Выбрать главу

Не зусім ясна, ці ведалі самі беларускія дзеячы, якая злая доля іх абмінула. Мабыць, што так. Ускосна пра гэта цьвердзіць агентурнае паведамленьне з Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.). Агент ГПУ «Катя» перадаў у цэнтар наступнае:

Антисоветские вылазки наблюдались и в кулуарах. Иосиф Лесик по неизвестным, однако заведомо провокационным причинам затеял спор о белорусском правописании слова «феникс». Отказывая трудовому белорусскому народу в праве иметь в своем алфавите букву «ф», он предложил писать это слово через «п», а вторую букву, дабы не выкликать неуместных ассоциаций, — заменить на «ё» («пёнікс»). Присутствовавшие при этом отдельные участники конференции, согласившись с первым утверждением, в остальном воспротестовали. Степан Некрашевич настаивал на написании «хвэнікс» или даже «хэнікс». Петр Бузук — «тэнікс». Лишь Ластовский, категорически отметая все варианты, в свойственном ему мелкобуржуазно-нацдемовском угаре заявил о необходимости воскрешения давнего смысла белорусского слова «бацян», предлагая писать его через «цьц» («бацьцян»), а после возможной реформы по возврату старобелорусской письменной традиции — через «тт» («баттян»). При этом он ссылался на какие-то «дакумэнты» беспросветного прошлого Белоруссии времен крепостничества и поповско-ксендзовской вакханалии39.

Чым бліжэй да нашага часу, тым менш сьведчаньняў пра дзівоснага птаха. Вельмі цяжка выявіць сярод размаітых паведамленьняў пра НЛА над Беларусьсю апісаньне менавіта бацяна-фэнікса, а не лятучай талеркі ці чайніка. Наконадні нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. чырвоныя памежнікі неаднакроць фіксавалі зьяўленьне ў небе рознага кшталту летакоў — ня толькі звычайных самалётаў, але й самалётаў, нібыта «окрашенных в подобие птиц, со странным механизмом помахивания крыльями и непривычной амплитудой полёта»40. Сяляне вёсак Ласі й Мясота, што туляцца да дарогі Маладэчна — Радашкавічы, захавалі легенду пра вялізнага чорнага бусла, які ўлетку векапомнага 1941 г. урэзаўся зь неба ў калёну фашысцкае тэхнікі. Пэўны час гэтае паданьне лічылася народным ліраэпічным пераўвасабленьнем зьвестак аб вычыне лётчыкаў экіпажу Міколы Гастэлы. Аднак больш дакладныя апытаньні бабуляў і дзядуляў падчас палявых дасьледзін дазволілі маладым этнографам выясьніць праўду. «Не, дзіцятка, самылётпатом паляцеўна немцаў. Пярвей жа пціца, вялікая, з магутнымі крыламі, у фашысцкія машыны зь неба ўпала», — адзначыла сьведка падзеяў, настаўніца гісторыі Васіліна Язэпаўна Арцюшэня (1926 году нараджэньня).

Вучэньні войскаў беларускай вайсковай акругі 1952 г. пад Слонімам фактычна ператварыліся ў бітву між Савецкай Арміяй і беларускімі партызанамі з атраду «Чорны кот». Партызаны блякавалі камандзіра Беларускай вайсковай акругі Сямёна Цімашэнку, і партызанскі генэрал Міхал Вітушка, пераапрануты ў савецкую форму, камандаваў замест яго вучэньнямі, аддаючы наўмысна няправільныя загады41. Страты былі як з боку савецкіх салдатаў, так і з боку беларускіх партызанаў. Яны маглі быць у колькі разоў большымі, каб не ўмяшаньне ў канфлікт фэнікса. Птах замаруджваў, а то нават і спыняў у лёце артылерыйскія снарады, што ляцелі на галовы вайскоўцаў. Пасьля арышту Вітушка быў абменены на Цімашэнку. Даведаўшыся пра фэніксаў учынак, партызанскі генэрал упаў у задуменьне і ўрэшце вырашыў спыніць збройную барацьбу супраць савецкае ўлады42.