Выбрать главу

Калі Францыск Скарына ў прадмовах да кніг «Бібліі рускай» тэарэтычна ўзвысіў цара-заканадаўцу над царамі-заваёўнікамі і вышукаў станоўчыя прыклады цароў, што ўмелі кіраваць падданымі не па сваёй прыхамаці, а паводле закона, дык Афанасій Філіповіч склаў для Уладыслава IV шэсць правіл паводзін і пачаў выпрабоўваць караля, ці пільнуецца ён законнасці і справядлівасці. Падданы раіць свайму каралю-пану і «вечнымі справамі ся забаўляці... то ест сінодамі около узнаня едзінай... праўдзівай цэрквы і веры, а не войнамі». Выкарыстоўваючы статус асобы духоўнай, Філіповіч назначае Уладыславу пакаянне за грахі бацькі, пры якім пачалося «раздзяленіе веры». Кароль мае паставіць нябожчыку «святаблівую памятку ў капліцы... а не на слупе» (164) і адбыць паломніцтва да ўсіх пяці хрысціянскіх патрыярхаў. Дзёрзкі манах нават кпіць з караля, прауда, словамі святога пісання: «Што то за лёс,— гаворыць ён,— быць гаспадаром у бязладным доме і панам у свавольным панстве». (164)

Прыгадваючы, што кароль на каранацыі прысягаў «пакою і ціхосці межы разрозненымі ў веры асабліва сцерагчы», Філіповіч дамагаецца на сейме, каб кароль пацвердзіў прывілею, наданую берасцейскаму брацтву Жыгімонтам III, які даваў братчыкам на вечныя часы прачысценскую царкву «за ракою Мухаўцом па вуліцы Мудрыцкай і Задні манастыр месцкі», а таксама дазваляў «свяшчэннікаў чэсных... не карчомных сабе ізбіраці, вучыцялей школьных чадам сваім і прышэльцам убогім па чыну школ прымаці, ку аздобе і пажытку Рэчы Паспалітай... школу грэчаскага, лацінскага, польскага і рускага (беларускага.— У. К.) языка меці і людзей вучоных у тых школах вольна хаваці, ... бальніцу, шпіталь для убогіх сваіх строіці». (110)

Уладыслаў IV пацвердзіў гэту прывілею, але канцлер літоўскі, князь Радзівіл, і за трыццаць талераў «твардых» не хацеў паставіць пячатку пад дакументам. Пайшла цяганіна. «Праціўнікі праўды,— скардзіцца Філіповіч,— ад сейму да сейму бязбожна агрызуючыся, адкладалі, каб укрыўджаная (царква) усправедлівене мела — не дазвалялі». I тады ён, «права маючы добрыя, як іграч які; маючы карту добрую... на сейме вальным у Варшаве... у ізбе сенатарскай у абэцнасці (прысутнасці) каралеўскае міласці сам асабіста... правы паказваючы, гукаў: «...не хочуць нам прывілеяў печатаваці! Не маш у набажэнстве ...вольнасці юж і за грошы!» (130)

Сеймавае «суплікаванне» не памагло. Афанасія арыштавалі і аддалі пад суд за парушэнне публічнага парадку. Але ён не напалохаўся. Паўтарыў дамаганне ў часе наступнага сейма. На гэты раз перадаў каралю ў касцёле «перад усім гмінам людскім» пісьмовую апеляцыю. Ён пісаў, што царкоўная унія плодзіць беспарадкі, распальвае казацкія войны, падрывае прэстыж дзяржавы, у якой «парадак духоўны і свецкі юж-юж пагінуў», а самі лаціннікі прызнаюцца ўжо: «нерядом стаімо» (бязладдзем жывём.— У. К.). У дварах і ў судах надругаюцца з нас і гучаць нас: «Гу-гу, русін, люпус (воўк.— У. К.), рэлія — госпадзі памілуй, схізматык, турка-грэк, адшчапенец, Налівайка!». (135)

Скардзіўся ігумен, што сам ён, яго манахі і бедньтя мяшчане зазнавалі «ад студэнтаў свавольных езуіцкіх і ад папоў уніяцкіх неаднакрот біця, мардаваня, надруганя». Кобрынскі уніяцкі архімандрыт проста буяніў і разбойнічаў: «свяшчэннікаві бараду ўрэзаў, дзяка абнажыў і выгнаў. А коні два з возам і рэчамі заграбіў». (135)

Верны традыцыям Скарыны, яго ідэям аб разумным заканадаўчым уладкаванні грамадскіх адносін, Філіпо-віч пісаў, што віноўнікі уніі «взрушылі права паспалі-тае, духоўнае і свецкае, публічнае і прыватнае, то есць каноны, статуты і канстытуцыі, фундушы і прывілеі ...чынячы затлумене веры...» (160)

Калі ж і пісьмовыя пратэсты прайшлі без выніку, Філіповіч рашыўся на шырокі публічны скандал. Ён памкнуўся растрывожыць грамадскую думку сталіцы, «...шалёным як бы ўчыніўшыся із вязеня сам вышэд-шы наго, толькі каптур і парамант... на сабе маючы, у балоце ўвесь паплюскаўшыся і кастуром сябе б'ючы, па вуліцах варшаўскіх бегаў і валаў (гукаў.— У. К.) вялікім голасам: «Бяда праклятым і няверным! Бяда праклятым і няверным! Vае malecticus et anfidelibus!» (133)

Цяжка сказаць, ад каго больш выпала знесці пакут гэтаму чорнасутаннаму бунтару — ад уніятаў і католікаў ці ад баязлівых праваслаўных саноўнікаў. Асуджаны мітрапаліцкім еудом, запёрты ў цямніцу Кіева-Пячэрскай лаўры, Філіповіч апісваў пакутлівую гісторыю свайго змагання, скардзячыся на «старшых атцов сваіх... іжэ кожндый з ніх прывату сваю уганяет». (129)

«Диариуш» стаў адным з выдатнейшых твораў беларускай палемічнай літаратуры. Гэта прадвеснік жанру арыгінальнай аўтабіяграфічнай аповесці ў беларускім прыгожым пісьменстве. Напружаны і выбухоўны стыль пісьма, чаргаванні выкрывальнага пафасу і спавядальнай шчырасці ў. маналогах, умелае ўжыванне даверлівай сказавай гутаркі, дасціпных прыказак, трапных фальклорных параўнанняў — усё гэта надае дакумен-тальнаму твору літаратурна-эстэтычную каштоўнасць. Праматою характару апавядальніка, шчырасцю раскаванай мовы «Днарнуш» супрацьстаіць вучонай напышлівасці палемічных твораў лаціннікаў.