Выбрать главу

Гэтак стаіць справа з нашымі нацыянальнымі назовамі. Насоўвалася-б у сувязі з гэтым думка, каторы назоў мае вялікшае права на існаваньне i пашырэньне. На гэта трэба адказаць, што ўсе тры назовы аднолькава добрыя, усе тры зусім добра азначаюць нацыянальнасьць беларусаў. Калі каму выдаецца дзіўным паварот нашых старых назоваў i ўжываньне ix побач з «беларусамі», дык гэта адзіна толькі квэстыя непрызвычаеньня i слабой асьведамленасьці ў собскай гісторыі. Таму, падобна іншым народам, якія ўжываюць побач розныя свае нацыянальныя назовы, могуць гэта рабіць i беларусы. Мікола Шкялёнак, Беларусь і суседзі. Гістарычныя нарысы

Да асноў нашае нацыянальнае гордасьці

Здаровае нацыянальнае пачуцьцё народу ня любіць самахвальства й нездаровай амбіцыі, бо яны ўзгадоўваюць грамадзянства ў нездаровым кірунку. Але значна горш дзеіцца тады, калі грамадзянства мала ведае аб сабе, недаацэньвае сябе, бо тады яно ўсяго палохаецца. Жыве й ня жыве. Можна, нават, цьвердзіць, што недаацэньваньне сваіх сілаў ёсьць горшым у сваіх рэзультатах ад пераацэньваньня.

Мы, беларусы, станоўча не даацэньваем сваіх творчых здольнасьцяў і багацьцяў сваёй душы. Мы гаворым аб ix надта скромна, а часам дык нават зь нейкай стыдлівасьцю. Робім так таму, што мала аб сабе ведаем. Таму ў нас няма зусім пяяньня сабе самахвальных гімнаў. А калі дзе штосьці падобнае й здарыцца, дык мы ўспрымаем гэтую хвальбу надта крытычна, зь недаверам, быццам пытаючыся — ці гэта магчыма?

А тымчасам, мы, запраўды, маем чым ганарыцца. Каб гэта даказаць, нам ня трэба, нават, заглядаць у свае беларускія каролы, а досыць сягнуць да працаў чужынцаў б нашым народзе, краю. Гэтыя чужынцы ня мелі патрэбы, aнi падыймаць нашай нацыянальнай сьведамасьці, ці гордасьці а ні тым балей пяяць нам бязасноўныя гімны. Калі яны, аднак, гэта робяць, дык прычына ляжыць у тым, што яны проста аб’ектыўна сьцьвярджаюць нашыя вартасьці, каля якіх ня могуць прайсьці моўчкі. Перад намі рэдкая ўжо цяпер кніжка Безсонава «Белорусския песни». Аўтар расеец, пазнаўшы беларускі народ у яго мінуласьці й сучаснасьці, выстаўляе нам вось якую характарыстыку (падаем у перакладзе з расейскага).

Беларуская нацыянальнасьць выказала здумеваючую сілу й жывучасьць асноўных прынцыпаў, рознабаковасьць разьвіцьця, перамагаючую ўплывовасьць. Яна ўмела на роўных правох ужыцца з такімі дужымі ў той час народамі як польскі й іншыя. Не падбіваючы ix вонкавым аружжам, яна бязупынна, або ходалася дзеля прыязнага аб'яднаньня, або сябравалася дзеля нутроной, самаазначаючай барацьбы й паступова шаг за шагам умела перамагаць сваім духовым, маральным, слоўным, творчым, бытавым, цывільным, будуючым і цывільным уплывам. Аб ёй, сапраўды, з поўнай справядлівасьцю можна сказаць, што ў гэтым дзеле яна не здала ані ступені зямлі, ані камяня свайго будынку, наадварот — стварыла зямлю й цэлы край, узнясла ад фундамэнтаў свой вялікі будынак. Язык свой яна налажыла на бальшыню другіх народаў, зь языком граматнасьць, з тым i другім светапагляд, а зь ім, пасярэднім правадніком, на ўсе іншыя самабытна-цывілізуючыя асновы: на хатнюю бяседу, на літаратурную мову, на пісьмо ўсіх цывільных, а часткава гаспадарсьцьвенных спраў, на першыя школы, на царкоўнае слова й пяяньне.

Народны абрад яе захаваў сваю нязвыстарадаўнасьць, народны звычай разьвіваўся бесьперашкодна да дробязяў, творства бушавала спорнымі сіламі, песьняй і вершам не шырокім і даўгім, але найразмавітшым i прыгожым, часта жартоўным у якім адлюстроўваўся ўвесь абраз народнага жыцьця. Досыць сказаць, што без беларускай песьні вартасьць «Слова аб палку Ігapa» памалела б прынамся на трацьціну, што многае для ўсяго славянскага песеннага творства зьгінула б, або асталося няясным i няпоўным бяз спадчыны, пакінутай ею.

Быт прасты, паважны й асабліва трывалы, менш за ўсё дзікі ці грубы, больш за ўсё аб’еднываючы, даступны іншым, для сябе цёплы, дастатковы бяз роскашы, роўны без надмеру, бяз буры й трывог, з спакойным характарам, умераным гумарам, прыемным хоць дробным, але ўзорыстым заканчэньнем. Праца хоць не пасьпяховая, але даўгая й вытрывалая.

Гарадзкое жыцьцё даўно ўрэгулявана азначаным цывільным правам. Цывільныя формы жыцьця не асталіся ў задзе ў прыраўнаньні з такімі-ж самых далёкіх заходніх суседзяў: яўнае й публічнае судаводзтва, а зь ім i адпаведная разбудова судоў ужо ад XVI ст. Статуты — гэта найвялікшыя юрыдычныя памятнікі.