Выбрать главу

Практычна паэты-камуністы, увёўшы новы вобраз свядомага барацьбіта за сацыяльную і нацыянальную свабоду, адмежаваліся ад містыкі нацыянал-рамантызму, хоць тэарэтычна не выказалі ўсвядомленасці гэтага важнага гістарычнага факта. Творы паэтаў-камуністаў намецілі новы этап у развіцці літаратуры, які ў 30-я гады акрэсліцца як этап барацьбы за камуністычную партыйнасць і сацыялістычны рэалізм. Тады і прыйдзе разуменне ідэйнай заганнасці нацыянал-рамантызму, якое вельмі яскрава выкажа В. Таўлай у вершы, адрасаваным ценю К. Сваяка:

Праніжыце ж, воі, цень Сваячы... Куляй ворагу пасланай наўздагон,— хай на хворых струнах больш не плача, палыном не сыпле на загон51.

У пару свайго зараджэння ў XIX стагоддзі рамантызм праявіў нястрымную цягу да сусветных праблем; сусветная туга па ідэалу гнала рамантыкаў на край свету або ў вежы старажытных замкаў, пад скляпенні касцёлаў, у манастырскія келлі, у пустэльні — далей ад штодзённасці, далей ад убогай рэальнасці... У канкрэтных умовах Заходняй Беларусі рамантыкі праяві-лі традыцыйную цікавасць да нацыянальнай і сусветнай гісторыі, стараючыся ўбачыць шляхі і лёс роднага краю і народа праз бурлівае мора сусветнага жыцця. Рэакцыйныя рамантыкі маліліся, варажылі і прарочылі аб долі народа, расчароўваліся, шукалі прытулку пад чорнымі сутанамі, адыходзілі ў сховы мінуўшчыны, размалёўвалі міф аб залатым веку Беларусі або пяялі пра чыстае хараство. Прагрэсіўныя рамантыкі, кожны сваім шляхам, ішлі да саюзу з рэвалюцыяй, выказвалі давер да яе, прызналі яе ачышчальнаю сілай гісторыі. I хоць у асобныя перыяды законы грамадства ўяўляліся кожнаму з іх болып або менш цьмяна, яны верылі ў будучыню. Праз удзел у рэвалюцыйным руху яны дасягалі згоды з гісторыяй. Іх прароцтвы мелі шансы здзейсніцца, бо былі рэальнымі прадбачаннямі і адрасаваліся перадавым людзям, народу.

ГНЯЗДО ПАЭТАЎ

Пра тое, як рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у былой Заходняй Беларусі абуджаў у народзе паэта, напісана нямала артыкулаў, празаічных твораў, нават вершаў, але мне сустрэўся адзін факт настолькі красамоўны, што ён можа здзівіць і прыемна ўразіць нават заядлага аматара кур'ёзаў. Гняздо паэтаў у адной вёсцы! Завуць гэту вёску Зачэпічы. Звонку яна не кідаецца ў вочы, чалавек, едучы аўтобусам з Дзятлава да Ліды, можа, нават не зверне на яе ўвагі. Гляне зводдаль — вёска як вёска — і перакіне позірк на правы бок шашы, дзе падпёртая плацінай рэчка Маўчадка ўтварае маляўнічае возера з маленькай калгаснай электрастанцыяй. «Парупіліся людзі: і краявід упрыгожылі, і карысць хоць невялікую маюць»,— падумае падарожны. А пра тое, што гэтая прыгажосць арганічна звязана з тым даўнім, якое адбывалася ў Зачэпічах і суседніх вёсках, можа, і не здагадаецца, хіба што загляне ў раённы музей народнай славы ў Дзятлаве і пабачыць на стэндзе фотаздымкі чатырох мясцовых паэтаў — Івана Пятровіча Івашэвіча (Пятрусь Граніт), Аляксандра Мікалаевіча Лебедзева (Васіль Струмень) і Івана Іванавіча Пышко (Герасім Прамень) — трое з Зачэпіч, а іх друг па захапленню і поглядах Бяленка Аляксандр Канстанцінавіч (Н. Жальба) — родам з суседняй вёскі Гірычы.

Чатыры чалавекі — чатыры біяграфіі, падобныя адна на адну, і ўсе не банальныя, бо кожная з іх частка гісторыі краю.

Н. Жальба памятае яшчэ царскія часы, калі, маючы ледзь дванаццаць гадоў, стаў парабкаваць у кулака. «Я мусіў знаць і ўмець усякую работу ад той, што належалася пастуху,— да той, што была пад сілу гаспадару і гаспадыні. Найгорш было тое, што мне тут ніколі не давалі адпачыць, акрамя нядзелі. Аднак усё ж знайшліся сябры маёй нядолі, якія часам нядзелькай наведвалі мяне з кніжкай ці газетай. Разам чыталі, дзяліліся думкай-надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»52. У гэтых простых словах трапна прыкмечана назначэнне духоўнага пачатку ў жыцці чалавека. Дух прызваны запаліць зорку надзеі, пасеяць веру і даць сіл на змаганне за лепшыя дні. Але для змагання патрэбны і сіла і воля. Не адразу займеў усё гэта пастух. Пачалася імперыялістычная вайна і кайзераўская акупацыя Дзятлаўшчыны. «Жыццё пры немцах,— успамінае Н. Жальба,—  было нязносным. Сагнаўшы людзей ад 14 гадоў у Дзятлава, яны пафатаграфавалі ўсіх, парабілі пашпарты і прымусілі працаваць: каму рэзаць і вазіць лес, каму грузіць і звозіць каменне на шашу Дзятлава — Слонім. Больш дужых вывезлі ў Нямеччыну ў шахты. Я з аднавяскоўцамі мусіў вазіць лес коньмі ў Жукоўшчыну, дзе была лесапілка. Абрэзаўшы  —  лепшы адпраўлялі ў Нямеччыну, горшы — на бліндажы і акопы. Падвал цяперашняй бальніцы ў Дзятлаве і турма ў Навагрудку  былі перапоўнены сімулянтамі і праціўнікамі акупантаў. Перадач зняволеным не прымалі».