Выбрать главу

— Ды ну яго, вацьпаны, пачалі тут пра такое!

Якія яны здаліся Кацярыне дарагія! Як да іх цягнула!

Садык-бей і яго дабрата

З Александрыі плылі нядоўга.

На трэці дзень прысталі да нейкага вострава. Перад імі ляжала пустая бухта. Толькі зводдаль каля берага тырчэла заякаранае судна. Было яно бязлюднае, а на рэях, аблепленыя сцярвятнікамі, боўталіся трое павешаных. Гэтак на моры караюць матросаў за непаслушэнства. Наглядзелася Кацярына на та кое. Бачыла не толькі ў Александрыі. Трупы ўздрыгвалі, круціліся, бо чорныя птушкі з голымі шыямі, мабыць, ірвалі іх.

Садык-бей узяў пару дзесяткаў янычар ды загадаў суправаджаць сябе на бераг. Трымаючы апахала, Кацярына адправілася следам за мужавым паланкінам, а новыя бранза-леткі на яе босых нагах суха зашчаўкалі ў тахт крокаў — да бранзалетак і такога шчаўкання яшчэ не прызвычаілася.

Кацярына жонкай у Садык-бея была самай маладой і свежай. Ёй адно і ўдзяляў увагу, выклікаючы ў астатніх чатырох лютую зайздрасць і злобу. Аднак Кацярына вінаватай сябе не лічыла, хоць і ведала — грэх перад богам быць такой жорсткай да людзей.

Бранзалеты Садык-бей выменяў у Александрыі на дзве нявольніцы — сенегалкі і падарыў Кацярыне раніцой, калі тая зайшла да яго націраць муксусам і амбрай шахматы. У каюце, заладаванай мяшэчкамі з талеркамі, скрынямі душыстага мыла, парфум і пахучай гарэлкі, ад тавару было аж цесна.

Там на палічках былі акуратна расстаўлены пугіналы з рубінамі і дыяментамі. Асобна — з дыядэмамі. А ў нішах ляжалі папяровыя скруткі і вузенькія палоскі пергаменту, спісаныя арабскай вяззю. Пра дыяменты, дыядэмы, рубіны Кацярына ведала дакладна — кожную прыгажосць прымярала на сабе не-аднойчы, калі Садык-бею прыходзіла на дум іх пераацэньваць.

Ляжалі там жа скрыначкі з магаметанскімі ружанцамі на 33, 66 і 99 пацерак, сярэбраны посуд, медныя тазы, шнуркі ўкраінскіх каралавых пацерак, залатыя ланцужкі — вялікія і малыя.

Фігуркі яго шахмат былі вытачаныя са слановай касці ды расстаўленыя на століку, пакрытым скурай, расшытай адмыс-лова залатымі ды сярэбранымі ніткамі, утыканыя дарагімі каменьчыкамі...

Адным словам, Кацярынін Садык-бей вельмі ж захапляўся моднымі[35] штуковінамі. Спаў толькі на мяккіх пярынах, пакладзеных адна на адну, накрываўся атласнай коўдрай, багата аблямаванай.

Зараз ён, выгодна рассядаючы на атласных падушках у паланкіне, трымаючы перламутравыя пацеркі ружанца, не зводзіў са свайго падарунка — бранзалетаў вачэй ды рабіў ва ўме нейкія падлікі. Тлусты, з коратка пастрыжанымі вусікамі твар яго ласніўся ад гарачыні ды расплываўся ад здаволенай усмешкі дабрадзея, што Кацярыну аж гэтак ашчаслівіў. Цёмныя, бы мокрыя масліны, вочы ад задавальнення гарэлі, бо ў турка так усё ладзілася — у Стамбуле чакала новая нажыва, а сам быў яшчэ ў росквіце сілы.

Як патрабаваў звычай, Кацярына крочыць старалася мелкай хадой — жанчынам даецца гэта лёгка.

— Вай, якая грацыя жывой асалоды, што за раскошная пяшчота хаваецца пад гэтай тканінай! — праказаў самаздаво-лена Садык-бей з невыноснай аж да прыкрасці для яе ўсходняй ветлівасцю.

З перабольшаным здавальненнем чмокаў вярхі трох пальцаў, складзеных, як да хрышчэння, дадаў:

— Ва-ах, персік! А вочы твае, як зорачкі! Ты мяне, Аідач-ка, у бога пераўтвараеш сваёй анельскай істотай — прысягаю на сонечныя прамені, кажу чыстую праўду! Ва-ай, вай, раскоша мая, ненаглядная!

Здаволеную ўсмешку на яе твары ён усё ж такі выклікаў. Хаваючы яе, Кацярына пакланілася. Яна і сама не ведала, ад-куль ў той момант узяліся адпаведныя словы ды ў тон пацяклі з яе вуснаў, як вада, яшчэ і шчабятлівым, птушыным голасам:

— Я не вартая твайго захаплення, высакародны гаспадар і апора мая надзейная. Хай прадоўжацца дні жыцця твайго, а сам ты хай прабудзеш у шчасці і здароўі!

— Не скромнічай!

— Шчыра гавару, уладар мой!

— Не скромнічай, паўтараю!

— Я ад сэрца, уладар!

— Хвалю тваю сціпласць, зарнічка мая, ненаглядная! Ну, яшчэ раз хачу ад цябе пачуць — падабаецца мой невялічкі падаруначак, сястрычка радаснага сонца?

Зрэшты, калі шчыра гаварыць, то ён быў чалавекам не так і кепскім у параўнанні з астатнімі. Вядома, да маладых жанчын, а найбольш да нажывы — ласы. Калі не сядзеў з Мустафой над шахматамі, прымяраў і прымяраў на ёй брыльянты, дыядэмы, завушніцы, пацеркі і ўсё меркаваў, колькі за іх узяць. Вечна важыў ды пераважваў сярэбраныя лыжкі, залатыя кубачкі, крышталь, парцэляну ды, нахілены над лічыльнікамі, шчоўкаў ды шчоўкаў касцяшкамі са слановай косці. Зараз тыя ж лічыльнікі нават з сабой валок — ляжалі каля яго ног. Што зробіш, у іх там усё не так, бы ў славян. Падобнае бачыла Кацярына яшчэ ў немцаў, яўрэяў, армян...

вернуться

35

З запісак Кацярыны Валковіч аўтар аповесці са здзіўленнем даведаўся — слова «мода», «моднік», «модніца» і «модны» былі ў абыходзе ўжо больш як трыста гадоў таму.

Гэтаксама былі ў абыходзе многія іншыя словы, што гучаць зараз для нашага вуха гэтак па-сучаснаму.

Таму аўтар просіць не дзівіцца, калі ў тэксце чытач спаткае падобныя словы яшчэ.