Такім чынам, рэфармацыя была з'явай складанай, і непрыязныя адносіны да яе Міколы Гусоўскага не азначаюць, што ён быў за кансерватыўнае для таго часу разуменне свету як адзінай хрысціянскай дзяржавы. Гусоўскі робіць ацэнкі палітычнай сітуацыі з пазіцый дыпламата, які абавязаны адстойваць інтарэсы сваёй радзімы, што апынулася ў крытычнай сітуацыі. Чытаючы твор далей, лёгка пераканацца, што Гусоўскі добра разумее нацыянальныя інтарэсы краіны. Яго выкрывальная пропаведзь канчаецца вострай, як удар шаблі, ацэнкай унутранага становішча. Дэспатызм князёў, сваркі і бойкі паміж імі ды слабое супраціўленне нізоў влльмоЖнаму самавольстзу — зось дзе галоўны корань зла:
Гэтыя радкі не пакідаюць сумніву, што Гусоўскі, як ужо гаварылася, лічыць, што ратунак і збавенне можа прынесці толькі шляхта, па яго разуменню — народ. Цяжка дакладна сказаць, якія канкрэтныя падзеі меў ён на ўвазе, апісваючы крызіс грамадскага жыццл. Падзей, што маглі навесці на горкія думкі, было шмат. Не выключана, што паэт меў на ўвазе нядаўнюю міжусобіцу паміж тураўскім князем Міхаілам Глінскім і троцкім ваяводаю Юрыем Забярэзінскім. Прэстыжная сварка магнатаў вылілася ў палітычны інцыдэнт. Здольны палкаводзец, праслаўлены перамогамі ў бітвах супраць татар, Міхаіл Глінскі выкарыстаў незадаволенасць беларускай праваслаўнай шляхты, якую зацірала прывілеяваная літоўска-каталіцкая знаць, і, сабраўшы ў 1508 годзе атрад, зрабіў наезд на рэзідэнцыю ваяводы. Адсекшы галаву саперніку, каралеўскаму фаварыту, інтрыгану, прыхільнікі Глінскага ўваткнулі яе на дзіду і паехалі па ваколіцах Гродна, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў. Паўстанцы апусташалі ўладанні караля і яго фаварыта. Міжусобіца набыла рысы нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Сігізмунд сам рушыў пакараць мяцежнага князя, але той перайшоў на службу да цара Васіля III і дапамог яму ўзяць Смаленск, Здача Смаленска ў 1514 годзе рускаму цару выклікала шок у каралеўстве, не дапамагло пакаранне смерцю былога кашталяна Салагуба, на дварах еўрапейскіх манархаў загаварылі пра пачатак канца Рэчы Паспалітай. У межы аслабленага Вялікага княства Літоўскага рынуліся татары і туркі. Калі ў 1506 годзе Міхаіл Глінскі дашчэнту разбіў войскі перакопскага хана пад Клецкам, дык улетку 1519 года яго пераемнік, на пасадзе літоўскага гетмана, Астрожскі пацярпеў поўнае паражэнне пад Сокалем. У 1523 годзе татарскія «галастры» без бою ўгналі з Падолі 9 тысяч бранцаў, а летам наступнага года туркі захапілі 20 тысяч. Зацятая сварка паміж літоўскім канцлерам Радзівілам, гетманам Астрожскім і новым троцкім ваяводаю Гашталдам да рэшты абяссіліла край. Вяльможных буянаў мірыла сама каралева Бона, а Сігізмунд мусіў абкласці ў 1523 годзе чопным падаткам кракаўскую зямлю, каб выплаціць «падарунак» татарам. Кароль настойваў у сейме
Гэтыя падзеі праліваюць новае святло і дапамагаюць вытлумачыць, чаму Мікола Гусоўскі назваў сваю радзіму краем «загадак і цудаў», а роздум пра яе напоўніў трывогай. Як ні цяжка было слузе біскупа і каралеўскага дыпламата гаварыць пра ўнутраныя балячкі радзімы, але ён сказаў сваё слова. Гусоўскі на баку тых, хто здольны «пастаяць за закон», падтрымліваць галасы абурэння ў народзе.
Ацэнкі Гусоўскага — выклік прыдворным польска-лацінскім паэтам таго часу. Андрэй Кшыцкі і Ян Дантышэк ва ўсім гучна падтрымлівалі караля, асуджалі барацьбу шляхты за грамадзянскія правы як пагрозу дзяржаве. У публіцыстычнай паэме «Скарга рэлігіі і Рэчы Паспалітай», якую напісаў Кшыцкі ў адзін год з «Песняй пра зубра», праводзіцца думка, быццам нерашучасць і мяккасць цэнтральнай улады асмельвае крыкуноў, спараджае «шум і гаману паспольства, разруху і бунты». У «Эпіталаміі» Дантышка, напісанай з выпадку шлюбу караля з Бонай, імя Міхаіла Глінскага прыведзена ў дакор і на навуку патэнцыяльным бунтаўшчыкам: зрсь, маўляў, «пагубіў сваім самаўпраўствам сябе і родзічаў, страціў усю маёмасць», так яму і трэба, хай ведае, як «самавольна абвяшчаць сябе незалежным князем Літвы». Гусоўскі глядзеў на сучасныя грамадскія падзеі глыбей і перажываў супярэчлівасці жыцця больш напружана. Паратунак ён бачыў не ў каралеўскім дэспатызме, а ў адраджэнні гераічных традыцый часоў Вітаўта, які ўмеў зацікавіць грамадскімі справамі шляхту і даваў доступ да спраў і пасад не радавітым, а здольным і здатным. Звяртаючыся ў канцы паэмы да дзевы Марыі, паэт на манер старых летапісцаў малітоўна просіць яе: