Выбрать главу

Юрта

Гром пад Глускам Арэшкі лускае. Абтрасі каракумы з бахіл! Сцены юрты Паўтораць ласкава Ператомлены небасхіл.
Дзверы мяккія ўскінь, Што завуцца Ускалыхлівым словам « Кілім ». Уваход табе здасца Завузкім І прытулак, спачатку,— Малым.
Цішыня аглушае, А гулам Аглушаць Час наш выбіўся з сіл. Ён агулам, Дакладней — аулам, Паўтараўся вякі — Небасхіл.
Па вачах У гасціннасці ўверся, Перасмягла сухмень кленучы. Каб клубіўся дымок — Выйсце ўверсе, Каб заходзілі зоры ўначы.
Дзе хмурынка, Што дождж нагайдае? Ды сухмень — Не бяскрыўдны прасцяк! Чай зялёны Вясну нагадае, Піяла — Шчодрай жмені працяг.
Неба Стрэлы і думкі ўскрыліла. І качэўнік Узносіў хвалу: Ён спадобіў усё небасхілу — Юрту ставіў, Кругліў піялу. ...Лёд прыпылены Тэлеэкрана. Дыванова абжыты ландшафт. Шкло газніцы На рожках джайрана. І, як шчасця чаўнок,— Саланчак [2].
Родны сівер, Як бровы ні хмур ты, І ў завейных ушацкіх начах Прыгадаецца Пазуха юрты, Дзе ніколі не чахне Ачаг...

Тут быў Харэзм...

Ты ў вечнасці ў гасцях... Тугой агорнуты, Ступаем па касцях Старога горада. Трашчаць луской збарвелай Чарапкі — Ад горада мільённага Драбкі... І давялося цэламу Расчасціцца: Кавалак ручкі Ад збана-ручасціка, Аскепак піялы. Набытак, часе, Твой малы! Не хоча ўпарта Стаць зноў гліна Глінаю, Бо клалася ж цагліна За цаглінаю І сценамі была, Агнём далучаная да святла. Вятрам бы Пашыраць свае ўладанні, Яшчэ не даканалі Брамы Караван-сарая. Час мыту сам заплоціць! Ваюй, Зямля сырая, З уласнай плоццю! Жалеза не рудой Рудой — Быць хоча хоць іржавым, А жалезам... Харэзм, Ніхто ўжо больш табе не пагражае, Нікому — ты. Быў на зямлі І стаў зямлёй, Аглух ад нематы. Лушчастаю раллёй Зрабіўся дах i посуд. Ступаць балючаю зямлёй Баіцца золак босы...

Хаваюць галаву каня...

Глухой труною Цішыня. Бархан, Што века. Хаваюць галаву каня, Як чалавека.
Вядома, Конскую ратуй — Яна ўратуе. У Каракумы забінтуй Бяду крутую!
Барханачуйна помніць слых Крык І сык кулі, Схавалі жах пажараў злых Воч Ісык-Кулі.
Зямля жанчынай чуе боль, Сама чакае. На спіне праступае соль Саланчакамі.
Мы звязаны спакон вякоў Адной паслугай: Шматуе цішу скон падкоў — Зямлю паслухай!
Начы глушэе Ваўкаўня. Бархан, Што века. Хаваюць галаву каня, Як чалавека...

Запрашэнне ў Беларусь

Раз імя гучыць, Як свята, Стане горача барам. БУДУ Ў радасці за свата, Выбірайся ў шлях, Байрам!
Восень адхіне туркмену Луг, Што ад дажджоў дамок, Хрумст гуркоў, Задуху кмену, Бульбы ўварыстай дымок.
Будзе лёгкай на ўспаміне, І не след пытаць чаму — Ранняя зіма раскіне Госцю белую кашму...
Кружаць, Крэўнасцю сагрэты, Не забыўшы шлях дамоў, Над планетаю паэты Кнігаўкамі родных моў...

Удача

Чакаюць не пагоды З мора. Не год і не паўгода Змора Прыбоем лютым Горбіць плечы. Чакаюць жонкі маракоў. Часцей пытаецца малеча Чаму бацькі У сябрукоў. З такой сустрэліся, Няйначай, Што іх трымае ў моры, Удачай...
вернуться

2

Саланчак (туркмен.) — зыбка з лямца.