Паэта наводзіць на роздум пра шчасце сяброўка, з якой ён сустракаецца, блукаючы ў думках па грыбных узлесках або па сцежках іх юначай дружбы. Інтымныя вершы М. Рудкоўскага падкупліваюць шчырай юначай паэтызацыяй кахання і сяброўства, натхнёнасцю чалаве-чых адносін. У любоўных закліках і прызнаннях пачуццёвы пачатак падпарадкоўваецца духоўнаму, каханне трактуецца як радасць адкрывання інтымнага свету другога чалавека, а свет гэты аказваецца невычарпальным у сваёй патаемнасці («У грыбных лясах кружыўся лістапад», «На плёсе», «Не вярнуў я цябе, не паклікаў»). У вершы «Слова з ночы спраўджаных летуценняў» аўтар прапануе ў духу П. Панчанкі даць увасобленыя назвы ўсім дням і начам года, каб яны лепш памяталіся людзям, павышалі адчуванне гуманістычнай сутнасці жыцця, яго чалавечага сэнсу. Сярод іншых дзён і начэй ён называе!
М. Рудкоўскі настойвае на паэтызацыі прыроды і чалавечых адносін, гэта адзін з важнейшых і прынцы-повых крытычных акцэнтаў у яго наскрозь лірычнай паэзіі. Свет бездухоўны, празаізаваны, зведзены да абыдзёншчыны, уяўляецца паэту не толькі жахліва сумным, але проста несапраўдным светам — «Сустрэча ў лесе».
Сувязь лірычнага героя з жыццём была б аслабленай, калі б ён поўнасцю выжываўся толькі ў лятунках і марах. Герой М. Рудкоўскага не адрываецца ад рэаль-насці, ён толькі адыходзіцца часам ад яе канкрэтных праяў, каб лепш убачыць галоўныя падзеі, здольныя ўзвысіць душу,— героіку рэвалюцыі і Айчыннай вайны, няяркі гераізм штодзённай працы сучасніка і гераізм дабраты, сумленнасці, спагадлівасці. Народ стварыў асновы маралі, разумныя нормы адносін, на якіх заснавана ўсё жыццё чалавечага роду, іх нельга ні абысці, ні скасаваць:
Пачуццё справядлівасці, дабраты і любві да людзей палымнела ў сэрцы Леніна, нараджаючы ідэі абнаўлення свету,— «Прыйшоў я ў Разліў да Ільіча»; яно бушавала ў маладых сэрцах камісараў рэвалюцыі, чые вобразы сняцца лірычнаму герою,— «Мне сняцца маладыя камісары»; святая справядлівасць вяла ў бой воінаў, якія вызвалялі Палескі край ад фашыстаў,— «Ішлі нашы войскі», «Ліпеньскі роздум». Вера ў спра-вядлівасць, як спрадвечную ўстою жыцця, падказвае сялянцы-маці словы малітвы «сонцу, дрэвам і птушкам», калі сын яе трапляе ў кіпцюры смерці або перажывае ўнутраныя крызісы. Замілаванне да жыцця навеяла старому лесніку незвычайны запавет — паставіць на яго магіле не пакутніцкі крыж і не горды абеліск, а вясёлую звонкую шпакоўню.
Ваюючы з бездухоўнаю прозай жыцця, лірычны герой М. Рудкоўскага, як і належыць рамантыку, даходзіць ажно да крайнасцей. Канешне, сапраўдны паэт павінен хмялець ад расінкі, што мімаходам кранула яго губы, але ж паэзія абавязана ахмяляць і так званыя моцныя галовы.
Выпадкі рамантычных галопаў мастака відны ў кампазіцыйнай незавершанасці шэрагу твораў («Летняя ідылія», «О, доўгай зімняй ночы летуценне», «Там, за лясамі няўлоўных ценяў»). Пахвальныя самі па сабе пачуцці не знайшлі тут пераканаўчага вобразнага ўвасаблення. Паэтычныя падтасоўкі прыкметны і ў кампанентах тыпова каляндарных вершаў, як «Маёвая песня», «Балада пра жанчыну», тое ж можна прыкмеціць і на так званых «любімых» тропах-вобразах. Вось, напрыклад, вобразны рад, узяты мною з тэкстаў, якія стаяць у кнізе адзін ля аднаго: «Можаш быць ты і ціха пяшчотнай і разбуджана-радаснай быць». Хораша сказана, але ўжо «разбуджаны снежань» аслабляе дзеянне першага вобраза, а «разбуджаны халодны свежы квас» амаль што дыскрэдытуе ўвесь троп. Такія метамарфозы адбываюцца і з эпітэтамі «чысты, блакітны» («блакітны алень» — удалы вобраз, але «блакітныя гусі» — ?).