю страваю, відаць, яшчэ ад былых гаспадароў —сям’і будачніка, потнымі анучамі, газаю.
— Прабачце, кісла тут у нас. Але мы не праветрываем. Замяралі тут нашы. У памяшканні ўсё ж фон ніжэйшы. Шкарпэткі нашы менш небяспечныя, чым… азон гэты. Азон! — хмыкнуў на нечаканае вы значэнне.