— Ну, дык вось ён таксама грыб мухамор. I вы ў яго лес?
— Не, мы пойдзем направа, у чужы. Гэты вясёлы дзядзька засмяяўся.
— А налева, па-твойму, свой?
— Не, ён таксама чужы, але ён з нашай вёскі. Вясёлы дзядзька ляпнуў Косціка па плячы.
— Ты, брат, адразу правільна сказаў, што і ў вас ёсць свой лес. Ён — для ўсіх, ён народны, і вы яго не крадзяце, а бераце, як свой. Шкада толькі, што без каня.
Хлапчукі глядзелі на Міколу, здаецца, не разумеючы, чаго ён, гэты дзядзька, хоча. I Мікола па-думаў сам сабе ўсміхнуўшыся: «Зарана ім гэтая па-літэканомія».
— Ідзіце, хлопцы, — сказаў ён. — Толькі часам не пападзіцеся.
Косцік усміхнуўся.
— Няхай каторы паспрабуе нас злавіць. Абы я з лесу выйшаў. Што ты, скалсу, застаў мяне, ці што?
— Правільна. А ты? — звярнуўся Мікола да меншага. — Рукавіцы забыўся ўзяць?
— Забыўся.
— Снегам рукі патры. Смялей, арол! Ну, у смалярню я гэтай дарогай зайду?
— Зойдзеце, — адказаў Косцік. — Толькі ўсё проста ды проста.
— Ну, дык бывайце, хлопцы, здаровы. Вясёлы дзядзька пайшоў «усё проста ды проста», а дрывасекі направа — у лес.
I ў хлопчыкаў снег хрумсціць пад нагамі. А сонца, сонца!..
— Прыйдзем, Шурка, пад бярозку, — кажа Косцік, — падсядзем: шаргу-шаргу-шаргу… Большае галлё пілачкай, меншае — ножыкам, і выражам цялелс…
Шурку ўспамінаецца казка пра Піліпку-сынка: «Паехаў дзед у лес і высек цялеж…»
— Як тое, Косцік, што тата баяў,— кажа ён і шморгае носам.
— Не-е, тое — казка, — адказвае Косцік. — А вось я вырасту яшчэ большы, і ў нас свой конь будзе, і я буду ездзіць у лес.
— I я таксама, ого!..
— Не, ты будзеш яшчэ ў школу хадзіць. А я не: хопіць з мяне, і так няма з чаго жыць.
Гэтак казала надоечы мама, але Косціку здаецца, што ён дайшоў да гэтай думкі сам.
— А я тады буду яшчэ бальшэйшы і таксама буду ездзіць у лес, — кажа Шурка, каб растлумачьшь, што і ён калісь кончыць школу.
— Не, брат, ты яшчэ смаркач.
Шурка ў адказ толькі шморгае носам і выцірае яго адубелым кулачком. I як гэта ён рукавіцы за-быўся?..
А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп'і, пасля прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі, — быццам квактухі сядзяць. А сонца, сонца!..
— Во, заяц бег, — паказаў Косцік, калі яны звярнулі з дарогі на цаліну, у кусты.
— Дзе?
— Во сляды, бачыш, во! Гэта і гэта. Дзвюма ножкамі… Ці, праўда, чатырма.
I праўда: ад елачкі — заячыя сляды, быццам нехта, бегучы, папіраўся кіёчкам. Пасля пачаліся яліны, бярозы, алешнік, асіннік. Зрабілася зацішней, пацяплела. На ялінах, нагадваючы свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Нешта заварушылася ў зялёным іголлі, і на сонцы заіскрыўся, пасыпаўшыся, снежны пыл.
— Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка. Я крыкну, — от дзе пойдзе!..
Шурка і так маўчаў, утаропіўшыся, як кот на мышыны шэлест у саломе.
— Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. «Ага!» — ёкнула між дрэў глухое зімовае рэха. Прыціхла зноў, а на яліне ўсё ж такі нешта варушылася. У вершняку шушукала — гэта ветрык поўзаў па вяршынях. А так — ціхенька ўсё, толькі сінічкі: ці-сік, ці-сік…
— Ну, рэжма, Шурка, а то ты ўжо замёрз. Вось гэтую.
А гэта была бярозка — пярэстая, касатая, як і ўсе нашы бярозкі. Вакол яе — казіныя сляды і «боб».
— Што гэта, Косцік, хадзіла, — авечкі?
— Але, авечкі. Козы дзікія, сарны…
I чаго ён смяецца, гэты Косцік?.. А-а, нягоднік, таўхануў рукой бярозку, а сам хуценька нізка прыгорбіўся. Пякучы снежны пыл сыпануў з галля на Шурыка. I на твар і за шыю палез…
— Ы-ы! Косцік-хвосцік! Я скажу ма-а-ме-е, — захныкаў Шурка.
— Бачылі дурня, — лаецца ў лесе… Не плач, гэта ж добранька, сняжок. Бачыш, які ён блішчасты на сонцы…
Угаварыў малога, асцепаў, і пачалі рэзаць. I праўда: пілачка звонка шаргу-шаргу-шаргу, а на снег сыплюцца пілавіны. Яны пырскаюць і на рукі Шурыку і на твар, адна папала на вока і пячэ… Шурка змахнуў яе рукой і зноў шаргу-шаргу…
— Ты не віляй рукамі, не цісні! — злуецца Косцік. Шурка як мага стараецца не віляць, а ўсё роўна віляе. Шаргу-шаргу-шаргу…
— У-ух, як цяжка з табой! — уздыхае Косцік і садзіцца на нагу.
— Рукі мае памерзлі…— не вытрымаў Шурка.
— Памерзлі? Дык і я ж без рукавіцаў! Снегам вазьмі патры, як той дзядзька казаў. Або не, ты ж яшчэ малы. Вазьмі пабі аб плечы. Бачыў, як я рабіў?..
Шурка ўстае, адступаецца і размахвае адубелымі ручкамі…
— Ай-ей! — закрычаў ён і заплакаў.
— Што ты, што? — схапіўся Косцік.
— А во!
Гэта — другая бярозка. Шурка выцяўся аб яе запясцю і на дадатак зноў абсыпаўся пякучым снегам.