Выбрать главу

Калі мы хочам схарактарызаваць адносіны Беларусі да сваіх суседзяў у гэтым пэрыёдзе, накш кажучы тагачасную вонкавую палітыку Беларусі, дык трэба заўсёды мець на ўвеце, што ніякія прыпадкі, сымпатыі, ці аптыпатыі, ня йгралі тут ролі, а менаваныя адносіны фармаваліся выключна пад кутом гледжаньня пашырэньня ці абаророны палітычных інтарэсаў Беларусі, як незалежнага гаспадарства. Гэтая тэндэнцыя ў вонкавай палітыцы Вялікага Княства выступае вельмі выразна, яе ня трэба спецыяльна шукаць. Толькі ёю тлумачыцца факт шматвяковага йснаваньня гэтага спадарства, бо калі-б яе ня было дык у тых палітычных умовах, у якіх існавала Вялікае Княства, яно-б развалілася ў сваім жа пачатку.

Пасьля выясьненьня тых нацыянальных, культурных i палітычных асноў, на якіх было збудавана Вялікае Княства Літоўскае, мы прыймаем як факт сам праз сябе зразумелы, што вонкавая палітыка Вялікага Княства мела выключна беларускі характар, што наяўнасьць у гаспадарсьцьве іншых нацыяналынасьцяў, прыкладам жмудзінаў, або накш летувісаў, не ўплывала ні ў якой ступені на беларускі характар гэтае палітыкі. У ёй мы бачым тыя-ж тэндэнцыі, што i ў першым пэрыёдзе. Больш таго — сучасны беларускі нацыянальны рух з палітычнага гледзішча базуецца на тых самых асновах, на якіх будавала свае адносіны да суседзяў Вялікае Княства, мае тыя самыя мэты. Само сабой зразумела, што палітычны сьвет вонках нас сяньня выглядае накш i практычныя нашыя шляхі могуць накш бегчы, але асноўная думка — завядзеньне ў Беларусі беларускіх нацыянальных, культурных, гаспадарскіх і палітычных асноў жыцьця на ўсім яе этнаграфічным прасторы й абарона гэтых асноў на ўсім гэтым-жа абшары ад захопніцтва звонку застаецца тэй самай. Гэты мамэнт заслугоўвае на асаблівае падчыркненьне, бо ён устанаўляе вяков ыя традыцыі нашага адроджанага нацыянальнага жыцьця, стварае для яго вялікія гістарычныя фундамонты, легітымуе яго перад чужынцамі. Мы зацемілі, што ў другім пэрыёдзе адносіны з суседзямі скамплікаваліся. На ўсходзе й захадзе вырасьлі новыя сілы, якіх раней ня было. На ўсходзе зьявіліся татары, а на захадзе — Польшча.

Татары, пасьля шарэгу больш, ці менш, крывавых баёў, падбілі рускія княствы на чале зь Кіевам. З маланкавай хуткасьцю яны апынуліся на ўсходніх і паўдзённых узьмежжах Беларусі. Але тут яны сустрэлі рашучы адпор. Спачатку яны былі адбітыя ад Смаленску, а потым у неаднаразовых баёх пабітыя на паўдні. Татары пакінулі Беларусь у спакою, a рынуліся ў Заходнюю Эўропу дзе ix з трудам паўстрымалі.

Гэты мамэнт заслугоўвае на асаблівую ўвагу й падчыркненьне. Сьветчыць ён з аднаго боку аб сіле тагачаснае Бсларусі, а з другога, дзякуючы дадзенаму татарам адпору, беларусы абаранілі сабе магчымасьць свабоднага ад татарскіх уплываў культурнага й палітычнага разьвіцьця.

Апошняе адбывалася ў нас з гэтае прычыны накш, як у іншых усходня-славянскіх народаў, каторыя, дзякуючы доўгаму татарскаму ярму, набылі ў вялікшай, ці меншай ступені татарскі культурна — палітычны сьветагляд, татарскія навыкі.

Аж да вызваленьня Масквы ад татарскае няволі (канец XV ст.) Беларусь мела прад сабой на ўсходзе з палітычнага гледзішча адзіны татарскі сьвет. Ходаньне ў вялікіх разьмерах зь ім ня спынялася аж да сьмерці гаспадара Аляксандры Ягайлавіча (1505). Фактычна, аднак, Беларусь мела тут i другого праціўніка, якім было вырастаўшae пад татарскай апекай Вялікае Княства Маскоўскае. Пасьля таго, як гэтае гаспадарства ськінула зь сябе палітычную залежнасьць ад татараў, яно выявіла сябе, як зацятага ворага Беларусі, пераняўшы на сябе шмат у чым татарскія традыцыі ў змаганьні зь Беларусьсю. Дасюлешнія валадыры ўсходу — татары — з вызваленьнем Масквы, падзеленыя палітычна, сталіся дзейнікам, выкарыстоўваным Беларусьсю й Масквой у ix змаганьні. У той час, калі Масква падбухторвала супроць нас крымскіх татараў, Беларусь зь няменшай скуткоўнасьцю падбухторвала супроць Масквы Залатую Арду (над Волгай).