— Што ж вы робіце?
— Кансервіруем станцыю… тры ўцалелыя блокі. На нейкі час. А вы думаеце — гэта проста? Націснуў кнопку — i спыніў. О, не! Лічаць, што аварыя на чацвёртым адбылася ад парушэння рэжыму выбегу ротара генератара… спынялі турбаагрэгат на прафілактычны рамонт. Валяць віну на маіх калег — энергетыкаў, хоць адзін бог ведае, што там здарылася, хто вінаваты. Хлопцаў…— i асекся, чаму — маці не зразумела, Хрына здагадалася: хлопцаў няма жывых. У сэрца яе зноў ударыў страх. Карцела спытаць, колькі загінула людзей, але баялася, што Глеб па прастаце сваёй скажа праўду i моцна спалохае маці.
— Яго можна патушыць?
— Рэактар? Патушыць? Ірына! Ты ж вучыла фізіку! Яго глушаць… у двукоссі. Расхалоджваюць. Аўтаматычна апускаюць графітавыя стрыжні. Гэта робяць зараз рэактарнікі на іншых блоках, а мы кансервіруем свае сістэмы… ix жа сотні… сепаратараў, трубаправодаў, генератараў, помпаў, размеркавальных шчытоў. I ўсё гэта павінна спыніцца ў такім стане, каб, калі трэба будзе пусціць, зноў не было нечаканасцей…
Глеб захапіўся расказам. Забываўся — заглыбляўся ў незнаемую для ix тэрміналогію, спахопліваўся — стараўся расказачь ім, недасведчаным, даступна, але гэта было чяжзй, нязвыкла — нікому так не расказваў, бо даваў падпіску аб захаванні тайны; на атамнай было засакрэчана нават тое. што ў інстытутах вучылі студэнты з усяго свету, з усімі колерамі скуры.
Маці i жонка слухалі яго, здавалася, вельмі ўважліва, глядзелі ў вочы, у рот, але тэхналагічныя прамудрасці ix мала цікавілі, яны думалі пра сваё, чалавечае, жаночае, рацярынскае.
Глеб спахапіўся.
— Чым жа мне накармічь вас? Мы толькі паабедалі. Пабягу да нашых на кухню, гэта побач з ПТВ.
— Не трэба, сынок. Мы не галодныя. Цешча твая дала i нам… i табе… велікодных прысмакаў.
Змаўчалі, як змовіліся, што кілбасы хатнія Ірына скарміла ласкаваму сабачку, што суправаджаў ix з украінскай вёскі да будкі i застаўся там з салдатамі. Ірына нават свекрыві не расказала, не таму, што не было калі, а каб не палохаць, як Павел Шышко сказаў у кузаве, з болем, калі яны ад’ехалі ад пераезда, i пёсік кінуўся за імі: «Сабачку прыйдзецца застрэліць — многа ён набраў у сваю поўсць».
Тады яна прыняла гэта спакойна. А тут паду мала, што сабачка ўжо мёртвы, валяецца ў зарасцях акацыі каля чыгункі, i зрабілася ёй балюча i страшна: а што з людзьмі, якія «многа набралі»?
Вольга Андрэеўна асцярожна i далікатна спытала ў сына:
— Глеб, а трэба табе заставацца тут?
— Мама! Я сакратар камсамольскай арганізацыі. Дэзерціраў без мяне хапае. Разбягаліся, што зайцы. Як Вася Гмыр, дружок мой на вяселлі. Я так не магу. Чаго баяцца? Я ж не адзін тут. Нас тысячы. Бачылі, колькі салдат? Генералы. Чым яны горшыя? Многія ўцяклі. Але колькі просіцца сюды!
— А што кажуць вучоныя? Тут жа, перадавалі, сам Велехаў…— спытала Ірына.
— Чай я з ім не піў. Але выступалі перад намі фізікі i твае калегі, маскоўскія i кіеўскія прафесары. Канешне, выплюнуў рэактар трохі… Меры перасцярогі трэба. Дык ёсць жа яны! Есць! У нас асвінцованыя камбінезоны, рэспіратары…
Ён казаў маці i жонцы тыя словы, якія казалі яму. Ён не верыў ім, як i большасць яго таварышаў, што добраахвотна пайшлі… штодня, няхай i па гадзіне, ідуць на ўтаймаванне атамнай стыхіі. Але словы гэтыя мелі магічную сілу — што заклінанне, што гіпноз. Імі можна супакоіць людзей, народ. I імі карысталіся палітыкі, вучоныя. Імі карыстаўся i Глеб. Але ж яму трэба супакоіць блізкіх людзей — маці, жонку. Можна ўявіць, як яны спалохаліся там, калі дабраліся да яго праз усе перашкоды. Прагаварыліся, што пайшлі тайна ад бацькі. I яшчэ больш кранулі гэтым.
Але ён супакоіў ix i ўзрадаваў іншым, не гіпнатычнымі словамі:
— Я працую ўначы. Папрашуся ў начальніка змены даць мне адпачынак. Хлопцам з трэцяга блока ўчора далі па два тыдні. Загад міністра.
IV
Вярнуўшыся з Гомеля гадзіны ў тры ночы, Уладзімір Паўлавіч здзівіўся, што дом пусты, запіску на стале пад шклянкай знайшоў не адразу. Іншым была занята галава. Абураны, узбуджаны, стомлены, ён колькі хвілін то кідаўся па пакоі, то соваўся старэчай паходкай, то стаяў, утаропіўшыся ў буфет, забыўшыся, што хацеў знайсці там — выпіць, з’есці? Толькі халодны душ, узбадзёрыўшы фізічна, супакоіў душэўна. А можа, струмень моцных слоў, які ён выпусціў у адрас высокага кіраўніка, што праводзіў начную нараду. Дзеля чаго было гнаць людзей — i раённых i прыкамандзіраваных — за сотню, паўтары сотні вёрст, каб сказаць агульныя словы, нічога канкрэтнага, нічога такога, што хаця б прасвятліла агульную абстаноўку. Тое, што сказана, молена было перадаць па селектары. Сакрэты? Якія да д’ябла сакрэты, калі i сам гэты Лявонцій, падобна, ні д’ябла не ведае, ва ўсякім разе, не больш, чым яны, грэшныя. Але ўладу паказаў. I першым пад удар трапіў ён. Пыльчанка.