Выбрать главу

Трэба ісці. Куды? Ясна, што ў хату цесця ісці немагчыма. Там... Агата там! Яна нічога гэтага не ведала? Падумаць, падумаць, прааналізаваць, зрабіць вынікі. Чарнушэвіч ціха ступаў па вуліцы. Усюды было цёмна. Толькі ў вокнах Ганчынай хаты было святло. І ўспомніў Юрка, як клікаў старую Харчанка, як клікаў і ён яе — матка! Ён спыніўся перад асветленым акном і ўбачыў Тодара. Той быў цяпер перад ім, як на экране, і ён адзначыў — як змяніўся, пасталеў чалавек. Тодар сядзеў за сталом, над паперамі. На вялікім лісце падсыхалі фарбы загалоўка насценгазеты. У пальцах Тодар трымаў маленькую цаглінку фарбы і разглядаў яе. І таму, што гэта ўсё было так падобна да першай іхняй сустрэчы, Чаршушэвіч успомніў гутарку пра філанта. Зайсці? Ён стукнуў у шыбу, і Тодар, далонню захіліўшы лямпу, стаў углядацца ў сіні змрок акна.

— Хто там? — спытаўся Тодар.

26/ІХ-47 г.

Церахавічы.

Першая публікацыя. Падрыхтоўка тэксту Міколы ТРУСА.