Выбрать главу

А якія сінякі пакідаў у мяне на персях пасля ночы, колькі болю ад яго пацярпела, здзеку ад дурных выхадак, колькі слёз праліла!

Ты ўсё яго прасіў жывое ваўчаня, ласяня. Кожны раз абяцаў і так і не выпаўніў абяцання!..

Не любіла яго і радня. Свякруха — добрая, замуленая клопатамі кабета — аднойчы мне прызналася па сакрэце: калі нарадзіла Яна, адразу ёй у вуха шапнуў нейкі голас:

— Бяду, кабета, на свет пусціла! Лепш было б, каб яно і не нарадзілася ў цябе!

Так і выйшла, як бачыш.

Костачкі Твае, сыночак, кепска зрасліся. Вазіла Цябе па кастаправах, але лячэнне давесці да канца не паспела. Таму ў Цябе зараз, мабыць, і рука крывая,— справіцца з шабляй, з лу-кам ці бердычам ужо ніколі не зможаш. Гэта надта добра, я не вельмі і ўбіваюся. Яшчэ тады падумала, стары грэк напрарочыў майму сыну вялікую будучыню і, напэўна, не вайсковую.

Так яно і атрымалася.

Раздзялілі нас з Табой татары.

У сямейным лагеры жонак каралеўскіх рыцараў было тады надта шмат ды амаль у кожнай па трое, пяцёра, а нават і па сямёра дзяцей. Спачатку татары адабралі ў нас вопратку, зола-та, серабро, а ў дварах і палацах сабралі посуд, паздзіралі са сцен нават абіцце. Усім гэтым заладавалі нашыя ж карэты, ва-зы ды адправілі ў арду і толькі тады заняліся ясырам. Выбіралі для яго маладых і маладзенькіх, а хлопчыкаў — гадоў з васьмі.

Напалі ноччу, калі ніхто не чакаў. Хлопчыкаў з васьмі гадоў меліся выхаваць на янычар. Іх аддзялілі і адразу кудысьці павялі, а нас усіх давай паласаваць нагайкамі — куды папала. Панаганялі страху, сталі вязаць.

З тае жахлівай ночы па Божай волі і нясу цяжкі крыж».

Раздзел трэці

Яе сын — «вечна малады»

«Вярнуўшыся з Аравіі на радзіму, я, сынок, даведалася, што Цябе са Львова забраў Твой дзядзька Нічыпар, аддаў чалавеку, які скупляў хлопчыкаў, рабіў іх «вечна маладымі» [23] ды прадаваў манастырскім, кляштарным, княжаскім, каралеў-скім, а то купецкім хорам.

Чэсна гаворачы, скажу: як тады выпадак з рукой, так і гэтая вестка не надта мяне прыбіла.

Такая кастрацыя — не еўнухаў жа рыхтавала для якога небудзь арабскага шэйха. Яна, як усім вядома, учыняецца на хвалу Усявышняму, прыбліжае да Нябеснага Трону, дзе бытуе Нявеста ненявесная, Уладарыня Усемагутная, Прачыстая Дзева Марыя. Менавіта «вечна малады» мае і сярод знаці потым пашану ды послух, а за працу яму плацяць так, што жыццё спевака забяспечана аж да самай смерці ды яшчэ потым і сваякам дабра дастаецца.

Варта ім так плаціць — сама пераканалася.

Вяртаючыся са Стэфанам — пра якога Табе раскажу по-тым — з Аравіі, трапілі мы ў Рыме на выступленне Сіксцінскай капэлы. Памятаю, япічэ нават дзівілася, чаму перада мной усе харысты як адзін гладкія, грудастыя ды гэтак высокія. А мой Стэфан хмыкнуў:

— Гэтыя горы сала і тлушчу? Бо яны ўсе вылегчаныя, хіба ты не здагадваешся?

Штосьці дадаў яшчэ здзеклівае, але я ўжо заслухалася салодкімі цёплымі галасамі.

Ну і слухавіска было! Калі ж альты і сапрана пачалі выконваць яшчэ свае пасажы, калі іхняе трапяткое серабро злілося ў акорды, ірванула ў вышыню, завіравала пад вялізным купалам з Бэжым Дзіцяткам і Светазарнай Багародзіцай, калі адтуль нябесная гармонія, поўная магутнай чароўнасці і раскошнай пекнаты, абрынулася на людскія галовы ды запоўніла да краёў вялізны, бы цясніна Русалак у Аравійскім моры, гмах храма, здарыўся цуд.

Нават мой Стэфан праслязіўся

Заліліся слязьмі загартаваныя ў баях і на жыццё вых дарогах нашыя рыцары.

Сама бачыла, як самлела каля мяне ўся ў золаце ды брыльянтах вяльможная сеньярына і асунулася пад дубовую лаўку, а служанкі яе скроні націралі спірытусам.

Потым я вылічыла — у тую пару Табе ішоў чатырнаццаты. У такім узросце пасля шматгадовай вучобы гармоніі, кантрапунктаў, кампазіцыі, тэорыі гукаў якраз і набіраюць тых хлопчыкаў у капэлы. Але ж не падумала і не гадала, што сярод харыстаў з салодкімі, цёплымі, анёльскімі галасамі тымі быць магла і найдаражэйшая для мяне істота.

Аднак прызнаюся Табе, як перад канфесіяналам[24] на споведзі, якісьці чарвяк мяне грызе, свідруе, трывожыць да сённяшняга дня і нікуды ад яго не магу падзецца. Хачу, угаворваю сябе так і гэтак, але нічога не атрымліваецца. А таму, бо сэрца маё адчувае штосьці няладнае.

Толькі пасля стала мне вядома, што не ўсе «вечна маладыя» робяцца здольнымі да спеву — не ў кожнага праразаецца адпаведны голас. Найчасцей пройдзе хлопчык усе тыя мітрэнгі і — дарма.

вернуться

23

Так называлі некалі кастратаў.

вернуться

24

Спецыяльная будка ў кляштарах, касцёлах, з якой ксёндз прымае споведзь.