Ужо сам факт, што Беларусь так доўга знаходзілася пад маскоўскім панаваньнем, можа сьветчыць, што апошняе павінна было пакінуць у нас свае насьледкі. I яно ix пакінула. Маскоўскія культурныя ўплывы, дзякуючы сваей поўнай процілежнасьці заходня-эўропэйскім асновам культурнага й псыхолёгічнага сьветагляду, на якіх будавалася старая беларуская культура, прынесьлі нам асабліва прыкрыя насьледкі й руіну. Справа ў тым, што маскоўскія ўплывы, як усходнія, разбуралі ня толькі будынак, але самыя фундамэнты беларускае культуры, а праз гэта аддзеівалі на перараджэньне беларускае псыхікі. Маскоўскія ўплывы нішчылі ў беларускай душы гон да поступу, да дасканаленьня, ініцыятыву, a прыносілі з сабой азнакі ўсходняе псыхікі — застой, бязвольнасьць, фаталізм нялюдзкае ідэі, дэспотыю. Апошнія прышчэплівалі нам расейская школа, расейскі духоўнік, інтэлігенцыя, ураднік, пан, літаратура. Гэтыя ўплывы пакінулі найглыбейшыя сьляды там, дзе маскоўскае панаваньне трывала найдаўжэй. Бяручы стары беларускі культурны тып як крытэрый, можна вельмі лёгка сьвердзіць гэтыя сьляды.
Возьмем хоць-бы так шырака распаўсюджаную ў беларускім народзе сяньня пасыўнасьць, адсутнасьць ініцыятывы, злучаную нават зь бязвольнасьцю. Гэтыя маскоўскія прыкметы проста ўеліся ў псыхолёгічную йстоту беларускага народу. Ix можна выкрыць на кажным шагу. Вякамі Масква забівала ў беларускім народзе ймкненьне да прагрэсу, ідэалізм, свабоднуго волю й рабіла гэта мо не таму, што адчувала да нашае культуры спэцыяльную ненавісьць (хоць i гэта было), але проста таму, што нічога іншага з натуры сваёй рабіць не магла. Масква, ці гэта царская, цi чырвоная, магла цярпець толькі бязвольнага чалавека, чалавека-машыну, празначаньнем якога было быць сьляпым аружжам у рукох дэспата, як носьбіта фаталістычнае ідэі. Усё, што выламвалася з гэтых абручоў, было ў пачатку ліквідавана й ня толькі ў нас, але ўсюды, куды сягала маскоўская рука, нават у самой Маскоўшчыне.
Гэткім парадкам Масква забівала ў нашай псыхіцы пачуцьцё чалавечае годнасьці, узгадоўвала ў ёй камплекс чалавечай ніжэйшасьці ў адносінах да кажнага, хто гіерархічна стаяў бліжэй да «бога» — носьбіта ідэі. I гэта аднолькава правільна так у адношаньні да «простага» народу, як і інтэлігенцыі.
Прыгледзімся, напрыклад, да інтэлігента з расейскай, усходняй культурай. Што гэта за чалавек, што за тып? Гэта чэхаўскі чалавек у футарале, гэта прадмет. Ён няздольны да ніякае грамадска – культурнае ініцыятывы, ён ня мае радасьці жыцьця, творчасьці, ён на ўсіх, а ў тым ліку і на сябе, толькі плюе. Ён здольны толькі паслухмяна йсьці на рэзь, але ніколі не змагацца. Ён усяго баіцца, ён вечна шукае, дзе ёсьць тая фатальная сіла, каторая пераможа, каб за ланцуг, які ён ахвотна прыймае, мець магчымасьць зрабіць сваю маленькую, у сутнасьці нікому непатрэбную, кар'ерку. На людзей волі, адвагі, энэргіі, ён глядзіць, як на дзівакоў, здольны, нават, ix крытыкаваць, ніколі насьлядаваць, але гатоў зараз-жа, калі гэтыя людзі перамагаюць, абярнуцца ў іхняга раба, з адзінай мэтай захаваць сваё жыцьцё, у лепшым выпадку сваёй сям'і, бо, хоць ён ня мае жыцьцярадаснасьці, але усё-ж «жить ведь хочется». Што такі тып ёсьць агульна-расейскім, можна сказаць — нацыянальным, аб гэтым ня трэба шмат разводзіцца. Жыцьцё дае нам багатае дазнаньне з гэтага гледзішча, а найлепшым доказам ёсьць тут мастацкая расейская літаратура, якая дасканальна аддае расейскага інтэлігента ў толькі што разгледжаным сэньсе. Калі мы спатыкаем, часам, інтэлігента з расейскай культурай, які ня мае гэтых свомасьцяў, дык прычына гэтага ляжыць у тым, што або яго паходжаньне не маскоўскае, або ён спаткаўся з культурай заходняй, якая акілзала ў ягонай душы лішнія сымпатыі да маскоўскае культуры, накш кажучы перамагла апошнюю.
Усё тое, што мы наглядаем у інтэлігента з маскоўскай культурай датычыць простага народу, што знаходзіўся пад расейскім уплывам, толькі ў апошняга, зразумела, гэтыя свомасьці выступаюць ня так размавіта, багата. Але ў адным i другім выпадку гэта зьявішчы глыбока ад'емныя ў нашым культурным жыцьці.
Як праяў усходніх маскоўскіх уплываў трэба разглядаць даволі часта выступаючую ў нас адсутнасьць пачуцьця собскае годнасьці, на мейсца якой буйна ўзгадавалася пачуцьцё ніжшыні, грэблівае, а толькі ў лепшым выпадку, абыякавае адношаньне да ўсяго, што сваё. Гэтая азнака вельмі характэрная для культурнага тыпу расейскага, які заўсёды адносіўся да ўсяго што чужое, зь піетызмам і таптаў сваё, хоць яно было часта шмат вартасьнейшым.
Пабач з усходняй маскоўшчынай на беларускі культурны тып даволі паважны ўплыў у апошніх стагодзьдзях няволі мела польшчына.