Выбрать главу

Лявонцій Мікалаевіч сам здзівіўся: ніколі ён так не вагаўся ў вызначэнні лёсу работніка, звычайна сказаў — адрэзаў. А тут: зняць — не знімаць. Канчатковае рашэнне: «Няхай праявіць сябе ў гэтых умовах». Але праз паўгадзіны зноў узлаваўся. З’явілася патрэба спынідда. I Пыльчанка выбраў месца — каля самай шыльдачкі «На ўзбочыну не сходзіць». Яўна тыцкае носам у пагрозу, палохае, чортаў хітруган. Але ж за гэта не вымавіш, не прабярэш.

Памылі рукі ў вычышчаным да бляску туалеце, так ён вычышчаўся толькі год назад да прыезду чэшскай дэлегацыі. Стаялі ў рэстаране, на другім паверсе, каля акна. Лявонцію Мікалаевічу захацелася есці: снедаў вельмі рана. Быў задаволены сабой. Адвагай сваёй. Нават тым, што абедаць будзе вось тут, у агульным рэстаране. Пасмяецца з жонкі, з дачкі, з ix страхаў, з падхалімаў гаспадарнікаў. Няхай даведаюцца, што ён аддаў ix абед хворым. Няхай ведаюць, што ён не баязлівец i не скнара. Яшчэ раз у думках пахваліў Пыльчанку: яўна ён — аўтар маршрута паездкі. Безумоўна, увечары ў Гомелі ўсё адзенне i абутак прыйдзецца змяніць. Але гэта не яго i не жончына прыдумка — настойлівая парада дакгароў.

Разважліва, дэмакратычна гаварыў гаспадарам раёна:

— Падкінем вам некалькі мільёнаў. Будаўнічую арганізацыю. Ваенныя памогуць. Пачысціце, памыйце, памяняйце дахі, заасфальтуйце вуліцы. Добры шанц маеце зрабіць з гора да ляльку. Толькі не зявайце.

«Навошта? Дзеля каго?» — хацелася закрычаць Уладзімір Паўлавічу. Але… не здолеў, сапраўды, як скавала нешта. Слухаў пачціва, згаджаўся, пацвярджаў дробныя просьбы сакратара райкома.

А пасля абеду на нарадзе актыву зноў не вытрымаў — уступіў у канфлікт з «богам Саваофам». Дакладваў Сінякоў. Не сказаў i палавіны таго, што Лявонцій пачуў у машыне. I ён у прамове сваёй заключнай біў райкомаўца пачутымі ад Пыльчанкі аргументамі, безумоўна, у сваёй інтэрпрэтацыі. Здзіўляў i захапляў наіўных дасведчанасцю, эрудыраванасцю.

Сінякоў паскардзіўся, што многа людзей выязджае, асабліва з інтэлігенцыі.

Дырэктар лёгка параіў:

— Дэзерціраў, членаў партыі, з уліку не здымаць. Не падпарадкоўваюцца дысцыпліне — выключаць. Такія байцы нам не трэба!

Вось гэта i прымусіла Пыльчанку вылезці зноў i горача, амаль абурана аспрэчыць:

— А завошта выключаць, Лявонцій Мікалаевіч? Выязджаюць, як правіла, маладыя. У каго дзеці. Ратуюць дзяцей. Завошта выключаць?

Адказ быў суровы i абразлівы:

— Вам хочацца выехаць? Можам памагчы!

— Не… мне пакуль што не хочацца.

— Пакуль што… Захочацца — скажыце… вось Аляксею Раманавічу.

— У мяне сын на станцыі. I сёння там…

Пасля не мог зразумець, чаму выставіў такі нечаканы аргумент, i не мог дараваць сабе — усё роўна як спалохаўся!

У абарону яго кінулася рашучая Кацярына Панасаўна, таксама з дзіўным аргументам:

— A другі ваюе ў Афганістане!

«Ваяваў», — хацеў паправіць Уладзімір Паўлавіч i чамусьці не здолеў, вяла апусціўся ў крэсла. У сэрца ўдарыла тая трызога, якая часам сціскала тады, калі Барыс лятаў там. Раптам успомнілася папярэджанне Сінякова аб Плечкавай пагрозе напісаць у Барысаву часць. А ён не толькі не пагаварыў вунь з тым дурнем, што сядзіць у першым радзе i глядзіць у рот начальству, але i Вользе нічога не сказаў. Да трывогі дадалося пачуццё віны перад Вольгай. Перад сынамі. Перад людзьмі.

Усё іншае, што гаварылася на нарадзе, ён слухаў як з сапсаванага рэпрадуктара: чужыя галасы i яго ўнутраны шлас, які вяшчаў пра іншае, накладваліся адно на аднаго, ірваліся прыступамі душэўнага болю.

Праз тры дні вобласць прыслала калону грузавікоў — па бычкоў. Без папярэджання.

Уладзімір Паўлавіч сыпаў грамы i маланкі, памкнуўся паслаць Вадалею (інакш цяпер не называў рэспубліканскага кіраўніка) злую тэлеграму. Ды Сінякоў умаліў яго не рабіць гэтага, не ствараць праблемы. Ад стомленасці, ці што, у яго гэта нярэдка цяпер здаралася — успыхваў што порах i тут жа патухаў, ён i тут скіс. Пасля сам з сябе здзекаваўся: «Толькі ему роду нарабіў».

Адкормленыя бычкі паехалі на мясакамбінат. Але калі праз колькі дзён старшыня калгаса паскардзіўся, што за бычкоў заплацілі па чацвёртай катэгорыі — як за самую худую гавяду, Уладзіміра Паўлавіча апанаваў да непрыстойнасці істэрычны смех: — Памагаюць нам у бядзе! Памагаюць! Рабуюць пагарэльцаў! Во дабрадзеі!

Сінякову ажно страшна стала за старшыню. У самога нервы што струны, рабіў i баяўся, што восьвось лопне нейкая з нанятых струн. У Пыльчанкі пакуль што не самае горшае: мацюканне ці вось гэткі смех. А што будзе ў яго?