Сказанае Лаўрэнам, мужчьшы ў змроку хвіліну перажывалі моўчкі.
Кацярыне надта ж карціла выйсці з-за кадушкі з пальмай ды прыняць удзел у зямляцкай размове — нават у тым, у чым яна не разбіралася. Падараваны кінжал даваў ёй на галернікаў якоесьці права. I ў той час яна разумела, што для знаёмства яшчэ не адпаведны момант. Таму сабрала ўсю сваю сілу волі і не рухалася з месца.
Сяброў рассудзіў Стэфан:
— Вядома, боская сіла тут ні пры чым. Справа ў тым, што лук майстры робяць не з якой-небудзь елкі ці ляшчыны, а з дубу, грабу. У такім дрэве, панове, таіцца сіла быка, яна і стралу пасылае чорт-ведама куды!
Лаўрэн не здаваўся:
— Ну, добра, спадар Стэфан, няхай будзе так. Але вазьмі-це гэты самы кавалак дубу, навастрыце канец і паспрабуйце ім панцыр прабіць. Не праб'еце! А страла, пушчаная канцамі лука ды цецівой, яшчэ калі яна са свежага шоўку, прашывае навылет!
Нехта са змроку заўважыў:
— Вацьпаны, каб гэта зразумець, трэба папаламаць галаву!
Барысевіч згадзіўся:
— Да ўсяго мусова галаву прыкласці, але ў даным выпад-ку— думай ці не, а вынік адзін!
Так і не вырашыўшы пытання, Стэфан уставіў сваё:
— Я, вацьпаны, яшчэ скажу аб стрэлах. Мяне надта дзівіць, што людзі словы страляць, абстраляць, расстраляць, перастраляць, гэта значыць выканаць дзеянне звязанае з лукам і цецівой, неяк незаўважальна пераносяць на рушніцы, мушкеты, гарматы, пісталеты! I з іх мы ўжо страляем, хоць з жалезных дулаў вылятаюць у нас не стрэлы, а кулі алавяныя, чыгунныя гранатнікі!
Зноў усе пасмакавалі сказанае:
— А і праўда, бытта ў нашых продкаў не хапіла слоў, каб вызначыць зусім іншае дзеянне...
Стэфан адказаў сабе сам:
— А ўсё таму, бо людзі, мабыць, гэтак спрошчваюць сабе жыццё. Навошта ім ламаць язык яшчэ адной назвай, калі ёсць абкатаная для падобнага дзеяння? Так у іх і атрымліваецца, што замест па ворагу з мушкетаў алавянымі кулямі куляць, гавораць тое, да чаго прызвычаіліся даўно — страляць!
Зноў згадзіўся нехта невідочны:
— Гэтак тлумачэнне знойдзеш усяму, толькі галаву паламай!
Азваўся неўпапад Хведар Грэсь:
— Я, рыцары, са свайго вопыту даўно заўважаю, што і на ворага ідучы, рабіць усё трэба з галавой! Калі ты скачаш, напрыклад, на праціўніка, нават не старайся пікай трапіць яму ў бок ці ў плечы,— спераду найлепш заязджай! Тады хуткасць твайго каня і яго скакуна складуцца, удар атрымаецца страшны! Нават калі пасля няўдалага бою ў цябе з-за недахопу адпаведнага дрэва грот надзеты на звычайную тычку ад хмелю! Ад удару, вядома, тычка зламаецца, але прашыеш яго хоць трэскай!
Барысевіч дадаў:
— А ведаеце, гэтаксама і з шабляй! Калі даганяеш праціў-ніка, абавязкова старайся заехаць яму наперад і секануць насустрач. Тады сіла тваёй рукі з клінком складваецца з імпэтам твайго каня і скакуна ворага,— тнеш яго страшна! Аднойчы я так пад Цацорай наляцеў на малдаваніна на дэрашу[34]. Вельмі ж заманліва было пацягнуць яго па спіне, але я сябе стрымаў. Шабля мая тады яго адно пагладзіла б. Я мама-лыжніка аперадзіў, развярнуўся ды паскакаў дэрашу насус-трач. Як секануў, то ледзь чалавека не распалавініў! Калі потым мае чаляднікі яго раздзявалі, усе прыходзілі дзівіцца, такі страшны выгляд мела цела. Не верылася, што такое я мог учыніць, сам сабе не верыў! Мне зайздросцілі, захапляліся маёй сілай, а я не прызнаваўся, ў чым сакрэт,— моўчкі супакойваў трафейнага каня.
Апавяданне ў Барысевіча прагучэла крыху няскромна. Каб заняць няёмкасць, у цемры заўздыхалі.
— Эх, колькі чалавеку давялося наглядзецца на войнах!
— Было б пра што ўнукам апавядаць, калі б жывым і цэлым дамоў вярнуўся!
— О-о, столькі перад вачыма перамільгнула, у душу запала!..
Пачулася, як у пярэднім труме заенчыў негр. Дапамагаў кухару і штосьці недазволенае з'еў. Садык-бей вызначыў яму кару, і Мустафа яе негру адмерваў.
Калі крыкі ахвяры сціхлі, Лук'ян Кошачка ўвярнуў сваё пісклявым голасам:
— А мяне найбольш уражалі вось такія штрафнікі. Наш князь Любамірскі марадзёраў караў надта проста. Конніку за-гадваў заарканіць яму ногі ды галопам валачы вакол лагера! Конь імчыць, галава і тулава на грудах, каменнях падскок-ваюць, чалавек енчыць вось так нямым голасам!.. Адзін круг коннік зробіць і вопратку з марадзёра як таркай здзярэ, але той яшчэ ўсё жьше! На другім крузе скура і мяса губляюцца, а ён ужо маўчыць. За чацвёртым разам — толькі шкілет на вяроўцы целяпаецца — наце, сабакі, абгрызайце!