Выбрать главу

— Што значыцца — не хочуць? Ды ты растлумачыў сітуацыю? Дзе твой актыў?

— Пытаюць: а жывёлу куды?

— Якую жывёлу? Ты пра каго думаеш — пра людзей ці пра свіней? Табе сказалі, куды жывёлу.

— Калгасную я эвакуірую. А людскую — куды?

Па дарозе сюды Пыльчанка з горкім болем бачыў, як гналі вялізныя статкі кароў, цялушак, бычкоў. Адзін такі статак узняў пыл на гравійцы, перагарадзіў дарогу машынам. Ён, Пыльчанка, крычаў на пагоншчыкаў:

— Па зелені… па зелені ганіце! Па жьггах! Па лугах! А не па дарозе!

— Дык шкада таварыш старшыня.

Шкада… А яму хіба не шкада? Сэрца крывёю абліваецца ад такой патравы i ад думкі, што заўтра гэты дойны статак не дасць малака. Ды i ці можна спажыць будзе гэтае малако? Куды ж дзяваць столькі кароў? Яшчэ не паспелі накарміць народ — i на табе! З болем думаў: «Сорак першы… Паўтараецца сорак першы… Што ж гэта за напасць на мой няшчасны народ?»

Сем гадоў яму было, а ён добра помніць, як праз сяло ix цягнуліся вось такія статкі жывёлы; ішлі то натоўпам, то па адной з цяжкімі клункамі за плячамі змораныя жанчыны, несучы, ведучы за рукі знясіленых дзяцей. Ішлі з Гомеля на Навазыбкаў, на Бранск, на Маскву, верачы, што толькі там ратунак, што толькі туды не дасягне вораг. А на якіх рубяжах спыніцца гэтая бяда? Учора ў абкоме нехта сказаў, што першымі засеклі павышэнне радыяцыі шведы. Жах!

Разумеў усю складанасць эвакуацыі лепш, чым тыя з абласных i сваіх мудрацоў, што ў райкоме так доўга планавалі яе. Але толькі тут, у Пустахода, зразумеў яшчэ адну асаблівасць незвычайнасці яе, зразумеў, калі прайшоў па хатах. Яна заключалася ў самім дні. Была перадвелікодная субота. Пасярод дня паліліся печы. Пякліся «пасхі», як тут называюць велікодныя калачы. Смажыліся кілбасы. Запякаліся кумпякі. Фарбавалі цыбульным шалупіннем яйкі. Гналі самагонку амаль адкрыта — у хатах, на гародах, самыя асцярожныя — у прырэчных кустах. Пах ла святам. I вялікай бядой, трывогай. У адной хаце старыя бабулі перад абразамі спявалі псалмы, зда лося, не велікодныя, не гімны ўваскрэсенню, а стаг нанне па распяцці. Душу разануў гэты спеў. Прыка ваў Уладзіміра Паўлавіча да вушака дзвярэй. Тыся ча спраў, клопатаў, а ён, камандуючы, стаяў i слухаў жаночае галашэнне. Не зварухнуўся i тады, калі жанчыны гэтыя пачалі здымаць са сцяны ікону багародзіцы, цалавалі яе i абгортвалі ручнікамі — паедуць з родных хат толькі з ёй, заступніцай выгнаных.

У наступнай хаце пераканаўся, як мяняюцца людзі ў незвычайных сітуацыях. Свацця, ціхая, пакорлі вая Мар’я Пятроўна, рабіла тое, што належала pa біць яе мужу i ўсяму актыву — калгасным гаварунам: спакойна i пераканаўча ўгаворвала людзей хутчэй сабрацца ў дарогу.

— Людцы добрыя, пра здароўечка дзяцей паду майце. Зараза гэтая нябачная, але страшная.

— Мар’ечка, дык пасачкі ж не спякліся. I кабанчыка не разабралі. Хоць сальца возьмем з сабой.

На гародзе смалілі парсюка. У суседзяў завішчаў i змоўк падсвінак — закалолі. I нязменнае пытанне, як у Пустахода:

— А куды жывёлу дзяваць, старшыня?

На нарадзе дамовіліся, што райспажыўсаюз мабілізуе грузавы транспарт i арганізуе закуп у насельніцтва, якое высяляюць, кароў, цялят, свіней. Абавязалі ўпраўляючага банкам выдаць грошы, каб разлічвацца наяўнымі, у такой сітуацыі не кожны паверыць дагаворам з любымі гербавымі пячаткамі. Але ніводнай нарыхтоўчай машыны не прыйшло. I людзей патрэбных не было, хоць упаўнаважаных з розных іншых арганізацый прыехала нямала. Што рабіць, напрыклад, сельгасхіміі? Дэзактывіраваць не ўмеюць, ды i сродкаў ніякіх не маюць. Сноўдаўся пад нагамі прадстаўнік абласнога аграпрама. Яго задача: зрабіць усё, каб не знізіліся надоі. Наказ маскоўскай трупы, якая ўчора ганебна ўцякла. Пыльчанка паслаў яго… Якія надоі! Заатэхнік? Суправаджай тры тысячы галоў буйной ра~ гатай у паўночныя калгасы. Пратупай паўсотні вёрст, паначуй у полі. Уцёк спецыяліст. Можна i не падначалінда — ён абласны.

Сваіх Пыльчанка пагнаў з аўтобусамі ў суседнія вёскі сабраць хутчэй людзей.

Кінуўся да тэлефона. Доўга шукаў па раёне Калошу, старшыню райспажыўсаюза. Знайшоў не ў паўднёвым — у паўночным «чыстым» калгасе. Абурыўся страшэнна i выдаў тыраду мацнейшую за начную, што выплеснулася ў машыне.

— Слухай ты, гандляр няшчасны! Калоша стаптаная. Дэзерцір! Трус! Ты што там робіш? На вайне я цябе расстраляў бы даўно. Калі праз гадзіну не прыедуць нарыхтоўшчыкі, заўтра на работу не выходзь. Дзе я! У Пустахода я!

I тут жа праз акно ўбачыў, што людзі, якія сабраліся ўжо ў клубе, чэрпаюць ваду з адкрытага калодзежа. I зноў загрымеў:

— Чакай! Не кладзі трубку! Вада ў цябе ёсць?