Выбрать главу

Купала мае свае абрады, свае характэрныя ўрачыстасьці і гульні, а разам з гэтым свой уласны цыкль песьняў. Тутка сабрана ўсё, што ёсьць для беларускага селяніна самага сьвяточнага, таёмнага, прыцягваючага і ігрывага ў працягу ўсяго летка, каторае ў іншую пору поўнае бязвыхадных цяжкіх работ пад сонечным зноем на пяскох або балотах.

У Купалу ўсе песьні маюць у сабе свае купальскія адзнакі. Гэтыя карагоды завуцца «гульнямі», «ігрышчамі», гэта й ёсьць нашы Ludi, наша сцэна, наш захаваўшыся зародыш народнага тэатру[3].

Купала — некалі самае важнае, найвялікшае сьвята, пасьля агранічана сьвяткаваньнем толькі ў працягу аднэй ночы, але й тут стары абрад з кожным днём распадаецца пад уплывам хрысьціянства, асталіся адно толькі самыя неабходныя абставіны ўрачыстасьці, без якіх яна зусім-бы счэзла, — касьцёр і чучала; для іншых гульняў патрэбна была-б падгатоўка, час ды й асобыя людзі; а тут даўно ўжо няма ні таго, ні іншага: прыходзе прыгон, настае час гарачых работ, усе ўчасьнікі — рабочы люд, земляробы. Купальскай песьні прыходзіцца толькі ўспамінаць стары абрад, але ня ўторыць адпаведнай дзеі. Тыя, хто калісь быў неабходным слугой і выразьнікам Купалы, пасьля таго, як прагналі багіню, папсавалі сьвята й абрад, тыя адарваны лёсам ад свайго дзела, кінуты на вандроўнае скамарошае жыцьцё, а пасьля й зусім счэзьлі бязсьледна[4].

Як на Купалу жыве, гаворыць і дзействуець у стычнасьці з чалавекам уся прырода, гэтак на Коляду задаюць ей пытаньні і варожаць, разгадваюць таёмны зьмест яе адказаў. На Купальле гавораць і дзействуюць дрэвы, травы, краскі; на Коляды яны выступаюць у свайго роду драме, яны маюць стычнасьць з бытам чалавека, як напр. Хмель, Канапель, Мак, Просо і г. п. Тое самае й са зьверамі і жывёламі: іх прадстаўляюць людзі, уваходзячы ў іхняе палажэньне, або яны прадстаўляюць сабой чалавечае жыцьцё. Гэткія ёсьць напр. гульні — прадстаўленьні, як: Гусь, Яшчар, Мядзьведзь, Журавель ды інш. Апранаюцца або маскіруюцца часам вельмі ўдачна, найпрасьцей выварачваючы кажух. Самае распаўсюджанае — гэта Казёл, або часьцей Каза — гэты неадлучны таварыш клясычнае драмы, трагэдыі й бога, які сьвятам сваім выклікаў да жыцьця тэатр. У некаторых мясцох Казу робяць надта хораша (за яе апранаюць дзяцюка): з мордай, ражкамі, зістужкамі, званочкамі. Найпрасьцейшы спосаб — на галаву апранаюць белую кашулю, а над галавой чалавека прышываецца да кашулі зробленая з чаго-небудзь галава казы; морда яе зоблена з двох драўляных дошчак, праз якія праходзіць вяроўка, каторай канец дзяцюк трымае ў руцэ сваей і цягае за яе, а ад гэтага дошчачкі пляскаюць, як губы й зубы казы. Гэтыя самыя гульні спатыкаюцца й ў старадаўніх скамарохаў асабліва Мядзьведзь і Каза[5].

Каза мае ня толькі свой рэчытатыў прадстаўленьня, але й сваю спэцыяльную песьню:

Го-го-го, Козынька, Го-го-го, шэра, Го-го-го, бела, Ой, расхадзіся, Разьвесяліся Па ўсяму дому Па вясёламу. Ой, пакланіся Сему гаспадару І жане яго, І дзеткам яго. Ого-го, Козынька, Ого-го шэра, Ого-го, бела!
Гдзе Каза тупаю, Там жыта купаю, Гдзе Каза рогам, Там жыта стогам, Гдзе Каза ходзіць, Там жыта родзіць.
Ого-го, Козка, Ого-го, шэра, Ого-го бела! Паслухай, Козынька, Гдзе ў звоны звоняць, Гдзе ў бубны бубняць, Гдзе ў трубы трубяць, Гдзе йскрыпцы граюць!
Ого-го, Козынька, Ого-го, шэра, Ого-го, бела! Паглядзі на грады, Ці няма здрады? Старая баба То тая здрада.
вернуться

3

П. Безсоновъ, БѢлор. пѢсни.

вернуться

4

П. Безсоновъ, БѢлор. пѢсни.

вернуться

5

П. Безсоновъ, БѢлор. пѢсни.