Неаслабнай заставалася гуманістычная сувязь Элізы Ажэшка з працоўным сялянствам, толькі ў 1888 годзе яна прысвяціла праблемам беларускай вёскі аповесці: «Дзюрдзі», «Хам», навелу «У зімовы вечар». Ёсць у пісьмен-ніцы творы, напісаныя на матэрыяле палескіх вёсак, але сяляне яе ўсё яшчэ суб'екты гісторыі. Толькі бязмежная дабрата, здольнасць бясконца дароўваць і не помніць зла характарызуе іх духоўны свет. Сацыяльнае і нацыянальнае ўсведамленне яшчэ не кранае гэтых святых душ.
А ўсё ж такі яно ўжо ішло. I даходзіла ў палескую цішу. Нездарма сюды наведаўся ў часе паўстання чырвоны дыктатар Беларусі Кастусь Каліноўскі. I хоць цэнтры палітычнай прапаганды чырвоных былі засяроджаны ў Вільні і ў Беластоку, дзе падпольна друкавалася першая беларуская газета «Мужыцкая праўда», але менавіта тут, на Брэстчыне, царскія жандары ўпершыню выявілі адозвы Каліноўскага да сялян. Вызваленчыя ідэі паўстанцаў не патанулі ў палескіх багнах. Яны абуджалі людзей. Спярша найболып даравітых.
Рэвалюцыя на Палессі мела асабліва многа работы, і прытым работы рознай, часта далёкай ад традыцыйна-раыантьічпаіа ўяўлення пра бітвы за волю і долю. У людзей малапісьменных перавароты пачынаюцца са звычайнага школьнага буквара. Празаічнаю справай навучання грамаце займаўся народны настаўнік Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якубі Колас) у Люсіне, Купяцічах, Пінкавічах, Лунінцы і ў самім Пінску. Лаўры народнага паэта, якія прыйшлі да яго пазней, хораша ўпляліся ў вянок яго славы разам з дубовымі лістамі рэвалюцыянера-дэмакрата ды каласамі народнага настаўніка, сейбіта разумнага, добрага, вечнага.
Дзённік рэвалюцыйных падзей 1905—1906 гадоў на Брэстчыне не менш багаты, чым у іншых раёнах Беларусі: тут і дэманстрацыі рабочых у Пінску, і выступленні сялян у Пінкавічах, і хваляванні салдат у Брэсцкай цытадэлі. А разам з тым самы важкі набы-так рэвалюцыі аказаўся там, дзе яго не прынята чакаць,— у мастацкім слове. Беларуская літаратура той пары стала кузняй, у якой народ непрыкметна каваў грамадскую думку, гартаваў ідэю волі. Перадавыя беларускія пісьменнікі падпарадкавалі эстэтычныя праблемы праблемам сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым: місіяй іх стала прадвяшчаць адраджэнне заняпалай нацыі, рэвалюцыйнае абнаўленне чалавечых адносін у родным краі на аснове сацыялістычнай роўнасці і чалавечнасці.
Збег выпадкаў захацеў, каб Палессе стала зямлёю, дзе гэтыя важныя для ўсёй краіны працэсы выступілі асабліва інтэнсіўна. Мы бачым, як непісьменны мастак з Вялікага Рожана — Рэдкі, быццам казачны чарадзей, абнаўляе казку, увасабляючы дух новага часу. Палескія казачнікі, іх героі, мастацкія праграмы — усё гэта цуд пачатку XX стагоддзя. Не меншым цудам аказалася тое, што зрабілі гэтыя новыя казкі і людзі Палесся з маладым настаўнікам Канстанцінам Міхайлавічам Міцкевічам, які прыехаў сюды ў 1903 годзе з цэнтральнай Беларусі вучыць вясковых дзяцей. Ён прызнаў Палессе сваёю другой радзімай і магутным талентам нацыянальнага паэта ўвёў яго жыццё ў абсяг грамадскай думкі свайго часу.
Пад псеўданімамі Якуб Колас, Тарас Гушча, Тамаш Булава і іншымі з 1906 года друкаваў Канстанцін Міцкевіч у Вільні і Пецярбургу вершы, навелы, нарысы пра палескі край і яго людзей — сялян, вясковых інтэлігентаў, дробных чыноўнікаў з ваколіц Люеіна, Пінска і Лунінца. Творы, напісаныя на палескім матэрыяле, арганічна дапасоўваліся ў яго да твораў, напісаных на матэрыяле роднага Наднямоння. Атрымлівалася шырокая панарама беларускага жыцця-быцця. Спалучэнне геаграфічна і этнічна далёкага жыццёвага матэрыялу ў адно мастацкае цэлае было праявай аб'ядноўваючай функцыі літаратуры, яе высокага прызвання — гуртаваць нацыю. Царскія ўлады праследавалі Канстанціна Міцкевіча і за ўдзел у сялянскіх хваляваннях на Палессі і за арганізацыю настаўніцкага з'езда там, у родным Наднямонні, з'езда, які хацеў зрабіць школу вогнішчам духоўнага адраджэння народа, а найбольш — за мастацкую творчасць.
На Палессе вярнуўся Якуб Колас у 1911 годзе, калі адбыў тры гады астрогу ў Мінску. Пазбаўлены правоў, нядаўні арыштант апынуўся ў становішчы адчужанага ад грамадства беспрацоўнага інтэлігента, жыў на ўтрыманні сяброў, шукаў прыватных урокаў, чакаў, як ласкі з неба, дазволу ўлад зноў працаваць настаўнікам пачатковай школы. Але і ў тым паніжэнні не склаў рук. Як апантаны рынуўся ў творчасць, пісаў паэму «Сымон-музыка», якую задумаў яшчэ ў турме як ідэйную і мастацкую праграму народна-дэмакратычнай плыні беларускай літаратуры, рыхтаваў да друку зборнік прозы «Родныя з'явы», складаў падручнік для будучых беларускіх школ. Адзінокі выгнаннік стаў ледзь не цэлым гуманітарным аддзяленнем не існуючай яшчэ тады беларускай акадэміі.