Читать онлайн "Адклікаюцца рэхам гады" автора Кавалюк Аўгіння - RuLit - Страница 1

 
...
 
     


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 « »

Выбрать главу
Загрузка...

Аўгіння Кавалюк

Адклікаюцца рэхам гады

© Камунікат.org

Уступнае слова

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў.

А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам.

Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей.

Гэты зборнік вершаў складаецца з некалькіх раздзелаў. Адкрывае яго вянок санетаў «Слова жанчыны да Айчыны». Ён (як і наступныя раздзелы «Споведзь» і «Вяртанне») прысвечаны роднай Беларусі, зякой паэтку звязвае непарушная повязь.

Філасофскім пытанням прысвечаны і наступныя раздзелы зборніка: «Роздум», «Роднасць» і «Надзея». Усе вершы прасякнуты глыбокім лірызмам.

У мяне няма сумніву ў тым, што і прапанаваныя ўвазе чытача вершы Аўгінні Кавалюк дазволяць яму лепей ацаніць характэрныя для іхняга разумення думы паэткі, яе пачуцця, настрою і неадрыўнасці лёсу аўтара ад роднага краю, якому яны па сутнасці і прысвечаны.

Роздум аўтара над агульначалавечымі каштоўнас цямі і спрадвечнымі пытаннямі чалавека, якія ён задае сабе, адлюстроўваюць спеласць лірычных думак Аўгінні Кавалюк.

Слова жанчыны да Айчыны

Здалёку бачыцца ярчэй

Мая зямля, мая Айчына

1
Не папракай мяне, Айчына, Па хвалях я бягу адна. Слядоў шчаслівых не лічыла, Пакутных — выпіла спаўна.
Не можа быць пакут бясконцых — Жыццё мяняецца і свет. Бягу туды, дзе многа сонца, Тых змен хачу спазнаць сакрэт.
Бягу да роднай Беларусі — Тым і жыву, і ганаруся, Душы, Айчына, не парань!
Туман мне засцілае вочы, А сэрца ўсё мацней стукоча... Ты мачыхаю мне не стань!
2
Ты мачыхаю мне не стань: З табой былі і будуць мары, Лепш на сваю бяглянку глянь — Маршчынкі заляглі на твары.
Глыбокія — змяняюць твар, Душу маю — змяніць не могуць, Душа, бы паланянка мар, Мяне вяртае на дарогу.
Так бегчы можна толькі ў сне — Тады, як цешышся вясне, Шукаеш першацвет вачыма.
Ах, любы, родны, ціхі кут — Прытулак шчасця і пакут, Гадоў нямала за плячыма.
3
Гадоў нямала за плячыма. Зусім адвыкла ад прынук. Жыццё ўсё ж нечаму вучыла: Галоўнае — жыць з працы рук.
Чароўнай мовы не забыла, На ёй спявала, як магла. І тое, што найбольш цаніла, Дзеля нашчадкаў берагла.
А як пражыць без мовы роднай — Сваёй, жывой, высакароднай, Як абысці гнілую твань?
Любы народ без роднай мовы, Бы конь кульгавы без падковы. Агулам ты ўсяго не гань.
4
Агулам ты ўсяго не гань: Не кожны можа ладзіць з часам, Час высвятляе тую грань, Якую успрымаем разам.
Святую спадчыну сваю, Людскіх знаходак прыгажосць Душою людзі пазнаюць — Пакуль у ёй сумленне ёсць.
Ў душу глядзі, не памыліся, Мы ад цябе не адракліся, Імкнёмся да глыбіняў мора.
Вучыся дбаць аб нашым лёсе, Каб нам хоць крыху лепш жылося, — Ты ж — абаронца і апора.
5
Ты ж — абаронца і апора, На лёс не будзем наракаць: Той час меў асаблівы нораў, Яго дарэмна папракаць.
Ні да кацапаў, ні да ляхаў Ты не хіліся, будзь сабой. І хай жалезнага Гулага Рука не вісне над табой.
     

 

2011 - 2018