Выбрать главу

Эвалюцыя ад неарамантызму сімвалісцкага тыпу да рэвалюцыйнай рамантыкі і героікі прыкметна ў творчасці Уладзіміра Жылкі, аўтара зборнікаў вершаў «Уяўленне» (1923 г.), «На ростані» (1924 г.), «З палёў Заходняй Беларусі» (1927 г.).

Першая кніжка Ул. Жылкі — своеасаблівая лірычная паэма пра гістарычныя шляхі Беларусі — не пазбаўлена супярэчлівасці і сімвалісцкай цьмянасці. Лірычны герой яе ап'яняецца хмелем народнага бунту і глядзіць на гістарычны працэс як на нязведаную стыхію, якая раскрывае свае тайны толькі інтуіцыі мастака і не падуладна розуму:

Усюды прароцтвы... Хто ж іх пайме? Розум-убоства Верыць зіме46.

Паколькі «тайны заказаных брам» гісторыі ўмее адкрываць толькі інтуіцыя, паэт робіць свайго лірычнага героя таямнічым пасрэднікам паміж народам і гісторыяй, вешчуном будучыні. Праўда, гэтага героя-прарока часта мучаць невырашальныя пытанні. Ён уяўляе сябе вандроўнікам на ростані гістарычных дарог, ён увесь у трывожным роздуме і ваганнях — трэба выбраць шлях, а гэта здаецца звыш сіл чалавечых:

I торба вось і кій дарожны, Пара ў пуціну мне даўно, А я нясмелы і трывожны, А я на ростані адно...47

Паэт не суцяшае сябе, не любуецца сваімі пакутамі, бо пакутуе ўсур'ёз:

Куды ідзем і дзе капцы канцовыя, Дзе ходу нашаму мяжа? Ў адказ віхор пяе ўсё новае I лезіво блішчыць нажа48.

Паэт пакутуе ад свайго няведання законаў гісторыі, пакутуе і ставіць пытанні. Ён не разумее, што ўжо гэтыя пакуты і пастаноўка пытанняў гістарычнага маштабу ёсць паказчык грамадзянскай актыўнасці, характэрнай для радыкальнай заходнебеларускай інтэлігенцыі пачатку 20-х гадоў.

Вучоба на філасофскім факультэце Пражскага універсітэта, удзел у грамадскай рабоце сярод студэнтаўземлякоў і асабліва знаёмства з літаратурай і культурай Савецкай Беларусі наводзіць Ул. Жылку на думку, што гісторыя — арэна творчасці народных мас. Гэта ўносіць пэўныя карэктывы ў праграму паэта, але не пазбаўляе яго пакут. З-пад яго пяра выходзяць вершы, у якіх услаўляецца барацьба, узвышаецца грамадская дзейнасць чалавека як найвялікшае хараство («Меч», «Наш лёс, бы кат рукой забойнай...», «Праметэй», «Памяці П. Шэлі»):

Узысці на вогнішча натхнення, Над тайнасцю вякоў гадаць, Валодаць воляй да здзяйснення I ўмець, бязмежна ўмець жадаць49.

Рамантычнае ўслаўленне грамадскай ахвярнасці героя, свабодалюбнасць, паэтызацыя народнай сілы і вызваленчых традыцый дазваляюць далучыць паэзію Ул. Жылкі да прагрэсіўна-рамантычнага кірунку. Нават у паэме «Уяуленне» мы знаходзім ідэалізацыі мінулага, пропаведзі ўцёкаў героя-прарока ад надзённых трывог.

Пераехаўшы ў Савецкую Беларусь, Жылка змог усвядоміць сусветнае значэнне Кастрычніка, сувязь паміж лёсам Беларусі і шляхамі міжнароднага пралетарскага руху, і гэта збавіла яго ад мноства заклятых пытанняў, трывог і пакут. Разам з эвалюцыяй светапогляду наступілі і пэўныя змены ў творчым метадзе Ул. Жылкі. Як паэт удумлівы, прызвычаены да саманазірання і самааналізу, ён у адным з пісьмаў, яшчэ ў 1925 годзе, сцвярджаў: «Рамантызм для мяне — пройдзены этап... Так, мы перажываем гераічны перыяд нашага руху, і паэты мусяць гэта асабліва запамятаць»50.

Наўрад ці можна лічыць гэта самапрызнанне абсалютнаю ісцінай, гэта ў нейкай меры добрае пажаданне.

За вызваленне ад рамантызму паэт прымае вызваленне з-пад уплыву зняверанай рамантыкі сімвалістаў, а пры-знанне дзейснага пачатку паэзіі лічыць галоўнаю рысай таго новага, на яго погляд, звышрамантычнага мастацтва, да якога прыйшоў. А менавіта гэткі погляд на сутнасць мастацтва характэрны для рамантыкаў прагрэсіўнага кірунку. Адыход ад рамантызму і набліжэнне да рэалістычнай паэзіі, напоўненай светлай рамантыкай пачуццяў, намеціўся ў Жылкі пасля пераезду ў БССР.

Такім чынам, можна сказаць, што прадстаўнікі рэвалюцыйна-рамантычнай плыні ў заходнебеларус-кай паэзіі пачатку 20-х гадоў імкнуліся ўзняцца над бяссіллем чалавека, змяніць свой лёс і павярнуць гіс-торыю ў кірунку да свабоды. Іх рамантызм развіваўся ў рэчышчы рэвалюцыйна-вызваленчага руху і набываў жыццёвасцЬ, набліжаўся да надзённых грамадскіх праблем, станавіў^я духоўнаю зброяй народа. Прагрэсіўнасць паэзіі ў тых умовах мы павінны ацэньваць не толькі паводле зместу твораў і вобразаў, а і паводле кірунку той эвалюцыі, якая адбыйалася ў светапоглядзе і творчасці мастакоў.