Выбрать главу
да крыку нам трудна маўчаць: мы болем жывым перапоўнены, перапоўнены словамі гневу, што засмяглыя губы шапталі... (31)

Трэба быць не абы-якім рамантычным паэтам, каб, ажывіўшы руіны, так востра адчуць цяжар іх абавязку — сведчання. Сапраўды, калі б да сведак такіх падзей панізілася цікавасць нашчадкаў, гэта азначала б прадвяшчэнне яшчэ болыпай трагедыі, чым тая, пра якую сведчаць яны. Маналог каменняў завяршае павучальны зварот да сучаснікаў:

Не кляніцеся гучна, а ў душы зірніце свае! Не зайздросце героям, іх славе: толькі раз чалавеку Айчына дае на бяссмерце свяшчэннае права. (31)

Не скрозь і не ўоё так удаецца паэту, як гэты спушчаны амаль да прозы маналог. Ці не юначы яшчэ максімалізм прыводзіць да характэрных хібаў,— я маю на ўвазе знарокавую інтэлектуалізацыю мовы. Сустракаецца і прамалінейна аголеная тэндэнцыйнасць у публіцыстычных вершах і лішняя камернасць матываў у інтымных. Аднак М. Рудкоўскі мае ўроджаную патрэбу няспыннага духоўнага абнаўлення, росту. Гэтая думка становіцца перакананнем, калі параўноўваеш з папярэднімі трэці зборнік яго паэзіі — «Позвы».

Развіццё паэтычнага таленту часам прасочваецца па ўдасканальванню майстэрства: асвяжэнню вобразаў, прыёмаў кампазіцыі, славесна-гукавой фактуры верша і г. д. Такі падыход, мне здаецца, мае нейкі сэнс у тых выпадках, калі сам паэт асабліва настойвае на тэхналогіі, бачачы ў ёй ніву для самазацвярджэння ў правах майстра. Міхась Рудкоўскі ў «Позвах» праявіў ранейшую стрыманасць да чыста фармальных пошукаў, хоць няцяжка заўважыць болыпую, чым раней, схільнасць выкарыстоўваць сучасныя тыпы верша і прыёмы пісьма такія, як верлібр, танічны верш, а ў традыцыйнай сілабатоніцы — пераносы, зломы рытму, жывыя гутарковыя інтанацыі, празаічныя звароты дзеля фону і неалагізмы для выдзялення галоўнага. Аднак усё гэта выкарыстоўваецца па-ранейшаму мэтазгодна, таму на першы позірк тэхніка верша М. Рудкоўскага здаецца натуральнай, традыцыйна-простай. Ды тут за вонкавай прастатой, а часам і знарокавай «безмастацкасцю» стаіць салідная вывучка і вопыт, назапашаны шляхам вывучэння і асваення творчасці майстроў слова — А. Блока, М. Багдановіча, М. Танка і нават вопыту класічнай паэзіі Усходу з яе хітраватай імпрэсіўнасцю, дзе непасрэднасць толькі скрывае важкі афарыстычны падтэкст — славутае стараіндыйскае «дхвані».

У вершы «Аб форме» М. Рудкоўскі выказваецца за класічнае адзінства формы і зместу і лічыць першаю прыкметаю дасканаласці формы акрэсленасць яе кон-тураў і пластычнасць аб'ёмаў. Толькі выразная, нерасплывістая форма яднаецца з жыццёвым ідэйным ядром:

У сонца форму шара забяры — і сонца ператворыцца ў туманнасць, Напэўна стане і мудрэц прафанам, калі пачне нагамі дагары хадзіць, забыўшы, што спакон вякоў прырода любіць строгасць і разумнасць... (55)

Адсюль вынікае, што ацэнка працы паэта павінна быць абавязкова шматпланавай, каб улічвалася адначасо-ва навізна ідэі твора і акрэсленасць прыёмаў паэтычнага ўвасаблення задумы. Цэнтрам, адкуль праглядаецца адзінства зместу і формы, з'яўляецца асоба лірычнага героя, яго грамадская, чалавечая каштоўнасць, абумоўленая сілай і багаццем сувязяў з жыццём.

Змест паэзіі — гэта перад усім чалавек і жыццё, якое ў ім і супрацьстаіць яму, і творыцца ім. Пры гэтым сам чалавек як асоба, здольная адчуваць, мысліць і пераўтвараць навакольны свет, з'яўляецца часткай рэчаіснасці. Цераз асобу чалавека свет асэнсоўвае сябе. Лірычны герой у сапраўднай паэзіі — гэта цэлы свет, дакладней, тая часцінка свету, якую можа ўмясціць у сабе канкрэтны індывід, аднак жа, паводле спецыфічных умоў паэтычнага ўспрымання, паэт схільны лічыць свой свет светам універсальным, светам наогул, адзіным сапраўдным светам.

I не без падставы свет паэта называюць храмам яго душы. У тым храме, які малюе М. Рудкоўскі, пануе язычніпкая спрадвечнаснь. казачная таямнічаспь. да-верлівае сужыццё ўсяго жывога. Наэт вядзе нас у пушчу, дзе задуменна стаяць волаты-зубры, спакойна цягнуцца да вадапою палахлівыя алені, бесклапотна гуляюць нястомныя тарпаны, пасвяцца пахмурныя ласі. Няма тут толькі драпежнікаў. Свет спрадвечнай прыроды гарманічны і мудры, падобна як у казках з рэпертуару яго паэтавага продка і земляка Рэдкага або ў легендах Сымона-музыкі. Свет гэты не ведае каварства, жорсткасці, зла. Быццам жадаючы ўпэўніцца, што такое цуда можа быць, герой часам бярэ з сабою ў вандраванні па лясных гушчарах гарэзу сыночка і, далучыўшыся да яго свежай, наіўнай душы, растае ў адушаўлёнай дзіцячым уяўленнем прыродзе. Але часцей ён вандруе ў задуменні адзін, паглыбляючыся ў тайны існасці. Такія вершы, як «Палеская быліна», «Балада пра пушчанскі спакой», «Першагром», «Бала-да пра апошняга блакітнага аленя», «Дзіўлюся, дрэвы, вашай прастаце» і інш., з'яўляюцца, бясспрэчна, удачамі паэта, яны ўзбагачаюць рамантычны каларыт паэзіі М. Рудкоўскага. Сусвет паўстае ў іх як чарадзейная лабараторыя, дзе ствараюцца самыя вялікія каштоўнасці — жыццё і чалавечае шчасце. Там сціхае боль, адступае смерць, гасне зло. Душа героя схільна раскрывацца ў роздумах аб чалавеку перад тварам веч-насці, аб сэнсе быцця, аб вытоках шчасця.