Выбрать главу

Менавіта патэнцыі прагрэсіўнага развіцця была пазбаўлена творчасць Казіміра Сваяка (ксёндз Кастусь Стэповіч), які застанецца ў гісторыі літаратуры былой Заходняй Беларусі духоўным правадыром нацыянал-рамантызму. Паэзію К. Сваяка (зюорнік “Мая ліра”, Вільня, 1924 г.) эмацыянальна пранізвае ўнутраная раздвоенасць яго лірычнага героя. Ён не можа пагадзіць у сваёй душы жудаснага відовішча нацыянальнага ўціску і прыніжэння свайго народа з хрысціянскім дэтэрмінізмам, з верай у боскую справядлівасць. Паэт бунтуе і жахаецца свайго бунту. Патрыятычны ідэал у творах К. Сваяка набываў форму містычна-рэлігійных адчуванняў і імкненняў. Праследаванні польскіх улад і заўчасная смерць паэта ад сухотаў надалі трагічны арэол яго імю. Недасведчаныя чытачы, і асабліва моладзь, схільны былі пераболыпваць пратэстанцкі пачатак паэзіі К. Сваяка, абмінаючы яе рэакцыйную сутнасць. У палітычных адносінах творчасць Сваяка і яго паслядоўніка Яўгена Бартуля, часткова Франука Грышкевіча, Хведара Ільяшэвіча і інш. была звязана з так званай тэорыяй «трэцяга шляху», г. зн. ізаляцыі нацыянальна-вызваленчага руху ў былой Заходняй Беларусі ад рэвалюцыйна-пралетарскага руху, з аднаго боку, і адмежаванне ад згодніцкіх паланафільскіх кірункаў у беларускім грамадскім жыцці — з другога.

У сярэдзіне 20-х гадоў у былой Заходняй Беларусі склалася такая сітуацыя, што буйнейшыя прадстаўнікі прагрэсіўнага рамантызму апынуліся па розных прычынах за межамі краіны, а вядучы паэт нацыянал-рамантызму К. Сваяк памёр. Мастацкае слова ў гэты час як бы вяртаецца да сваіх элементарных форм развіцця — масавай паэзіі. Паколькі вызваленчы рух, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву створанай у 1923 годзе Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, шпарка расце, масавая паэзія ў сярэдзіне 20-х гадоў займае на некаторы час галоўнае месца ў літаратуры. Утылітарная ў сваёй аснове, гэта паэзія ўсё ж праяўляе пэўныя схільнасці да мастацкага асэнсавання і ўвасаблення рэчаіснасці.

Моцны бок масавай паэзіі — яе непасрэдная сувязь з народнаю гушчай, рэвалюцыйны пафас і ў лепшых узорах — парыванні да сацыялістычнага ідэалу жыцця. Але разам з тым ёй уласцівы былі, акрамя непазбежнай ілюстрацыйнасці і рытарычнасці, абумоўле-най утылітарным прызначэннем, яшчэ своеасаблівая аднастайнасць стылю, адсутнасць аўтарскага аблічча. Зусім натуральна, што ідэйна-эмацыянальная сіла гэтай паэзіі была часовай і не магла захавацца на вякі.

Масавая паэзія адыграла ў гісторыі літаратуры ролю асяроддзя, у якім паступова выспявалі новыя мастацкія таленты, новыя творчыя індывідуальнасці. У другой палове 20-х гадоў на літаратурную арэну выходзяць паэты Міхась Васілёк, Міхась Машара і іншыя. Яны працягваюць традыцыі прагрэсіўна-рамантычнай паэзіі першай паловы 20-х гадоў. Вершы М. Васілька (зборнік «Шум баравы») найболып поўна выяўляюць сілу і слабасць прагрэсіўнай літаратуры гэтага часу. Лірычным героем яго вершаў становіцца актыўны дзеяч рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху, Беларускай сялянска-рабочай грамады. Яму таксама ўласцівы былі даволі прыблізныя ўяўленні аб заканамернасцях гістарычнага працэсу, але ён быў прыхільнікам сацыялізму і мэту грамадскай барацьбы бачыў ва ўз'яднанні Беларусі ў адзінай савецкай дзяржаве.

Сярод новай плеяды прагрэсіўных пісьменнікаў былой Заходняй Беларусі другой паловы 20-х гадоў вылучалася група паэтаў, звязаных з камуністычным рухам. Гэта Алесь Салагуб, Піліп Пестрак, Валянцін Таўлай. Іх фантазію апладняла марксісцкае вучэнне аб камунізме — ідэальным грамадстве будучага.

Калі ў пачатку нашых разважанняў падкрэслівалася самастойнасць пазнання жыцця ў мастацкай літаратуры, і ў лірычнай паэзіі ў прыватнасці, дык тут неабходна звярнуць увагу на ўзаемную сувязь розных форм грамадскага пазнання. Узровень эстэтычнай свя-домасці эпохі, як мы бачым, залежыць ад уздзеяння на мастацтва такіх форм грамадскага пазнання, як палітыка, філасофія, сацыялогія. Авалоданне паэтамі-камуністамі марксісцкай навукай аб грамадстве плённа ўплывала на развіццё мастацкай літаратуры, на яе рух да рэалізму, на ўменне глыбей паказаць сувязь чалавека з грамадствам і накіраваць яго думку і волю на ажыццяўленне ідэалу не толькі прывабнага і высакароднага, але і рэальнага, выверанага навукай і вопытам.

Шчасце адкрываць для сябе і для другіх заканамер-насці руху гісторыі выліваецца ў творах пазтаў-каму-ністаў у акрыленую рамантыкай споведзь і заклік: «змяніць гісторый ход» (А. Салагуб), «кінуць у вочы Бога-рока выклік і пратэст» (П. Пестрак), размаўляць з уладарамі жыцця натхнёнай мовай «барыкаднага кулямёта» (В. Таўлай).