Выбрать главу

Падобны тып рамантызму, звязанага з грамадска-палітычным жыццём свайго часу, характэрны для літаратуры Заходняй Беларусі. Ён цесна звязаны з рамантызмам у сферы грамадскага і палітычнага жыцця. Зразумець сутнасць заходнебеларускага рамантызму выдатна дапамагаюць выказванні Леніна ў часе гутаркі са шведскім палітычным дзеячам Я. Фрынсам, якая адбылася 5 студзеня 1920 года. Выдатна развіваючы Марксаву крытыку рамантызму, У. I. Ленін гаварыў: «Мы заўжды сімпатызавалі рэвалюцыйным рамантыкам, нават калі былі нязгодны з імі. Напрыклад, мы заўжды ўстрымліваліся ад індывідуальнага тэрору.

Але мы заўжды выражалі наша захапленне асабістай мужнасцю тэрарыстаў і іх гатоўнасцю на ахвяры. Нашым пунктам гледжання было: спачатку строгі аналіз эканамічных адносін, а затым ужо даводзіць асабістым прыкладам сваё перакананне»40.

Здольнасць камуністаў, гаворачы словамі Леніна, сімпатызаваць рэвалюцыйным рамантыкам, калі яны былі нязгодны з імі, стварыла ў першыя гады пасля Рыжскага міру ўмовы для супрацоўніцтва паміж камуністамі і патрыятычна настроенымі левымі элементамі працоўнай інтэлігенцыі і сялянскай моладзі Заходняй Беларусі, ахопленых паўстанскімі парываннямі. Кіраўніцтва паўстанскімі дзеяннямі ў тую пару дзялілі між сабой камуністы, левыя эсэры і пакінуўшая гэтую партыю Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, ідэйныя важакі якой публіцыст Язэп Лагіновіч, паэт, драматург і журналіст Леапольд Родзевіч, кааператар Арсен Канчэўскі ў 1923 годзе пяройдўць на ленінскія рэвалюцыйныя пазіцыі і сальюць сваю групу з КПЗБ.

Супрацоўніцтва камуністаў з дробнабуржуазнымі рэвалюцыянерамі на глебе рамантычных паўстанскіх парыванняў склала сацыяльна-псіхалагічную аснову рэвалюцыйнага рамантызму ў заходнебеларускай грамадскай думцы і літаратуры пачатку 20-х гадоў.

Рамантызм у Заходняй Беларусі 20-х гадоў стаў своеасаблівым стылем і нормай. нават модай жыцця. Мода гэтая ахапіла розныя нацыянальна актыўныя групы моладзі і інтэлігенцыі, часта далёкія ад рэвалюцыі — клерыкалаў, культурнікаў. У гэтым палітычна невыразным дробнабуржуазным асяроддзі пачалі стварацца стылёвыя антыподы рэвалюцыйнага рамантызму, якія можна акрэсліць паняццем нацыянал-раманызм. Ідэйную апору яны знаходзілі ў буржуазнана-цыяналістычных дактрынах з характэрным для іх культам нацыянальнай волі, пропаведдзю месіянскай ахвярнасці і містычна-рэлігійным тлумачэннем гісторыі. Мода на рамантызм прывяла да таго, што ў рамантычныя шаты пачалі апранацца розныя палітычныя банкруты. У сярэдзіне 20-х гадоў, калі болыпасць «міністраў» марыянетачнай БНР публічна зраклася сваіх правоў на карысць законнага ўрада БССР, не-калькі самых зацятых антыкамуністаў на чале з нядошлым «прэзідэнтам» аб'явілі сябе рамантыкамі, якіх пакінулі практычныя рэалісты, але яны, маўляў, заха-ваюць «вернасць ідэі» і ў гэтай безнадзейнай сітуацыі.

Падзел паміж рамантызмам прагрэсіўным і рэакцыйным у грамадскай сферы адбываецца ў гэты час паводле адносін да народнага паўстання, партызанскага руху, рэвалюцыі ўвогуле і рэвалюцыйнай Расіі, з якою звязала свой лёс першая беларуская сацыялістычная дзяржава БССР.« Буржуазна-ліберальныя элементы, у тым ліку клерыкалы, цураюцца паўстання і бязбожнага камунізму, заклікаюць маліцца аб пасланні свабоды, а не браць яе сілай. Калі на грамадскай і светапогляднай арэнах размежаванне рамантызму на два кірункі дасягае адноснай яснасці, дык у галіне рамантычнай літаратуры справа выглядае болып складана. Мастацтва ахоплівае не толькі грамадска-палітычнае жыццё чалавека, а ўсю яго асобу, усе аспекты яе жыццядзейнасці. Для вызначэння тыпалагічных адрозненняў у гэтай сферы патрэбны спецыфічныя крытэрыі. Найноўшыя працы савецкіх літаратуразнаўцаў прапануюць шмат тыпалагічных размежаванняў унутры мастацкага рамантызму, сярод іх — рамантызм элегічны, псіхалагічны, лірычны, гераічны, сацыяльны, філасофскі, грамадзянскі і нават ірацыянальны, аднак кожнаму, хто дааёмы з рамантычнаю паэзіяй Заходняй Беларусі, няцяжка заўважыць, што гэтыя азначэнні менш пасуюць да яе, чымсьці старыя – рамантызм рэвалюцынны і рэакцынны, прагрэсіуны і кансерватыўны, актыўны і пасіўны. Слушна, што гэтыя тыпалагічныя азначэнні не дастаткова ўлічваюць мастацкую спецыфіку літаратуры, аднак бясспрэчна і другое, што ва ўмовах іяапружанай вызваленчай барацьбы, там, дзе справа даходзіць да паўстанскіх парываў і партызанскіх дзеянняў, мастацкая літаратура так пранізваецца палітыкай, грамадскімі ідэямі, што міжвольна паступаецца эстэтычнаю спецыфікай на карысць ідэалагічнай універсальнасці.