Выбрать главу

Пыльчанка атрымаў права вызначыць маршрут інспекцыйнай паездкі. I ён павёз кіраўніцтва ад разу ў Бабіна — у сяло, якое, лічыў, трэба дадат кова адсяліць, хоць яны ў трыццацікіламетровую зону не ўваходзіць. Высокая забруджанасць глебы. Мусілі спыніць палявыя работы.

— Хто спыніў?

Рашэнне прымала бюро райкома. Уладзімір Паўлавіч узяў на сябе:

— Я.

— Хто ацэньваў абстаноўку?

— Вучоныя. Ваенныя.

Ён называў лічбы, элементы, якія выпалі. Ля вонцію Мікалаевічу падабалася дасведчанасць старшыні. Вось так папулярна пра забруджванне, тэрміны распаду розных рэчываў, механізм цыркуляцыі нуклідаў з зямлі ў расліны, з раслін у арганізм жывёлы, ступень рызыкі для людзей, якія застануцца тут жыць, — не расказаў яшчэ ні адзін вучоны. Доказна, пераканаўча, без апакаліпсічных жахаў, але i без заспакаення.

«Не, такімі кадрамі раскідвацца нельга», — на строіўся на аб’ектыўнасць Дырэктар.

Але Пыльчанка палез з просьбай: трэба дазіметры, многа дазіметраў, узброіць аграномаў, медпункты, школы. Гэтую песню Лявонцій Мікалаевіч чуў ад таго ж Мартынюка, ад міністра, ад старшыні аграпрама. Яна гучала як дакор i раздражняла. А цяпер i гэты ж туды!

— Навошта вам гэтулькі дазіметраў? У вас па стаянна будуць вучоныя. Зробяць замеры i, што трэба, скажуць вам.

— Лявонцій Мікалаевіч! Я рэаліст. Я знаю, як працуюць вучоныя. Пастаянна яны ў нас не будуць… А нам жыць i працаваць! А забруджанасць… яна вельмі няроўная… стракатая… Суседнія палі, а розны ўзровень, i розніца — у два-тры разы. Не толькі кожны кіраўнік… кожны чалавек… настаўнік школьнік, нарэшце, павінен ведаць, дзе можна рабіць, гуляць, вырваць кветку, ягаду… Калі заставацца людзям… A Бабіна трэба высяляць!

Па такіх канкрэтных пытаннях Лявонцій Мікалаевіч ніколі не выказваўея — пакуль не падрыхтуюцца эксперты. А сакратар абкома, хоць меў у ладу проста загадаць: пытанне здымаецца! — пачаў дэмакратычна аспрэчваць:

— У вас ёсць сродкі?

— Сродкі павінен даць урад.

— Вы думаеце, ва ўрада мала дзірак? Вы ведаеце, колькі каштавала эвакуацыя з зоны?

— У нас — зона бедства. Людзі трапілі ў бяду. Усе іншае можа пачакаць!

— Месніцкая ў вас псіхалогія, Пыльчанка. Нізкая вышка, з якой вы глядзіце, — сісазаў сакратар абкома.

— У мяне вышка раённая. У вас — абласная. У Лявонція Мікалаевіча — рэспубліканская. У Генсека— саюзная. Але што Бабіна… ды i ўсяго раёна, то мая вышка сёння самая высокая…

— Во як! — здзівіўся Лявонцій Мікалаевіч. — Можна пазайздросціць вашай самаўпэўненасці.

— Не лічу сябе самаўпэўненым. I ніхто не лічыў, уласная жонка… Усё жыццё сумняваўся. Ва ўсім…

— У Савецкай уладзе не сумняваўся, — павучальна сказаў сакратар абкома.

У Савецкай уладзе не сумняваюся.

Дзякуй богу.

Ніхто ў сяло не званіў. Прыехалі знянацку. Але каля праўлення калгаса тоўпіліся людзі. Мужчыны. Механізатары. Спынілі ж палявыя работы. Некаторыя былі «пад газам» ужо — абедзены час.

— Ну, як жывецца, таварышы?

Машына выдала, што начальства высокае, i меха нізатары праявілі цікавасць, тыя, што ляжалі на зямлі, гулялі ў карты, падняліся, памкнуліся на сустрач гасцям. Але першае ж пытанне ўзлавала муж чын. Твары пахмурнелі.

— Дрэнна жывём.

— Чаму так?

Сакратар абкома паспяшаўся прадставіць высокага госця — можа, палагаднеюць. Не, наадварот, глядзець пачалі спадылба, як валы з-пад ярма.

— А што гэта за жыццё? Кажуць: цыбулі не есці, яйкі не есці, малака не піць. A ў магазіне — хіба пацукі адны.

— I радыяцыя ix не бярэ! — падключыўся мясцовы гумарыст.

— Хаця б барматухі якой заісінулі. Кажуць, памагае ад гэтай заразы, — паказаў немалады трактарыст вачамі ў неба.

— Хаця б кансерваў якіх.

Лявонцій Мікалаевіч строга спытаў:

— Чаму людзей не забяспечваюць прадуктамі?

«Гэта я ў вас павінен спытаць», — падумаў Уладзімір Паўлавіч, але адказаў пачціва, хоць з сарказмам, які знаёмы быў сакратару абкома.

— Бамбім тэлеграмамі аблспажыўсаюз, Белкаапсаюз. I ўсіх, чый адрас знаем. Просім, молім, пагражаем… Прыміце нашу скаргу.

— Аляксей Раманавіч! Разабрацца! — i свайму памочніку: — Вернемся ў райцентр — звяжыце мяне са старшынёй Белкаапсаюза. Скажам яму пару ласкавых слоў,— павярнуўся да механізатараў, жанчын-праўленцаў, што высыпалі з памяшкання: — Прадукты будуць, таварышы!

Твары ў людзей пацяплелі; верылі: калі сказаў такі высокі начальнік…