Выбрать главу

- Канечне ж, сухія, а пры чым тут гэта!

- Таму што на марскім дне чаравікі ды боты заўжды мокрыя,- сказаў Грыфон таямнічым голасам,- таму шмат якія рыбы кХЕКаюць. Цяпер зразумела?

- А хто шые марскім жыхарам абутак?- згараючы ад цікаўнасці спытала Аліса.

- Вядома, камбала ды вугар,- крыху нахабна адказаў Грыфон,- гэта і малая крыветка ведае!

- Калі б я была хекам,- заўважыла Аліса ў якой яшчэ не выходзілі з галавы словы песенькі,- я б не дазволіла дэльфіну аддавіць сабе хвосцік, я б яму крыкнула: “Асцярожней, калі ласка, вы нам тут не патрэбны!”

- Ён абавязкова павінен быць,- паведаміў Фальшывы Чарапаха,- аніводная разумная рыба не пойдзе ў супольнасць, дзе няма дэльфіна.

- Няўжо! А чаму?- здзіўлена спытала Аліса.

- Тут няма загадкі,- адказаў Чарапаха,- справа ў тым, што дэльфін сваім вялізным хвастом проста змятае ўсіх мядуз са шляху, таму калі рыбы мяне кудысьці запрашаюць, я пытаюся: “А хто мяце?”

- А ў нас звычайна пытаюцца :“З якой мэтай?”,- сказала Аліса

- Добра! Дастаткова аб гэтым.- пакрыўджана заявіў Чарапаха, а Грыфон дадаў:

- Цяпер ты распавядай сваю гісторыю!

- Добра, я раскажу пра свае прыгоды, але ж толькі з сённешняга ранку,- крыху сарамліва сказала Аліса,- няма сэнсу распавядаць пра тое, што было ўчора, таму што ўчора і я была іншай.

- Не разумею аб чым ты. Растлумач,- сказаў Чарапаха..

- Не, не! Спачатку прыгоды,- не цярпліва заенчыў Грыфон,- на тлумы губіцца столькі часу!

Так што Аліса пачала распавядаць з таго моманту, як у першыню ўбачыла Белага Труса. Спачатку яна крыху баялася, што з яе пачнуць здзеквацца, але ж істоты падселі бліжэй, адзін з правага, другі з левага боку, шырока расплюшчылі вочы, і раскрылі рты. Таму асмялеўшы працягвала. Яе слухачы паводзілі сябе ціхінька, ажно да таго моманту, калі Аліса распавяла пра сваю папытку прачытаць “ТАТКУ ВІЛЬЯМА” для Вусеня і як пераблытала ўсе словы. Тады Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуўшы сказаў:

- Так!.. Гэта вельмі цікава!

- Як такое можа здарыцца, вось у чым пытанне!- сказаў Грыфон.

- Кажаш, усё пераблытала?!- глыбокадумна спытаў Чарапаха.- Я хацеў бы сам паслухаць, ці не магла б ты паўтарыць папытку? Пачынай!

Ён паглядзеў на Грыфона так, нібы ён мае над Алісаю ўладу.

- Падыміся і чытай “ГЭТА ЕНК АБІБОКА”,- сказаў Грыфон.

- Як гэтыя істоты любяць кіраваць і прымушаць чытаць вершы!- падумала Аліса,- Я быццам у школе на занятках.

Але ўсё ж такі паднялася і пачала чытаць. Дзяўчо знаходзілася яшчэ ў моцным ураджанні ад Лобстэравай Кадрылі і амаль не ведала, што казала. Таму словы вершыка атрымаліся гэткімі:

“Чую лобстэра енк, ён страшэнна зароў: "Падгарэў я і цукар згубіў з валасоў." Ну, а потым, ён ботам мысочкі загуў І нібы Валадар шпацыруе па дну. Калі ў моры адліў - ён вясёлы, басісты, Пра акул размаўляе заўжды ганарыста, Але ж толькі акулы з прылівам прыйдуць, За бліжэйшы адразу хаваецца кут”.

- Гэта не тое, што я прызвычаўся расказваць у дзяцінстве,- заўважыў Грыфон.

- Я ўвогуле не чуў гэтага раней,- сказаў Чарапаха,- але гучыць гэта, як лухцень нейкая.

Аліса не сказала анічога, яна села і схавала тварык у рукі. Хаця разумела, што калі б у яе атрымалася, гэта было б сапраўдным дзівам.

- Я патрабую тлумачэнняў,- сказаў Чарапаха.

- Хіба яна можа?- шпарка сказаў Грыфон.- Працягвай далей!

- Але ж боты,- не сунімаўся Чарапаха.- Навошта ён выгінае ім мысочкі?

- Каб было зручней танчыць,- сказала Аліса, але страшэнна была ўсім гэтым азадачана і збіралася перайсці на іншую тэму.

- Давай працягвай далей,- падштурхнуў яе Грыфон,- “Я праз сад яго йшоў...”

Аліса не магла аслухацца, хаця і была ўпэўненая, што зноў будзе ўсё не верна. Тым не менш працягвала дрыжачым голасам:

“Я праз сад яго йшоў і пабачыў здалёк, Як Сава і Пантэра дзялілі пірог. Тую страву Пантэра адна скаштавала, А Сава толькі блюда з яго атрымала.
Потым лыжку Пантэра Саве аддае, А сабе нож ды вілку для мяса бярэ. І сыходзіць узняўшы свой хвост над травой, Завяршыўшы пасілак нязграбай...”

- Навошта ты кажаш усялякую дрэнь,- перарваў яе Фальшывы Чарапаха,- калі анічога не тлумачыш? Гэта самы заблытаны верш з усіх, якія я чуў!

- Так, але думаю, мы павінены скончыць,- сказаў Грыфон да вялікай радасці Алісы.

- Будзем паказваць другую фігуру з Лобстэравай кадрылі,- працягваў Грыфон,- ці Чарапаху праспяваць сваю песню?

- Вой, лепш песню, будзе добранькім,- адказала Аліса, так хутка, што Грыфон заўважыў, пакрыўджана: