Выбрать главу

Камербанд – шырокі пояс, які часта носіцца са смокінгам. Першапачаткова насіўся брытанскімі афіцэрамі ў Індыі замест камізэлькі.

«Вялікі Магол» – знакаміты дыямент, знойдзены ў сярэдзіне ХVІІ ст. у капальнях Галконды ў Індыі, самы вялікі на той момант дыямент у свеце (амаль 800 каратаў). Пасля ўварвання ў Індыю персідскага цара Надзір-шаха ў 1747 годзе след «Вялікага Магола» губляецца, і дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

Нана Сахіб (сапр. Дхонду Пант, нар. у 1824 годзе, дата смерці невядомая) – адзін з лідараў паўстання сіпаяў. Смол гаворыць, што Нана Сахіб збег за мяжу, аднак насамрэч пра яго лёс пасля захопу Канпура сіламі Ост-Індскай кампаніі нічога дакладна не вядома.

Пандзі – іншая назва для сіпаяў, салдатаў-індусаў у брытанскім войску ў Індыі.

«Як жа з цябе аднаго чалавека прырода зрабіла? // Тут матар’ялу на двух – вартага ды махляра» (з нямецкай пераклаў А. Ф. Брыль) – ксенія 20 «Прарок», узятая з цыкла, напісанага Гётэ разам з Ф. Шылерам і надрукаванага ў шылераўскім «Альманаху муз» (1797).