Выбрать главу
Працуе таропка тэлеграф навальнічны: працяжнік — кропка. Маланка! Клічнік!
Чуеш, у Тураве, у Антопалі, громам устураныя, ліўні затопалі?!
Зірні, паслухай: пад весялухай ад Обаля ў пантоплях патопамі па- то- па- лі...

* * *

Адрываемся ад зямлі Самалётамі і ракетамі, Клопатамі аднадзённымі І сумятнёй пустой. Раптам зрачэцца зямля, Што без ласкі Зімуе і летуе? Зоры Наўрад ці возьмуць Нас да сябе на пастой...

* * *

Баюся старасці глухой, Калі яна, Сівая, Нібы сланечнік над ляхой, Твае гады ківае.
І асыпаюцца гады, Як град засохлы Доле. А вецер — Вісус малады — Кпіць з невясёлай долі.
Жыць пакрысе, Што нанясе,— Нямудрае мастацтва. Лёс незайздросны — На лясе У высадках застацца.
Слядзіў, Ці пакідаў сляды, Ці пяўся да карыта,— Нібы на мытніцы, Гады Сваю спагоняць мыту.
Надзеяй Як сябе ні цеш, Што парыць дол зарана,—
Святлей ідзе ў зямлю Лямеш, Як веташок, з'араны...

* * *

Абрабаваныя курганы... Скіфскім царам не соладка І ў царстве вечным — І тут яны Спакойна не спяць з-за золата.

* * *

Не загадаеш сваёй вярсце Быць доўгай. Штогод перад жыццём расце Апошні доўг мой.
Kacy, а ці булаву Штоміг наўзгатове трымае Скняга — Ёй сваю галаву Аддаць не хачу дарма я.
Штодня Валтузня на таргу. Мялее салодкі келіх. Стараюся абдурыць каргу — Ні на шэлег.
У даўгах, Як елка ў суках. Ірвецца, хоць не вяроўка, Доўг — і пятлёй наўзмах Абаўецца сурова...

* * *

Ластаўка — Хата матчына, Мне пад крыло страхі — З д'яблам, З анёлам у складчыну! — Не надтачыць шляхі.
Зорамі не стлумачана: Толькі — і больш нідзе! — Ластаўка, Хата матчына, Добра ў тваім гняздзе.
Прэч Злыбяда пашастае, Хопіць святла начы,— Ты аканіцай, Ластаўка, У сны мае Свіргачы...

* * *

Дробненькі дожджык дый накрапае...— Журыцца мінская радыёхваля. Балтыка, зайздрасць твая сляпая. Хмарныя хвалі Сонца схавалі.
Выйдзі, дзяўчына,— сэрца чакае... Можаш чакаць, як пагоды з мора. Шалёнагубая, гулам цяжкая, Б'ецца ў адчаі салоная змора.
Я ж тваіх ножак не замарожу... Снежань, чаму не нагурбіў выдмаў? Я ж твае ножкі ў шапачку ўложу... Дождж пад піліпаўку, хто яго выдумаў?
Мжыцца ад Юрмалы да Лienai. Балтыка, зноў з маразамі нязгода? Дробненькі дожджык дый накрапае, Грукае ў шыбіну Новага года...

Звартноц [1]

Ноч сваталі бяды сваты — Зрабілі курганом. Зямлёй не стаў ты, Храм святы, Жагнаны перуном.
Край горды жахам не ўзялі, Хоць зграй паўзло, як тлі. Што ёсць ад роднае зямлі Свяцей на ўсёй зямлі?
Палохаў вераю бадзяг, Хлусні няміў раты, У роднае зямлі ў грудзях, Як сэрца, Біўся ты.
Сынам даваў І гарт, і моц, Шлях бласлаўляў круты.
З нябыту ты ўваскрос, Звартноц,— Пазбыўся нематы!

Пчолы ў моры

З мора — змора. Чаго вы, пчолы, Паляцелі па дзікі мёд, Дзе адрогам нагрэла чолы, Вадаспад аглух ад грымот?
вернуться

1

Звартноц — армянскі храм VII стагоддзя, разбураны заваёўнікамі у VIII стагоддзі.