На гэты раз справа ўзнялася не з-за Рудніцкага. Надарэм-на высцерагалася, ніхто караць за яго мяне і не збіраўся. Ён абрыд усім, бы горкая рэдзька, і нават сваякі смерць быдляка прынялі з палёгкай — цішэчкам завезлі на вясковыя могілкі ды пахавалі. Пляменнік у апраўданне мне заявіў:
— Не дай бог свінні рог, а хаму панства!
Яшчэ паведаў пра дзіўны выпадак. Вярталіся, маўляў, з пахавання, і перад імі нечакана адкрылася старая магіла. З яе высунулася рука з лістом.
Паперку паспелі выхапіць. Адбегліся ды прачыталі, а там напісана:
«Раздаць жабракам па дзесяць баратынак, а кляштару Францішкана пераслаць 3000 злотых, бо дастану вас з таго свету».
Пляменнік запэўніў — на паперцы выразна былі каракулі Яна. I зараз пляменнік ламае галаву, адкуль узяць такія грошы — жабракоў тырчыць каля храмаў цьма.
Верыла былому сваяку і не верыла. Аднак паабяцала пры-ехаць да Рудніцкіх пазнаваць почырк, каб выдзеліць патрэб-ныя баратынкі і злоты. Не паспела, звязалі.
Худую, бяззубую, шматгрэшную нявольніцу Божую, ледзь не саракагадовую паслушніцу, сынку, на гэты раз забралі, абвінавацілі ў чарадзействе. Ніякае пастрыжэнне чалавека ў нас супроць гэтага, як вядома, не абараняе.
Вось і дажылася, што мяне чакала confessata[41]. Адным словам, жыцдё маё павісла на тоненькай нітачцы. На валасінцы.
Некалькі дзён мяне не чапалі, аднак было надта страшна. А тут яшчэ глухую цішыню ў замкавым склепе час ад часу раздзіраў дзікі жаночы не то енк, не то лямант,— бытта знячэўку камусьці ў дзвярах прышчамлялі пальцы.
А гэта вішчалі вядзьмаркі, пасаджаныя на ноч у бочкі, калі над імі забівалі дэка[42]. Бо адно тады, сыне, нячысцікава жонка траціць чарадзейскую сілу, калі не даць ёй, заразе, сутыкнуцца з зямлёй. Чаму вішчаць ды калоцяцца? Бо ў гэты момант праз іхнія паганыя вусны ашалелы нячысцік штосьці гаворыць д'ябальскае — кідае на людзей праклён. Гэтак кры-чаць, кідаюць свае праклёны, але да першых пеўняў. Бо магутная птушка певень — ні адная д'ябальская сіла яму не ўстаіць.
Страх, як разраслася ў нас пляга гэтай брыдоты. Чортавых ясонак знаходзілі на кожным кроку. Знаходзілі амаль у кожнай вёсцы, вёсачцы, а ў мястэчках ды гарадах — па дзве, па тры на адну вуліцу і адразу валаклі на допыт.
Вось і да мяне ўпіхнулі якраз такую пачвару нанач. Яе, вядома, раней апускалі ў кадушку з салёнай вадой, працэджа-най цераз прасцірадла. Праверка нічаго не дала, confessate tortyrate[43] адклалі на заўтра і кінулі ў склеп чакаць раніцы.
Нават мне было яе шкада. Чорт яе паблытаў. Дзе слабой бабе змагацца з ім. Ну ж і мэнчылася яна. Стагнала ноччу, стагнала, але пачулася першае «кукарэку» і сціхла. Падумала я — ну, дзякуй богу, заснула нябога. А яе задушыў нячысцік. Яшчэ да пеўняў паспеў.
Д'яблы нябось сваю выратавалі ад мук!
Ладна, гэта выдарылася з бабай, каторая прадала душу нячыстай сіле. А во кепскія людзі нагарадзілі заадное і на мяне, і давялося трапіць у адную кампанію з такой пошасцю. Бо я, дальбог, таго вартая. Не трымалася бацькоўскага запавету — Богу маліся, але не гняві і чорта.
У наступны дзень і павалаклі мяне па шляху вядзьмарак — бытта і я ў змове з нячысцікамі.
Пякло, сыне, мне ў пальцы. Пякло ў ногі, калені. У персі. Страх як балела».
У чаканні
«На першых тартурах, свечкамі, я ні да чога не прызналася. Адно заявіла ім,— а як жа, бегала да дуба вымольваць у Мацеры Божай роднага сына. Такое на маім месцы, напэўна, рабілі б таксама іхнія мацяркі. Ці ; можна гэта лічыць злачынствам?
Яшчэ на confessacie сказала, увогуле ведаю мала спосабаў на чароўнае лячэнне. Далёка не столькі, як іншыя. Напрыклад, толькі чула, бытта сухотнікам трэба есці жабіну вантробу. I тых вантробаў мусова праглынуць надта многа.
Мама казалі, каб маладому сухотніку выкарабкацца ад гэтай заразы, лекаў такіх трэба вызбіраць не з аднаго балота.
I яшчэ на допыце прызналася — я таксама магу дапамаг-чы пры бабскіх недамаганнях. Бо гэта вельмі ж проста.
Калі занядужае мая дваровая дзеўка, бяру тры яйкі — найлепш дапамагаюць ад белай куркі. Жаўток выпускаю, а бялок са скарлупінамі адліваю ў асобны посуд. Ваду такую пад малітву да Багародзіцы Дзевы Марыі выліваю на бервяно ў хаце, пераступаючы парог, і ўжо ведаю напэўна — дзеўка на другі дзень устане, бытта і не хварэла. Устане здаровай, як рыба! Не атрымалася ў мяне такое лячэнне Анюты, бо ў Палесціне яйкі ад курак не маюць тае сілы.
Хто скажа, што гэта чары? Правераны ў нас спосаб, а не д'ябальскія штучкі якія-небудзь. Яго і зараз, сынку, Табе пацверДзіць кожная кабета з Путрышак ці іншай вёскі з-пад Гародні.