Выбрать главу
Пра лафеты даведаўся я ля балота: Праганялі там смагу даўгашыйкі-жырафы; А вораг, які сяло рабаваў, Дзяўчат гвалтаваў, Сам жахнуўся ад прывіду смерці.
Дзень пры дні, з вёскі ў вёску, Я чыноўніка-пана насіў. Потым быў я слугой у Парыжы. Я не ведаю, колькі мне год… Як у рэкруты ўзялі мяне,— Дваццаць год запісалі. Я — французскі салдат; Пабялілі мяне адным махам.
Не магу адказаць, дзе знаходзіцца Наша часць пяцьдзесят дзевятая. I чаму, аднак, белым быць Лепш, чымся чорным? I чаму нам у скокі пускацца няможна, Паспрачацца па-людску і, сытна пад’еўшы,       Затым легчы спаць?
І вось мы страляем Па харчовых абозах бошаў, Мы склявалі ўсё поле снарадамі. I пад ліўнем жалезным Я ўспомніў страшэннае возера, I людзей, прыкаваных страшэннай любоўю. Прыгадаў я вар’яцкую ноч, Чараўнічую ноч —       Такую ж, як сёння, Дзе жахлівыя позіркі       Разрываюцца кулямі У небе цудоўным.

ЗАЎСЁДЫ

Мадам Фор-Фаўе

Мы будзем крочыць далёка, Але не прасунемся ўперад ніколі.
Ад планеты адной да планеты другой, Ад туманнасці да туманнасці, Не пакідаючы зямлі ні на хвіліну. Дон Жуан, палюбоўнік трох тысяч камет, Сілы ў свеце шукае новыя I ўспрымае сур’ёзна міраж.
Колькі, колькі сусветаў не помняць сябе, О, якая ў іх памяць кароткая! Хто ж прымусіць нас з памяці выкінуць Частку свету — Тую ці іншую?
Дзе знаходзіцца гэты Калумб Хрыстафор, Што закрые для нас кантынент — хоць адзін?             Згубіць, Але згубіць на самай справе, Каб пляц пакінуць для адкрыцця.             Прайграць — Для Перамогі, для жыцця.

ЛОКАН, ЗНОЙДЗЕНЫ НАНАВА

Ён у памяці раптам знайшоў Цёмна-русы, ласкавы локан. — Долю дэіўную бачыш ізноў У дарозе сваёй далёкай?
— I бульвар дэ Шапэль, і Атэй, I Манмартр неэабыты, вядома, — Шэпча локан, — мне сняцца часцей Дні сустрэч і парог твайго дома. —
Быццам восені сонечнай цень, Знікне локан маіх успамінаў… Развітання апошпяга дзень Зліўся з доляю дзіўнай,                                   адзінай.

РАЗВІТВАЕЦЦА КОННІК.

О, божа, якая вайна прыгожая! Песняй па маршы вядзе, прыспешвае. Навокал мяне кальцо варожае, Вецер стогны нашы з тупатам змешвае.
Бывайце!.. Дык вось ты, сядло маё вернае, Вір цябе закруціць — шукай, безгалосага! Сядло памірае —                        вайна ненажэрная З лёсу насміхаецца нашага дзівоснага…

У ТРАНШЭІ

Я кідаюся да цябе, і мне здаецца, Што ты насустрач — у мае абдымкі. Мы знітаваны сілаю адной і полымем адным. I раптам узнімаецца перагародка, I мы не можам бачыцца з табой. Перада мной сцяна з адрузлай ванны, У выступах, у зломах, у зігзагах: Рыдлёўкі выгрызлі на ёй Такую роўнядзь зрэзаў, Нібы сцяна была са стэарыну. Вуглы на выступах абсыпаліся ўсе: Праходзілі праз мой бліндаж салдаты. У гэты вечар у душы маёй Адкрылася бяздоння пустата,— Бясконца падаў я, а дна ўсё не было, I не было за што ўчапіцца!
Усё, што нізка падае і ў той жа час жыве, Здаецца мне агіднаю істотай, Яно мяне балюча раніць… Мая душа становіцца пустыняй, Ёй не хапае сонца і маланак! На шчасце, гэта толькі сёння,                                             ў гэты вечар.
А ў іншыя цяжкія дні Ратуюся ад жахаў і самоты: Ты — мой ратунак. Я табе адданы.
Я хараство тваё ўяўляю, Узвышаючы яго пад светам ашалелым. Пасля я думаю, што гэта ўсё дарэмна. Не ахапіў я розумам яго — Я слоў для хараства не адшукаў, Навошта да яго імкнуся?.. Існуеш ты ці не, маё каханне? Ці, можа, я цябе прыдумаў У сваім жаданні, Каб засяліць, запоўніць адзіноту?